English version
 


Наша ніва

Люты
Забывайце Чарнобыль
5(363) 06.02.2004 Беларусь наведаў намесьнік генэральнага сакратара ААН у гуманітарных пытаньнях Ян Ігеланд. Ягонае меркаваньне: трэба быць рэалістамі й разумець, што прайшло 18 гадоў пасьля Чарнобылю. Цяпер у сьвеце існуюць іншыя праблемы  Ірак, Аўганістан, Іран. ААН будзе канцэнтравацца на сацыяльным разьвіцьці пацярпелых рэгіёнаў, інфармаваньні насельніцтва аб правілах бясьпечнага пражываньня ва ўмовах радыеактыўнага забруджаньня. Прыклады, калі людзі вяртаюцца ў некаторыя рэгіёны, зь якіх раней выяжджала насельніцтва, Ігеланд лічыць "цудоўнымі й пазітыўнымі", бо "людзям вяртаецца надзея".

Конкурс для школьнікаў
6(364) 13.02.2004 Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" абвяшчае конкурс сярод школьнікаў 12-14 гадоў. Прысьвячаецца ён 490-годзьдзю бітвы пад Воршай і 210-годзьдзю паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Конкурс пройдзе ў дзьвух намінацыях: мастацкія працы (малюнкі) і літаратурныя творы. Экспертная камісія будзе разглядаць творы, якія адлюстроўваюць падзеі і лёс гістарычных асобаў і прысьвечаныя барацьбе беларусаў за волю і незалежнасць Бацькаўшчыны з часоў Рагвалода і Рагнеды да ХХ ст. На ўсіх працах мае быць пазначанае прозьвішча й імя аўтара, дата нараджэньня, зваротны адрас, тэлефон. Працы прымаюцца да 20 красавіка. Адрас да дасылкі: МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", вул.Рэвалюцыйная, 15, 220030, Менск. Даведкі па т.: (017) 289-31-94. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі.


Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Каким образом чаще всего Вы изучаете потребности своих целевых групп?
Изучение материалов средств массовой информации, статистических данных, юридических документов и т.п
Проведение самостоятельных исследований с применением научных методов
Обращаемся в научные общественные объединения
Личные контакты с представителями целевой групп
Другое

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала