English version
 


Звязда

Жнівень
Не да твару «багна» Грушаўскай
187-188(25200-25201) 06.08.2004 У Мінску грамадская арганізацыя «Маладзёжны адукацыйны цэнтр «Фіальта» пры падтрымцы адміністрацыі Маскоўскага раёна ажыццяўляе праект «Дынамік». У Маскоўскім раёне сталіцы пражывае каля 60 тысяч маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 31 года. Тут знаходзяцца буйнейшыя ВНУ, 40 сярэдніх і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, вялікая колькасць студэнцкіх і рабочых інтэрнатаў. Адначасова ў раёне існуе ўсяго пяць грамадскіх аб'яднанняў і 10 устаноў, якія займаюцца работай з моладдзю, але не могуць ахапіць большую яе частку. Праект «Дынамік» мае на мэце аб'яднаць намаганні дзяржаўных устаноў, органаў кіравання, прадстаўнікоў бізнэсу і грамадскасці. «Фіальта» мае намер пры актыўным удзеле самой моладзі вызначыць праблемныя «зоны» і потым узяцца за іх вырашэнне.

Салодкі уік-энд у Пінску
193(25206) 14.08.2004 У Пінску 14—15 жніўня ўпершыню пройдуць Усебеларускія дні пчалярства і Міжнародны кірмаш «Мядовы спас-2004». Удзел у гэтых салодкіх мерапрыемствах возьмуць пчаляры і пчальніковыя прадпрыемствы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Чэхіі. Арганізатарам выступіў Саюз пчаляроў Беларусі пры падтрымцы Пінскіх гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў. Адкрыццё пчалярскага форуму пачнецца з прэс-канферэнцыі, у якой возьмуць удзел кіраўнікі Саюзаў пчаляроў славянскіх народаў, Беларусі, Польшчы і галава Укрпчалпрама. У першы дзень пройдзе палявы малебен хрысціянскіх канфесій з асвячэннем мёду, а назаўтра ўдзельнікі свята за «круглым сталом» абмяркуюць пытанні развіцця пчалярства. Усе два дні ў гарадскім парку культуры і адпачынку будуць праходзіць народныя гулянні, выстава-продаж мёду і медавухі, вырабаў народнага мастацтва, пленэр мастакоў Беларусі. Пройдуць конкурсы «Бурштынны мёд» (з дэгустацыяй мёду), «Прыгажуня-пчалярка» і конкурс фотаздымкаў вулляў. Запрошаныя на свята пчаляры наведаюць унікальны старажытны пчальнік у вёсцы Стахава Столінскага раёна, дзе для іх будзе арганізаваны «палескі стол» з традыцыйнымі стравамі беларускай кухні.

Айчынны бізнэс падтрымаюць
197-198(25210-25211) 20.08.2004 «Садзейнічанне развіццю малога і сярэдняга бізнэсу праз узаемадзеянне іх аб'яднанняў з дзяржаўнымі органамі». Так назвалі свой праект, рэалізацыя якога пачынаецца і які разлічаны на год, у Беларускім саюзе прадпрымальнікаў і наймальнікаў (БСПН). У саюзе адзначаюць: патэнцыял малога і сярэдняга бізнэсу выкарыстоўваецца ў нашай краіне недастаткова. На яго долю прыпадае ўсяго 8,2 працэнта валавога ўнутранага прадукту і 13 працэнтаў працуючых. Колькасць малых прадпрыемстваў у разліку на 1000 жыхароў краіны складае прыкладна 3, што значна менш, чым у іншых краінах. На думку экспертаў саюза, прычынамі такога становішча з'яўляюцца складаныя прававыя ўмовы прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама недастаткова прафесійны ўзровень менеджменту ў малым і сярэднім бізнэсе. Адпаведна, у рамках праекта намечана аказваць прадстаўнікам гэтага бізнэсу кансультацыйную і іншую дапамогу, ажыццяўляць пошук інвестараў для іх, рабіць экспертызу інвестыцыйных прапаноў, аналіз адпаведнай рызыкі. Намечана таксама правядзенне трэніровачных мерапрыемстваў па стратэгічнаму менеджменту, маркетынгу, арганізацыі продажу і г.д. У рамках праекта будзе мадэрнізаваны сайт БСПН. На ім з'явяцца партал «Як пачаць сваю справу», інфармацыйная база даных «Даведнік інвестара». Для суб'ектаў прадпрымальніцтва будзе працаваць «прамая лінія», па якой яны змогуць атрымаць усебаковую бясплатную кансультацыю.

Беларусь у ліку дзевяці краін СНД прапанавала ААН аб'явіць 8 і 9 мая Днямі памяці і прымірэння
199(25212) 21.08.2004 Беларусь, Расія, Малдова, Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан прапанавалі Генеральнай Асамблеі ААН аб'явіць 8 і 9 мая Днямі памяці і прымірэння. Аб гэтым паведаміў супрацоўнік дэпартамента грамадскай інфармацыі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі Віктар Радзівіноўскі. Паводле яго слоў, прапанова ўключыць гэта пытанне ў якасці дадатковага пункта ў парадак дня маючай адбыцца 59-й сесіі Генасамблеі змяшчаецца ў пісьме на імя генеральнага сакратара Кофі Анана, падпісаным прадстаўнікамі ўсіх гэтых дзяржаў пры ААН.

Мір адкрыецца для турыстаў… і дыпламатаў
201(25214) 25.08.2004 Першую чаргу Мірскага замка (XVI — пачатак XX стст.), які рэканструюецца, можна будзе наведаць у 2006 годзе. Зараз у Мірскім замкава-паркавым комплексе скончаны работы па ўзнаўленню перакрыццяў, даху, дзвярэй і вокнаў, а таксама заменена ацяпляльная сістэма. Апошнім часам будаўнікі УП «Мінскпраект» занятыя рэканструкцыяй памяшканняў, якія знаходзяцца на падземным узроўні ўсходняй часткі замка — тут мяркуецца размясціць усе тэхналагічныя службы, што будуць забяспечваць музейныя экспазіцыі, а таксама кухню. У 2006 годзе плануецца скончыць усе будаўнічыя работы ў замку і адкрыць для агляду турыстаў археалагічную экспазіцыю, выставу калекцыі зброі, фрагменты інтэр'ераў жылых памяшканняў у паўднёва-заходняй вежы, механізм пад'ёмнага моста. Акрамя таго, у паўночным корпусе замка з'явіцца выставачная зала плошчай прыблізна 1000 квадратных метраў. Пазней, як мяркуецца, завершыцца рэстаўрацыя ў найбольш складаных, з шыкоўным афармленнем, залах замка, а ва ўсходнім корпусе будуць створаны ўрадавыя апартаменты для вядзення міжнародных перамоў. Урэшце, Мірскі замак таго варты: нездарма ж гэты шэдэўр беларускай архітэктуры ўключаны ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.


Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль
IНФАЛIНIЯ
18.07.2003
Тэма: Информация по маркетингу общественных объединений, которую Вы хотели бы увидеть на Портале. Кансультант:Татьяна
АПЫТАННЕ
Интересуетесь ли Вы изменениями в законодательстве, регулирующем деятельность общественных объединений
Постоянно отслеживаю изменения в нормативной базе
Знакомлюсь с изменениями в нормативной базе по мере необходимости
Не интересуюсь. Для этого в нашей организации работает юрист
Не интересуюсь, поскольку не вижу в этом необходимости
Не интересуюсь, поскольку не имею никакого отношения к общественным объединениям

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала