English version
 


Звязда

Студзень
Алімпійскі баль падвёў вынікі
3(25016) 06.01.2004 Навагодні алімпійскі баль стаў своеасаблівым падвядзеннем вынікаў вялікіх дасягненняў беларускага спорту і алімпійскага руху за 2003 год. Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя спартыўнай прэсы" сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам РБ, Міністэрствам спорту і турызму РБ ужо другі год запар праводзіць такое мерапрыемства, на якім па традыцыі можна ўбачыць практычна ўсіх "зорак" айчыннага спорту. Адбыўся таксама дабрачынны аўкцыён. Атрыманыя ад яго сродкі накіраваныя на дапамогу дзецям, што засталіся без бацькоўскай апекі, і будуць уручаны ў рамках акцыі "Спартсмены  дзецям".

Ордэн Францыска Скарыны для куцюр'е
4-5(25017-25018) 09.01.2004 Днямі вядомы французскі куцюр'е, мецэнат і грамадскі дзеяч, член Французскай акадэміі, Пасол добрай волі ЮНЕСКО спадар П'ер Кардэн атрымаў вышэйшую ўзнагароду нашай дзяржывы  ордэн Францыска Скарыны. А ўчора мэтр сустрэўся з віцэ-прэм'ерам беларускага ўрада Уладзімірам Дражыным. Павіншаваўшы спадара Кардэна з Новым годам і Калядамі, Уладзімір Дражын ад імя беларускага ўрада пажадаў госцю ўсяго самага добрага падчас знаходжання на беларускай зямлі. Ён адзначыў, што беларусы ведаюць пра ўклад П'ера Кардэна ў вырашэнне шэрагу праблем нашай краіны і глыбока ўдзячныя яму за гэту маральную і матэрыяльную дапамогу  у прыватнасці, па лініі праграмы "ЮНЕСКО  Чарнобыль".

Новы міжнародны праект па барацьбе з наркотыкамі
4-5(25017-25018) 09.01.2004 Па ініцыятыве і пры фінансаванні Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН (ПРААН) пачалося ажыццяўленне праграмы "БУМАД" (Барацьба з незаконным абаротам і гандлем наркотыкамі на Беларусі, Украіне і Малдове). Бюджэт першага этапу праграмы, разлічанай на пяць гадоў, складае 2,2 мільёна еўра. З іх 700000 еўра прызначаны для Беларусі. Асноўная мэта праграмы  змяншэнне патокаў нелегальных наркотыкаў праз вышэйназваныя краіны ў ЕС. "БУМАД" на Беларусі ўключае ў сябе шэсць праектаў, накіраваных на развіццё заканадаўчай базы, зніжэнне попыту на наркотыкі і паляпшэнне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў гэтай сферы. У рамках праграмы будзе створана нацыянальная сістэма маніторынгу за наркатычнымі сродкамі і наркаспажываннем у адпаведнасці са стандартамі ЕС. Яшчэ адзін кампанент праекта накіраваны на прафілактыку злачынстваў, звязаных з наркотыкамі.


Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Отслеживает ли Ваше общественное объединение изменения в потребностях своих целевых групп?
Да
Нет
Деятельность ОО не ориентирована ни на какие целевые группы

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала