|
Статыстычны аналіз дзейнасці арганізацыі паказвае, што кансультацыі застаюцца заптрабаванай часткай працы. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый звяртаюцца па кансультацыі кожны дзень.
Шматлікія і разнастайныя пытанні патрабуюць ад кансультантаў глыбокіх ведаў і іх практычнага выкарыстання, адсочвання зменаў сітуацыі, камунікатыўных навыкаў і г.д.
У БРГА “Аб’яднаны шлях” кансультацыйную дапамогу аказваюць: юрысконсульт, бухгалтар, каардынатар інфармацыйных праграм, спецыяліст па кампутарах.

|