|
Інфармацыю
— Інфармацыйны партал для беларускіх грамадскіх аб’яднанняў ngo.by
— базы дадзеных: беларускіх грамадскіх арганізацый, перыядычных выданняў, прэс-маніторынга;
— матэрыялы па менеджменце грамадскіх аб’яднанняў і пошуку фінансавання;
— нашы выданні: Даведнік беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, даведнік грантадаўцаў "Фінансавая падтрымка грамадзянскай супольнасці на Беларусі", зборнік артыкулаў "Прававое становішча грамадскіх аб'яднанняў у Рэспубліцы Беларусь", а таксама, метадычныя дапаможнікі па прававых аспектах дзейнасці грамадскіх арганізацый, дапаможнік "Эфектыўнае развіццё грамадскіх арганізацый", штомесячны бюлетэнь БРГА "Аб'яднаны шлях";
— прэс-маніторынг беларускіх нацыянальных і рэгіянальных газет "Публікацыі аб беларускіх НКА, замежных фондах і арганізацыях" (пачынаючы з кастрычніка 1996 г.)
— тэлефонная інфармацыйная лінія “Трэці сектар”;
— спецыялізаваная бібліятэка, у якой: даведнікі фондаў-грантадаўцаў і метадычныя матэрыялы па зборы сродкаў, перыядычныя і даведачныя выданні аб дзейнасці “трэцяга сектара” Беларусі, краін былога Савецкага Саюза, краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама выданні па пытаннях менеджменту ў НКА.
Кансультацыі
БРГА “Аб’яднаны шлях“ мае вялікі досвед у кансультаванні беларускіх грамадскіх аб’яднанняў з 1995 года. Гэты від дапамогі прызнаецца адным з самых эфектыўных і запатрабаваных арганізацыямі. Наша арганізацыя рэгулярна праводзіць кансультацыі па менеджменце грамадскіх аб’яднанняў, пошуку фінансавання, напісанні праектнай прапановы. Грамадскія аб’яднанні маюць магчымасць бясплатна атрымліваць кансультацыі спецыялістаў нашага рэсурснага цэнтра: юрысконсульт, спецыяліст па пошуку фінансавання і арганізацыйным развіцці:
— па прававых аспектах стварэння і дзейнасці грамадскіх арганізацый;
— па пытаннях напісання праектай прапановы.
Адукацыйныя паслугі
— семінары, трэнінгі і "круглыя сталы" для прадстаўнікоў НКА Мінска і малых гарадоў Беларусі па актуальных пытаннях дзейнасці НКА;
— АВС-курсы для "навічкоў" у “трэцім сектары”;
— падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі трэнераў для НКА;
— курсы па навучанню працы на кампутары (пачатковы, прасунуты ўзровень і спецыяльная падрыхтоўка).
Тэхнічныя паслугі:
— карыстанне кампутарам, электроннай поштай, Інтэрнет, фотакапіравальнай тэхнікай для ажыццяўлення статутнай дзейнасці.
|