English version
 


Нашы Праграмы

Праект “Маніторынг беларускай прэсы”

Выбраныя артыкулы, якія адлюстроўваюць дзейнасць беларускіх НДА і замежных фондаў у Беларусі

У кастрычніку 1996 года БРГА “Аб’яднаны Шлях” распачала рэалізацыю праекта “Маніторынг беларускай прэсы”.

Галоўная мэта гэтага праекта:

– адсачыць, як адлюстроўваецца дзейнасць беларускага “трэцяга сектара” ў беларускіх перыдычных выданнях.

Анатацыі артыкулаў, якія датычацца дзейнасці НДА і фондаў, уносяцца ў Базу дадзеных прэс-маніторынга. Пошук па базе можна ажыццяўляць па наступных крытэрыях:

— назва газеты — назва артыкула

— аўтар публікацыі

— нумар газеты

— анатацыя артыкула

— спецыяльны код накірункаў дзейнасці НДА.

У дадзены момант База дадзеных прэс-маніторынга ўтрымлівае 62769 анатацыі артыкулаў з 20 рэспубліканскіх і рэгіянальных газет. Усе артыкулы захоўваюцца ў спецыяльных папках.

Праект застаецца ўнікальнай ініцыятывай, якая ўяўляе сабой агляд гісторыі беларускага “трэцяга сектара”, і мае вялікае практычнае значэнне. Гэта інфармацыя адкрыта для масавага карыстання прадстаўнікам грамадскіх арганізацый і грандадаўчых устаноў, навукоўцам, журналістам і іншых зацікаўленым асобам.

Самая свежая інфармацыя пра дзейнасць “трэцяга сектара" Беларусі знаходзіцца на партале беларускіх грамадскіх аб’яднанняў:  ngo.by



Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.