Стварэнне інфармацыйнага партала з’яўляецца праектам ПРААН у Рэспубліцы Беларусь і Шведскага Інстытута. Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя “Аб’яднаны шлях” была абраная цэнтрам з мэтай збору інфармацыйных рэсурсаў з усёй Беларусі.
Наша арганізацыя з’яўляецца буйнейшым інфармацыйным рэсурсным цэнтрам для беларускіх грамадскіх аб’яднанняў. Мы аказваем нашы паслугі для прадстаўнікоў усіх трох сектароў беларускага грамадства. Мы плануем далейшае збіранне і распаўсюджванне інфармацыі.
Першы нацыянальны інфармацыйны Інтэрнет-партал беларускіх грамадскіх аб’яднанняў адкрывае новы ўзровень інфармацыйнага абмену.
Партал змяшчае агляд навін, падзей і праектаў грамадскіх аб’яднанняў; базы дадзеных беларускіх грамадскіх арганізацый і грантадаўцаў; маніторынг беларускай прэсы; матэрыялы па менеджменце грамадскіх арганізацый; маніторынг беларускіх грамадскіх аб’яднанняў з сацыялагічным аналізам сучасных тэндэнцый развіцця беларускага “трэцяга сектара”. Таксама на партале можна пазнаеміцца з інфармацыяй па прававым становішчы беларускіх грамадскіх арганізацый і ўзяць удзел у тэматычных форумах па розных аспектах іх дзейнасці.
Усе зарэгістраваныя грамадскія аб’яднанні могуць атрымаць электронны адрас і размясціць свой сайт на партале.
Партал прызначаны садзейнічаць устойліваму чалавечаму развіццю ў Беларусі праз умацаванне патэнцыялу грамадскіх арганізацый, развіццё партнерскіх адносін паміж грамадскімі аб’яднаннямі, дзяржаўнымі ўстановамі і камерцыйнымі структурамі .
|