|
Гэты від інфармацыйных паслуг з’яўляеццца эффектыўным сродкам адсочвання, а таксама інфармавання НДА пра бягучыя падзеі ў “трэцім сектары”. Паседжанні круглых сталоў служаць адкрытым форумам для ўсіх зацікаўленых дзейнасцю НДА. Дыскусіі круглых сталоў з’яўляюцца эфектыўнымі спосабам аднаўлення супольнасці НДА і забеспячэння лепшага разумення галоўных праблем дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў.

Круглыя сталы праводзяцца па тых тэматыках, якія адпавядаюць патрэбам зацікаўленых НДА і галоўным аспектам іх дзейнасці:
— прававыя аспекты дзейнасці;
— бухгалтарскі ўлік;
— пошук фінансавання і напісанне праектнай прапановы;
— самарэгуляванне ў некамерцыйным сектары;
— сувязі з грамадскасцю;
— менеджмент.
|