|
№ 20 (25352), 05.02.2005. З пачатку гэтага навучальнага года у Гарадоцкiм прафесiйна-тэхнiчным каледжы пачаты цiкавы эксперымент — тут выкладаецца новы прадмет «Арганiзацыя прыёму турыстаў у сельскай сядзiбе». У Гарадок прыехалi прадстаўнiкi мiнiстэрства спорту i турызму, а таксама амерыканскага Фонду «Еўразiя», якi выдзелiў на гэты праект малы грант, i сааўтар навучальнай праграмы Валерыя Клiцунова, яна ж старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Агра i экатурызм».
|