English version
 


Наша ніва

Май
Краіны ААН: Беларусі ня месца ў Радзе па правах чалавека
17.05.2007 Беларусь не прайшла ў Раду ААН па правах чалавека. Членамі савета ад Усходняй Еўропы сталі Славенія (у першым туры галасавання) і Боснія і Герцагавіна (у другім). Галасаванне адбылося 17 мая на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН у Нью Йорку.


Новая перамога ТБМ
15.05.2007 Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву мінскага гандлёвага цэнтра «Карона» (філіяла ТАА «Тытунь інвест») выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай у афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда Аляксандра Марыскіна на зварот старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава ў сувязі з нежаданнем кіраўніцтва цэнтра «Карона» выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства.

Кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі пакідае сваю пасаду
28.05.2007 Кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі Оке Петэрсан пакідае сваю пасаду. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў офісе арганізацыі ў Мінску. Шведскі дыпламат будзе працаваць прадстаўніком Савета Еўропы ва Украіне.

БХК адскочыў
1.05.2007 Міністэрства юстыцыі 8 мая зарэгістравала змяненні і дапаўненні ў статут грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК). Выдадзена пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі гэтага грамадскага аб’яднання. Пра гэта БелаПАН паведаміў член савета БХК Гары Паганяйла.



Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.