English version
 


Звязда

Чэрвень
Беларускае свята ў Беластоку
135(25148) 03.06.2004 У Беластоку прайшло свята беларускай культуры, арганізаванае галоўным упраўленнем Беларускага грамадска-культурнага таварыства. 3 віншавальным словам да прысутных звярнуўся пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка. Ён зачытаў пасланне міністра замежных спраў Сяргея Мартынава ўдзельнікам і гасцям свята. Ва ўрачыстым канцэрце прынялі ўдзел лепшыя фальклорныя і прафесіянальныя калектывы з Падляшша, якія выконвалі беларускія народныя і сучасныя песні. У беластоцкім амфітэатры сабралася больш як 2 тысячы чалавек. Падчас святкавання быў разгорнуты кірмаш, на якім жадаючыя маглі купіць беларускія кнігі і падручнікі, вырабы народных майстроў Беларусі і Польшчы.

Штогод беларускія донары здаюць каля 200 тон крыві
140(25153) 09.06.2004 Беларусь з'яўляецца адзінай краінай на постсавецкай прасторы, дзе патрэбнасць у кампанентах донарскай крыві на 100 працэнтаў задавальняецца па стандартах Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Аб гэтым паведаміла намеснік галоўнага ўрача па медчастцы Рэспубліканскай станцыі пералівання крыві кандыдат медыцынскіх навук Эсфір Свірноўская. Паводле яе слоў, «штогод у Беларусі нарыхтоўваецца каля 200 тон кансерваванай крыві». Па колькасці перадаваемых праз кроў інфекцый Беларусь займае адно з апошніх месцаў у Еўропе, адзначыла яна. Спецыяліст таксама сказала, што «так званы брак донарскай крыві ў Беларусі складае каля 1,5 працэнта, у Расіі і Украіне ж дадзены паказчык дасягае 4-5 працэнтаў. Э. Свірноўская падкрэсліла, што «такія паказчыкі дасягнуты ў першую чаргу за кошт унікальнай сістэмы адбору донараў». Яна таксама адзначыла, што «Беларусь з'яўляецца адзінай краінай СНД, дзе дзяржава закупляе толькі самыя дасканалыя тэст-сістэмы для праверкі донарскай крыві». У цяперашні час у рэспубліцы здаюць кроў каля 120 тысяч донараў, з якіх 111 тысяч — на бясплатнай аснове, 9 тысяч донараў здаюць плазму і рэдкія групы крыві, якім дадаткова выплачваецца за адну здачу крыві сума, роўная 0,75 базавай велічыні. У гэтым годзе ўпершыню па рашэнню СААЗ Сусветны дзень донара крыві адзначаецца 14 чэрвеня.

Мастацтва без абмежаванняў
141(25154) 10.06.2004 У бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адкрылася выстава. Народная студыя выяўленчага мастацтва Цэнтра дзіцячай творчасці Першамайскага раёна пад кіраўніцтвам мастака Рышарда Мая прадставіла каля трыццаці работ, выкананых звычайнымі акварэльнымі фарбамі. Выстава адкрыта пры падтрымцы мінскага Ротары Клуба і Беларускага дзіцячага фонду. Некалькі гадоў таму апошні прысвоіў Рышарду Маю ганаровае званне «Сябра дзяцей». У Рэспубліцы Беларусь яго былі ўдастоены ўсяго пятнаццаць чалавек. Сёлета студыі Рышарда Мая споўнілася дваццаць пяць. Яна славіцца непаўторным педагагічным метадам. Мастак лічыць, што талент дзіцяці — гэта загадка, якую трэба разгадаць. 3 адным кантакт узнікае лягчэй, з іншым трэба «паразважаць» больш працяглы час. Работы студыйцаў адрозніваюцца ад іншых дзіцячых работ сваёй выразнасцю і шчырасцю выканання. Форма навучання ў студыі вольная. Дзеці прыходзяць у любы зручны для іх час, малююць тым, чым ім больш падабаецца. Майстар не прымушае рабіць тое ці іншае і лічыць, што ад такога падыходу студыя толькі набывае. Самым маленькім 2-3 гады, а старэйшым можа быць 17 і 25 гадоў. Часам здараецца так, што бацькі, гледзячы на сваё дзіця, садзяцца побач і малююць разам з ім. Так што студыя выхоўвае не толькі дзяцей, але і дарослых. Адкрыццё выставы супала з Міжнародным днём абароны дзяцей, таму ўсім студыйцам былі ўручаны падарункі ад мінскага Ротары Клуба і Беларускага дзіцячага фонду. Падарункам для мастака стала выданне прыгожага альбома «Студыя Рышарда Мая».

Адзін  бяжыць, другі  глядзіць...
144(25157) 12.06.2004 20 чэрвеня ў сталічным кінатэатры «Перамога» адбудзецца адкрыццё фестывалю некамерцыйных фільмаў «Дні кіно аб бежанцах». Арганізатарамі гэтай акцыі выступілі Прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі і УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама. Кінапаказ прымеркаваны да чарговай гадавіны Сусветнага дня бежанцаў, які адзначаецца штогод 20 чэрвеня паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН і праводзіцца ў нашай рэспубліцы ўжо ў чацвёрты раз. У рамках кінафестывалю будуць дэманстравацца якасныя мастацкія і дакументальныя фільмы на тэмы вымушанай міграцыі і пашырэння праблемы бежанцаў. Увазе гледачоў, напрыклад, з 20 па 25 чэрвеня будуць прапанаваны такія мастацкія стужкі: «Дальняе святло», «Апошні прытулак», «Зімовая спёка», «Англія!», «Вароты да раю», «Жменя травы». Пачатак усіх сеансаў а 19 гадзіне. Уваход вольны.

Асіметрыі і перспектывы развіцця Беларусі
152-153(25165-25166) 23.06.2004 Новая справаздача аб чалавечым развіцці Беларусі павінна з’явіцца ў лютым наступнага года. А днямі ў офісе прадстаўніцтва ААН у Мінску адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку работы над гэтым важным дакументам. Джыхан Султаноглу, якая нядаўна пачала сваю работу ў якасці прадстаўніка ААН у нашай краіне, адзначыла, што назва справаздачы «Эканоміка і грамадства Беларусі: асіметрыі і перспектывы развіцця» адпавядае мэтам даследавання. Адна з галоўных яго задач — правесці аналіз развіцця розных рэгіёнаў краіны аж да ўзроўню раёна. Новым раздзелам справаздачы стане работа па вывучэнню наступстваў для Беларусі пашырэння Еўрапейскага саюза. На яе погляд, цяпер Еўрапейскі кантынент набыў новы, беспрэцэдэнтны выгляд, і агульны ўплыў еўрапейскай інтэграцыі будзе мець надзвычайнае значэнне для нашай краіны.


Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Каким образом чаще всего Вы изучаете потребности своих целевых групп?
Изучение материалов средств массовой информации, статистических данных, юридических документов и т.п
Проведение самостоятельных исследований с применением научных методов
Обращаемся в научные общественные объединения
Личные контакты с представителями целевой групп
Другое

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала