|
Сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне “Чазенія” пачало сваю дзейнасць ў кастрычніку 1997 года. Было зарэгістравана 09 кастрычніка 2000 года Мінскім абласным Упраўленнем Юстыцыі. Пасведчанне № 06-071.
СПГА “Чазенія” аб’ядноўвае настаўнікаў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў, студэнтаў і аспірантаў.
Місія аб’яднання: сродкамі адукацыі спрыяць развіццю свабоднай, адказнай і сацыяльна актыўнай асобы.
Дзейнасць аб’яднання.
Дзейнасць аб’яднання ўмоўна падзяляецца на два накірунка: адукацыйны і сацыяльны.
Першы накірунак уключае ў сябе правядзеннне розных адукацыйных мерапрыемстваў – семінараў, адукацыйных праграм, навучальных гурткоў, летнікаў, круглых сталоў для:
падлеткаў, моладзі па тэмах: “Лідарства”, “Я і група”, “Зносіны без гвалта” і інш.;
вучняў, настаўнікаў, студэнтаў па тэмах: “Вучнёўскае самакіраванне”, “Іспыты. Іспыты.” і інш.;
настаўнікаў, сацыяльных педагогаў, працаўнікоў пазашкольных устаноў па тэмах: “Камунікацыя ў педагагічным працэсе”, “Педагогіка гульні”, “Педагогіка групы”, “Стратэгія актыўнага навучання”, “Арганізацыя працы ў малых групах”, “Выкарыстанне дыскусіі на ўроку”, “Развіццё крытычнага мыслення вучняў” і інш.;
прадстаўнікоў НДА па тэмах: “Стратэгічнае планаванне”, “Праца з інфармацыяй” і інш..
У рамках другога накірунка ўжо пяты год рэалізуецца ўласны праект “Падарункі ад св. Мікалая”. Рэалізацыя гэтага праекта адбываецца з дапамогай валанцёраў арганізацыі, якія збіраюць і афармляюць падарункі, рыхтуюць навагоднюю імпрэзу, запрашаюць на свята дзяцей з малазабяспечаных ці мнагадзетных сямей.
Пад час нашай працы мы:
-правялі больш за 150 семінараў для настаўнікаў, падлеткаў, моладзі, прадстаўнікоў НДА. Каля 3000 чалавек прынялі ў іх удзел;
-зрэалізавалі уласны праект “Стратэгія актыўнага навучання”, па выніках якога падрыхтавалі першае (2001 г.) і другое (2003 г.) выданне кнігі “Навучаем інакш. Стратэгія актыўнага навучання”;
-выдалі зборнік “Скарбонка гульняў” (першае выданне — 2002 г. і другое выданне – 2004г.);
распаўсюдзілі сярод настаўнікаў 22 выпуска інфармацыйна-метадычнага бюлетэня “Навучаем інакш” (2000-2004 г.г.);
-падрыхтавалі і правялі 4 дабрачынныя акцыі “Падарункі ад св. Мікалая” для дзяцей з малазабяспечанных і шматдзетных сямей (2000-2003 г.г.);
-у межах сумеснага праекта “Дзелімся тым, што маем” з нашымі польскімі партнёрамі падрыхтавалі і правялі беларуска-польскі летнік для валанцёраў пад г. Варшава (2003 г.);
-зрэалізавалі праект “Сустрэчы для дзяўчынак”, які дазволіў удзельніцам абмяркаваць розныя тэмы, атрымаць парады і кансультацыі па складаным жыццёвым пытанням (1997-1999 г.г.);
-распрацавалі і працягваем рэалізоўваць праект “Арыгамі ў школе”, які дазваляе настаўнікам авалодаць спосабамі выкарыстання арыгамі (складанне розных фігур з паперы) ў афармленні школьнага памяшкання (2001-2002 г.г.).
Кантактныя асобы
Алена Грыгальчык – наместнік старшыні Праўлення, каардынатар сацыяльных праектаў, трэнер.
Зміцер Губарэвіч – Старшыня Праўлення, каардынатар адукацыйных праграм для настаўнікаў, дарослых.
Іна Губарэвіч – сябра Праўлення, каардынатар адукацыйных праектаў.
Нашы кантакты
Банкаўскія рэквізіты
р\р 3015205250015
Заслаўскае аддзяленне ОАО “Белінвестбанк”, код 746
Адрас: вул. Дачная, 13, г. Заслаўе
Наш паштовы адрас: а\с 74, 220012, Mінск, Беларусь
Tэл./факс +375 17 544 35 89
Email:
|