|
Інфармацыя для аўтараў і чытачоў часопіса “АДУКАТАР”
Часопіс “Адукатар” выдаецца партнёрскай сеткай грамадскіх аб’яднанняў, што займаюцца грамадзянскай адукацыяй у Беларусі, пры садзейнічанні Institut f?r Internationale Zusammenarbeit des Deutschen Volkshochschul-Verbandes e.V. (IIZ/DVV) — Bonn, Deutschland (у межах праграмы падтрымкі Беларусі федэральным урадам Германіі) і Studief?rbundet Vuxenskolan (SV) — Stockholm, Sweden.
Мэта выдання – павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, працуючых у сферы нефармальнай адукацыі (перш за ўсё прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, устаноў пазашкольнай адукацыі, бізнес-адукацыі і г.д.). “Адукатар” таксама можа быць цікавым і карысным для ўсіх іншых катэгорый педагогаў, якія будуюць сваю адукацыйную дзейнасць на прынцыпах дэмакратыі і плюралізму, у тым ліку і для прадстаўнікоў сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Мяркуецца, што часопіс стане эфектыўным сродкам для абмену досведам як унутры краіны, так і за яе межамі.
Часопіс “Адукатар” прадастаўляе свае старонкі для матэрыялаў практычнага і тэарэтычнага характару, якія маюць дачыненне да сферы нефармальнай адукацыі: дэмакратычнай, міжкультурнай, гендэрнай, экалагічнай, бізнес-адукацыі і г.д. Гэта могуць быць матэрыялы аб праектах і праграмах, што рэалізуюцца НДА, канкрэтныя рэкамендацыі па выкарыстанні метадаў навучання, рэцэнзіі на літаратуру і інтэрнет-сайты па адукацыйнай тэматыцы. Плануецца публікацыя анонсаў семінараў, канферэнцый і іншых адукацыйных мерапрыемстваў, а таксама проста цікавых (смешных ці “жахлівых”) выпадкаў, гісторый і анекдотаў з адукацыйнай практыкі.
Фармат матэрыялаў, якія прапануюцца да публікацыі:
-Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах.
-Аб’ём артыкулаў не павінен перавышаць 3000 слоў.
-Матэрыялы прымаюцца ў выглядзе дадаткаў да электронага ліста, пажадана ў фармаце .rtf, па адрасе:
-Поўнае імя (імёны) аўтара (аўтараў) павінны значыцца толькі на тытульным лісце і не паўтарацца на іншых старонках тэкста. Акрамя імя на тытульным лісце трэба ўказаць паштовы і электронны адрасы аўтара (аўтараў).
-Спасылкі на артыкулы і кнігі, што цытуюцца ў тэксце, даюцца цалкам. У спасылку на часопісны артыкул уключаюцца наступныя звесткі: аўтар, назва артыкула, назва часопіса, нумар тома/часопіса, дата публікацыі і нумары старонак, з якіх бяруцца цытаты. У спасылку на кнігу – аўтар, назва, месца выдання, выдавецтва, год выдання і нумары старонак, з якіх бяруцца цытаты. Спіс літаратуры змяшчаецца ў канцы артыкула.
-Пажадана, каб матэрыялы суправаджаліся фатаграфіямі альбо іншымі візуальнымі сродкамі (лагатыпы, сімвалы і г.д.).
За дадатковай інфармацыяй можна звярнуцца па адрасе:
www.ace.ngo.by
ці па тэл. +375 17 213 03 66
Адрас рэдакцыі: 220028, Мінск, а/с 63
|