English version
 


Нашы Праграмы

Праграма даследаванняў трэцяга сектара

       Праграма даследаванняў трэцяга сектара засноўвалася на праекце “Маніторынг беларускай прэсы” і Першым нацыянальным партале для беларускіх грамадскіх аб’яднанняў.

       За 6 гадоў працы ў якасці рэсурснага цэнтра для грамадскіх аб’яднанняў БРГА “Аб’яднаны шлях” стала ўладальнікам даволі поўных і рэгулярна папаўняемых інфармацыйных баз дадзеных. Арганізацыя мае вялікі досвед у зборы і апрацоўцы статыстычнай і сацыялагічнай інфармацыі.

       Мы збіраем інфармацыю, выяўляем фактары, якія значна ўплываюць на дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў і добраахвотніцкі рух у Беларусі; выпрацоўваем практычныя рэкамендацыі і кансультуем НДА, вывучаем галоўныя прынцыпы эффектыўнасці працы грамадскіх арганізацый, аналізуем працу розных арганізацый. Гэта праца садзейнічае правядзенню эфектыўных даследаванняў у грамадскім сектары і хуткай рэакцыі на бягучыя перамены ў яго развіцці.

Мэта Праграмы даследаванняў трэцяга сектара  фарміраваць пазітыўны імідж “трэцяга сектара” у грамадстве, садзейнічать развіццю міжсектаральнага партнёрства дзяржаўных устаноў, бізнес-кампаній і грамадскіх аб’яднанняў, такім чынам садзейнічаць фарміраванню адэкватных адносін да дзейнасці НДА і павышэнню ўпэўненасці супольнасці у сваіх магчымасцях. НДА павінны стаць пасярэднікамі паміж грамадзянскімі інцыятывамі, дзяржавай і бізнесам.



Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.