|
№123(25712), 06.06.06. У Гродне прайшлі заключныя мерапрыемствы VI Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур.Фестываль распачаўся ў маі мінулага года святочным канцэртам ў Мінску, а затым адбыліся фестывалі культур асобных грамадскіх аб'яднанняў, нацыянальных супольнасцей, раенныя, гарадскія, абласныя туры. Ганаровага права ўдзельнічаць у заключных мерапрыемствах фестывалю ўдастоіліся больш за 600 чалавек.
На заключных мерапрыемствах фестывалю сабраліся нашы грамадзяне 25 нацыянальнасцей. З кожным годам фестываль набірае сілу, пашырае палітру грамадскага і культурнага гучання, ззяе новымі яскравымі фарбамі, становіцца ўсе больш цікавым.
|