|
У Столін прыбыў гуманітарны груз з Германіі. Нямецкія сябры вырашылі дапамагчы з працаўладкаваннем столінскіх інвалідаў. І паставілі абсталяванне для майстэрні па рамонту абутку. Нямецкія партнёры абавязаліся таксама навучыць інвалідаў працавць на новай тэхніцы.
Дабрачынная арганізацыя з горада Дэрпена некалькі гадоў супрацоўнічае з мясцовым таварыствам інвалідаў. Іх чарговая ініцыятыва з разуменнем і ўдзячнасцю сустрэта раённымі ўладамі. Падрыхтавана некалькі памяшканняў для новай майстэрні.
Яна Светава
|