Наша арганізацыя мае самыя вялікія і поўныя базы дадзеных, якія тычацца грамадскага сектара.
Гэта інфармацыя карыстаецца попытам не толькі сярод грамадскіх арганізацый, але таксама і сярод прадстаўнікоў прэсы, замежных фондаў і дабрачынных арганізацый, дзяржаўных устаноў, іншых зацікаўленых арганізацый і асобаў. Базы дадзеных беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, замежных грантадаўцаў, якія падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы ў Беларусі, прававога становішча беларускіх грамадскіх арганізацый, прэс-маніторынга выкарыстоўваюцца з 1996 года, а база дадзеных перыядычных выданняў грамадскіх арганізацый і база дадзеных валанцёраў – з 1999 года.
Усе базы дадзеных пастаянна аднаўляюцца, яны адкрыты для карыстання ў нашым Цэнтры. Большасць запытаў па базе дадзеных прыходзіць па тэлефоне.
Даступнасць рэсурсаў баз дадзеных у сетцы Інтэрнет дае магчымасць атрымліваць інфармацыю пра грамадскія аб’яднанні практычна ва ўсіх кутках свету. Дакладная і поўная інфармацыя атрымана дзякуючы блізкім кантактам і прадуктыўнаму супрацоўніцтву з шматлікімі арганізацыямі, Беларускай Асацыяцыяй Рэсурсных Цэнтраў, аналітычнымі і даследчымі цэнтрамі некамерцыйных ініцыятыў, журналістамі, рэспубліканскімі і мясцовымі органамі, Міністэрствам юстыцыі і ўпраўленнямі грамадскіх аб’яднанняў мясцовых выканаўчых камітэтаў, прадстаўніцтвамі грантадаўчых арганізацый у Беларусі.
Нягледзячы на асаблівую ўвагу, якая надаецца карыстанню і развіццю сучасных інфармацыйных тэхналогій, БРГА “Аб’яднаны шлях” імкнецца не забываць пра патрэбы тых арганізацый, якія не маюць доступу да Інтэрнет ці не могуць рэгулярна наведваць наш офіс у Мінску. Каб забяспечыць іх патрэбы, наша арганізацыя публікуе даведнікі паводле найбольш запатрабаваных баз дадзеных.
База дадзеных беларускіх грамадскіх аб’яднанняў (электронная і друкаваная версіі)
адлюстроўвае інфармацыю пра 2858 арганізацый, і ўключае: афіцыйную назву арганізацыі, напрамкі дзейнасці, дату рэгістрацыі, кантактную асобу, колькасць членаў арганізацыі, штатных супрацоўнікаў, валанцёраў. У базу дадзеных уваходзяць грамадскія аб’яднанні, якія былі зарэгістраваны і перарэгістраваны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 ад 26 студзеня 1999 г. “О некоторых мерах по упорядочению деятельности политических партий, профессиональных союзов, иных общественных объединений” (са змяненнямі ад 13 ліпеня, 1999).
База дадзеных сацыяльных ініцыятыў
змяшчае інфармацыю пра 758 незарэгістраваных грамадскіх арганізацый, і ўключае: назву арганізацыі, напрамак дзейнасці і кантактную асобу.
База дадзеных грантадаўцаў
змяшчае інфармацыю пра 340 грантадаўчыя арганізацыі, якія падтрымліваюць некамерцыйныя ініцыятывы і прыватных асоб у Беларусі. Прадстаўлена падрабязная інфармацыя пра тыпы падтрымкі і механізм падачы заявак.
База дадзеных перыядычных выданняў грамадскіх аб’яднанняў
змяшчае інфармацыю пра 377 перыядычныя выданні беларускіх грамадскіх аб’яднанняў. База дадзеных уключае інфармацыйныя бюлетэні, газеты, часопісы, якія публікуюцца беларускімі грамадскімі арганізацыямі і знаходзяцца ў нашай бібліятэцы. База ўтрымлівае наступныя звесткі: назва, від выдання, дата заснавання, заснавальнік, галоўны рэдактар, тыраж, мова выдання, тэматыка, паштовы адрас, нумар тэлефона/факса, адрас электроннай пошты, вэб-сайт. Гэта база дадзеных была створана, каб забяспечыць патрэбы тых арганізацый і асоб, якія цікавяцца некамерцыйнымі выданнямі.
ЮСІАС 2000 База дадзеных нарматыўных актаў
прадстаўляе беларускія законы, указы, рэзалюцыі, якія складаюць юрыдычную базу для некамерцыйнай супольнасці. База ўключае наступныя раздзелы: сучаснае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дамовы і пагадненні, юрыдычная тэрміналогія, публікацыі часопіса “Налоговый вестник”, статыстычную інфармацыю, юрыдычныя дакументы мясцовых уладаў.
База дадзеных маніторынга беларускай прэсы
налічвае 62769 запісаў, якія адлюстроўваюць публікацыі ў прэсе пра дзейнасць “трэцяга сектара”. Нягледзячы на тое, што праца па складанні гэтай базы займае шмат часу, маніторынг прэсы лічыцца вельмі важнай часткай нашай работы. Падпіска на 20 рэспубліканскіх і рэгіянальных газет дазваляе апрацоўваць разнастайныя перыядычныя выданні.
База дадзеных тэрмінаў для грамадскіх арганізацый
— гэты рэсурс дапамагае пры правядзенні трэнінгаў і выкарыстоўваўся пры складанні “Энцыклапедыі тэрмінаў для грамадскіх аб’яднанняў”.
|