№33(487), 8.09.2006. 5 верасня ў дольнай залі Чырвонага касцелу быў сход Беларускага ПЭН -Цэнтру. Распачаўся ен ушанаваннем памяці Янкі Брыля. Падчас сходу таксама былі ўручаныя прэміі імя Ф. Багушэвіча і А.Адамовіча за 2006 год. Першую атрымаў Леанід Маракоў за кнігу "Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы 1794 1991". Аўтар, які паклаў доўгія гады жыцця і здароўе на выданнье даведніка-помніка, заўважна хваляваўся, прымаючы ўзнагароду.Сяргей Наумчык уганараваны прэміяй імя А.Адаморвіча за кнігу "Сем гадоў Адраджэння. Фрагменты найпершай беларускай гісторыі (1988-1995)".
|