English version
 


Звязда

Люты
Быць здаровым  гэта модна!
27(25040) 03.02.2004 Так гучыць дэвіз 1-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Тыдзень моды на здароўе", якая сёння гасцінна адчыніць дзверы ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа". На гэтым "саміце здароўя", які прадоўжыцца да 8 лютага ўключна, будуць прадстаўлены тавары і паслугі для здаровага ладу жыцця. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі міністэрства інфармацыі, НВЦ "Белэкспа", Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, міністэрства спорту і турызму, міністэрства адукацыі, міністэрства гандлю, міністэрства аховы здароўя, Камітэт лясной гаспдаркі, БРСМ і іншыя. Адкрыццё выставы адбудзецца ў 12.00.

Ваша кампазіцыя  у Батанічнам садзе
37-38(25050-25051) 13.02.2004 Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый (БКМА), у які ўваходзяць розныя маладзёжныя і дзіцячыя аб'яднанні, сумесна з міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Камітэтам лясной гаспадаркі, Цэнтральным батанічным садам праводзіць Рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшы праект экспазіцыі, прысвечанай 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе жадаючыя. Стварацца экспазіцыя павінна з драўнінна-хмызняковых і кветкавых раслін, праз форму і колер якіх раскрываецца пэўны змест. Лепшая ідэя будзе выкарыстана пры распрацоўцы тэхнічнай дакументацыі, а тры пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароджанні. Работы прымаюцца да 22 сакавіка ўключна.

Браты па Афгану
42(25055) 18.02.2004 Віцебская гарадская арганізацыя "Брацтва" грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" у гонар 15-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана выдала першы нумар зарэгістраванай газеты "Брацкі веснік". Тыраж газеты пакуль што 3 тысячі экзэмпляраў. Плануецца, што яна будзе выходзіць чатыры разы ў месяц і распаўсюджвацца не толькі ў Беларусі, але таксама і ў Расіі, Украіне, Малдове. У газеце будуць старонкі для жанчын "Настасся" і для моладзі  "Спадчына". Зараз у арганізацыі 890 членаў, а ўсяго на Віцебшчыне жывуць больш як 4,5 тысячы "афганцаў".


Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Каким образом чаще всего Вы изучаете потребности своих целевых групп?
Изучение материалов средств массовой информации, статистических данных, юридических документов и т.п
Проведение самостоятельных исследований с применением научных методов
Обращаемся в научные общественные объединения
Личные контакты с представителями целевой групп
Другое

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала