English version
 


Звязда

Сакавік
4 сакавіка ў Мінску адкрыецца першая прыватная галерэя "Эрмітаж"
37(1850) 02.03.2004 Яе гаспадары  член Саюза мастакоў Беларусі, ганаровы акадэмік Еўрапейскай акадэміі мастацтваў мастак Андрэй Смоляк і яго жонка, якая з'яўляецца і менеджарам майстра, Вольга Сычык  плануюць, што іх галерэя будзе ўяўляць сабой арт-клуб, дзе будуць праходзіць не толькі выставы, але і маленькія спектаклі, прэзентацыі. Галерэя адкрыецца выставай карцін Андрэя Смоляка, прысвечаная жаночаму святу 8 Сакавіка. У далейшым у планах мужа і жонкі змяняць экспазіцыі кожныя 20 дзён. У хуткім часе наведвальнікі "Эрмітажа" змогуць убачыць яшчэ тры выставы карцін Смоляка, а таксама працы вядомага майстра Алены Адамчык. Акрамя экспазіцый сучасных мастакоў у галерэі плануецца выстаўляць і антыкварыят. У далейшым Андрэй Смоляк і яго жонка мараць стварыць калекцыю работ айчынных мастакоў, каб прапагандаваць беларускае мастацтва.

Аднаўленне работы пасольства Ізраіля ў Мінску  ў красавіку-маі
56(25069) 03.03.2004 Аб гэтым паведаміў старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і суполак Леанід Левін. Паводле яго слоў, у цяперашні час ідзе "прапрацоўка тэхнічных пытанняў, а таксама пошук будынка для размяшчэння дыпламатычнай місіі".

Сляпыя жадаюць быць пачутымі...
57(25070) 04.03.2004 80-гадовы юбілей адзначыць у бягучым годзе Беларускае таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ). Першы арганізацыйны сход сляпых адбыўся ў Мінскім вучылішчы для сляпых у 1924 годзе, на ім быў прыняты Статут таварыства, якое яб'яднала на той момант 30 чалавек. Сёння ў БелТІЗ уваходзяць 6 абласных і 143 пярвічныя арганізацыі, якія аб'ядноўваюць 19619 інвалідаў па зроку (на ўлік Таварыства трапляюць толькі інваліды І і ІІ груп). БелТІЗ з'яўляецца ўладальнікам 16 прамысловых вучэбна-вытворчых прадпрыемстваў, на якіх працуюць больш як 7 тысяч чалавек, у тым ліку 3,5 тысячы інвалідаў па зроку. Аднак, нягледзячы на будучы юбілей, падставы для радасці ў інвалідаў па зроку адсутнічаюць. Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для сляпых так і не пабудаваны. Увогуле, акрамя гэтага даўгабуду ў Таварыства хапае і іншых праблем: многія раённыя арганізацыі не маюць сваіх памяшканняў; грошы на набыццё тэхнічных сродкаў для інвалідаў па зроку не выдзяляліся з абласнога бюджэту тры гады; фінансавы стан вытворчых прадпрыемстваў вымушае жадаць лепшага…

"Будзільнік"
66-67(25079-25080) 13.03.2004 Віцебскі гарадскі камітэт грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пачаў выдаваць уласную газету з назвай «Будзільнік». У «Будзільніку» юныя карэспандэнты паведамляюць аб дзейнасці БРСМ у абласным цэнтры, аб ільготах для членаў арганізацыі: дзе са скідкамі магчыма наведаць камп'ютарныя клубы, салоны прыгажосці, цырульні і г.д. Ёсць у «Будзільніку» цікавыя артыкулы па гісторыі Віцебска, друкуюцца вершы і г.д. Пакуль што газета не зарэгістраваная, выходзіць малым тыражом, але калі актывісты знойдуць сур'ёзныя фінансавыя сродкі, газета абавязкова будзе распаўсюджвацца праз кіёскі «Белсаюздруку» і на яе можна будзе падпісацца.


Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Отслеживает ли Ваше общественное объединение изменения в потребностях своих целевых групп?
Да
Нет
Деятельность ОО не ориентирована ни на какие целевые группы

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала