English version
 


Звязда

Май
Як студэнту стаць зоркай
114(25127) 08.05.2004 Віцебскі фестываль моладзі "Студэнцкая вясна"  своеасаблівая "фабрыка зорак" для маладых талентаў. Традыцыйна штогод гэты форум моладзі праходзіць у маі. Сёлета ў фестывалі бяруць удзел каля чатырохсот студэнтаў дзяржаўных і недзяржаўных ВНУ, навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў. Адказваючы на пытанні, першы сакратар абкама БРСМ Уладзімір Давыдоўскі падкрэсліў, што пераможцы "Студэнцкай вясны-2004", магчыма, будуць удзельнічаць у праграмах міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Дарэчы, абкам БРСМ ужо даўно планаваў раскручваць у шоу-бізнэсе таленавітых студэнтаў. Але ж для гэтага трэба атрымаць спецыяльную ліцэнзію. Пераможцы "Студэнцкай вясны" ужо маюць вопыт выступленняў за мяжой. У прыватнасці, яны выступалі ў некаторых гарадах Расіі на аналагічных фестывалях і там вельмі спадабаліся публіцы.

Напярэдадні свята Перамогі 30 мінскіх школьнікаў сталі піянерамі
115(25128) 11.05.2004 Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі напярэдадні свята Перамогі правадзілі прыём у свае рады новых членаў. Пахмурнае надвор'е не перашкодзіла ўрачыстасці, якая пачалася а 10 гадзіне раніцы. У ёй было задзейнічана каля 250 чалавек. Цырымонія ўручэння значкоў пачалася пасля ўскладання вянкоў да манумента і кароткіх выступленняў ветэранаў і лідараў маладзёжнай і дзіцячай арганізацый. Па словах старшыні Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Бабіцкага, увогуле ў радах піянерскай арганізацыі сёння 370 тысяч школьнікаў ва ўзросце 10-14 гадоў.

Споўнілася 50 гадоў з дня прыняцця Беларусі ў ЮНЕСКО
116(25129) 12.05.2004 Поўная яе назва  Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. Сёння ў яе ўваходзяць 190 дзяржаў. БССР насуперак свайму жаданню не адразу далучылася да ЮНЕСКО. Устаноўчая канферэнцыя арганізацыі адбылася яшчэ ў лістападзе 1945 года ў Лондане. У ёй удзельнічалі дэлегацыі 44 дзяржаў. І толькі 12 мая 1954 года БССР стала членам ЮНЕСКО. Прычына затрымкі  "халодная вайна". Тым не менш, усе наступныя гады, да самага развалу СССР, наша рэспубліка ў межах сваіх магчымасцяў удзельнічала ў рабоце арганізацыі. Якасна новы бок адносінаў з ЮНЕСКО адкрыўся пасля таго, як Беларусь набыла суверэнітэт. Сёння матэрыяльныя вынікі супрацоўніцтва з ЮНЕСКО значна перавышаюць узнос краіны ў бюджэт арганізацыі. Пры яе фінансавай падтрымцы ў Беларусі ўдалося рэалізаваць шэраг сур'ёзных праектаў. На Беларусі рыхтуюцца шырока адзначыць 50-годдзе членства ў ЮНЕСКО. Распрацавана юбілейная праграма. У ёй  правядзенне тэматычных выставак (у тым ліку і ў Парыжы ў штаб-кватэры ЮНЕСКО), "круглых сталоў", прэзентацый, прэс-канферэнцый.

"Кнігі  дзецям Беларусі"
120(25133) 15.05.2004 1 чэрвеня  Міжнародны дзень абароны дзяцей. З гэтай нагоды выдавецтва "Мастацкая літаратура" запрашае ўсе дзяржаўныя, грамадскія, прыватныя арганізацыі і прадпрыемствы, усіх грамадзян нашай краіны прыняць удзел у дабрачыннай акцыі "Кнігі  дзецям Беларусі" і папоўніць бібліятэкі школ, дзіцячых дамоў і садкоў кнігамі, якія ўслаўляюць Радзіму, услаўляюць чалавека працы, нясуць дабро і любоў. Кантактная інфармацыя: 220600 г. Мінск, праспект Машэрава, 11, ВОУП "Мастацкая літаратура", тэл.: 223-83-63.


Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Отслеживает ли Ваше общественное объединение изменения в потребностях своих целевых групп?
Да
Нет
Деятельность ОО не ориентирована ни на какие целевые группы

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала