English version
 


Нашы Праграмы

Выдавецкая дзейнасць

Выдавецкая дзейнасць застаецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці нашай арганізацыі. Даведнікі, перыядычныя выданні і іншыя публікацыі, якія асвятляюць дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў карыстаюцца попытам, нягледзячы на ўсё большую папулярнасць Інтэрнэт.

Выданні БРГА “Аб’яднаны шлях” з’яўляюцца эфектыўным сродкам інфармавання грамадскіх аб’яднанняў, а таксама шырокага кола насельніцтва пра сучасную сітуацыю ў “трэцім сектары” і сумежных галінах.

ДАВЕДНІК БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ

(чатыры выданні на беларускай і англійскай мовах: 1996, 1998, 2000, 2002)

З 1995 года наша арганізацыя апублікавала 4 выданні гэтага даведніка. БРГА “Аб’яднаны шлях” з’яўляецца адзінай арганізацыяй у Беларусі, якая выдае такі даведнік. Нягледзячы на той факт, што большасць нашых кліентаў можа карыстацца электроннай версіяй даведніка, многія грамадскія аб’яднанні не маюць сучаснага абсталявання, такім чынам, друкаванае выданне па-ранейшаму карыстаецца вялікім попытам.

Чацвёртае выданне “Даведніка беларускіх грамадскіх аб’яднанняў” (2002) прадстаўляе 2760 грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў і асацыяцый, а таксама арганізацыйныя структуры тых грамадскіх арганізацый, якія прадаставілі нам адпаведную інфармацыю. Пра кожную арганізацыю ў даведніку можна знайсці наступныя звесткі: назву арганізацыі, накірункі дзейнасці, дату рэгістрацыі/перарэгістрацыі, статус, кантактную асобу, адрас для карэспандэнцыі, тэлефон, факс, адрас электроннай пошты і старонку ў Інтэрнет.

У даведніку прыведзены пералік грамадскіх аб’яднанняў па накірунках дзейнасці, а таксама змешчаны дыяграмы размеркавання грамадскіх аб’яднанняў па рэгіёнах і па накірунках дзейнасці.

ДАВЕДНІК ГРАНТАДАЎЦАЎ “ПАДТРЫМКА ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ НА БЕЛАРУСІ”

(тры выданні на беларускай мове)

Гэта выданне карыстаецца вялікім попытам не толькі сярод грамадскіх аб’яднанняў, але і сярод студэнтаў і выпускнікоў ВНУ, якія жадаюць працягнуць адукацыю за мяжой, а таксама журналістаў, прадстаўнікоў малога бізнесу, і г.д.

Большасць беларускіх грамадскіх аб’яднанняў адчуваюць цяжкасці пры пошуку фінансавання з-за кепскага ведання замежных моў. БРГА “Аб’яднаны шлях” атрымлівае інфармацыю пра фінансуючыя арганізацыі з Інтэрнет, з замежных даведнікаў грантадаўцаў, з інфармацыйнага абмену па праекце “Арфей”.

Хаця бягучая інфармацыя па конкурсах і праграмах фондаў заўсёды публікуецца ў інфармацыйных бюлетэнях БРГА “Аб’яднаны шлях” і дубліруецца ў рассылцы грамадскім арганізацыям і на Партале, гэты даведнік па-ранейшаму папулярны і патрабуе рэгулярнага абнаўлення і перавыдання.


ДАПАМОЖНІКІ ДЛЯ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АВС-КУРСАЎ

БРГА “Аб’яднаны шлях” апублікавала серыю дапаможнікаў, якія змяшчаюць інфармацыю па менеджменце і развіцці грамадскіх аб’яднанняў.

Тэматыка дапаможніка вызначалася ў адпаведнасці з актуальнасцю пытанняў і вынікамі апытанняў удзельнікаў.

 — “Где взять деньги” – выданне знаёміць з магчымымі крыніцамі фінансавання для грамадскіх аб’яднанняў і асноўнымі прынцыпамі напісання праектнай прапановы.

— “Партнерство: успешные истории” – выданне змяшчае абагулены досвед дзесяці грамадскіх арганізацый па пошуку партнёраў, супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні.

 

ДАПАМОЖНІКІ ПА ЮРЫДЫЧНЫХ АСПЕКТАХ ДЗЕЙНАСЦІ ГРАМАДСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ БРГА

“Аб’яднаны шлях” апублікавала серыю дапаможнікаў для грамадскіх аб’яднанняў па наступных тэмах:

— рэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў;

— бухгалтарскі ўлік у грамадскіх аб’яднаннях;

— працоўныя адносіны ў грамадскіх аб’яднаннях;

— ліцэнзійныя віды дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў;

— правы і абавязкі грамадскіх аб’яднанняў;

— грамадзянскія кантракты ў дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў;

— правы і абавязкі валанцёраў;

— справаводства ў грамадскіх аб’яднаннях.

Выданні

— “Вашы правы і абавязкі як спажыўца тавараў і паслуг”

— “Адвакатура”

— “Пазасудовая форма абароны правоў грамадзян”

 — “Судовая сістэма Рэспублікі Беларусь” — “Пракуратура Рэспублікі Беларусь”

— “Натарыят і натарыяльная дзейнасць ў Рэспубліцы Беларусь”


ДАВЕДНІК ПЕРЫЯДЫЧНЫХ ВЫДАННЯЎ БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ

(на беларускай і англійскай мовах)

Даведнік змяшчае поўную інфармацыю пра перыядычныя выданні беларускіх грамадскіх арганізацый такія як інфармацыйныя бюлетэні, газеты, часопісы, якія знаходзяцца ў бібліятэцы нашага цэнтра. Даведнік не змяшчае інфармацыю пра публікацыі палітычных партый і прафсаюзаў.

Выданне складаецца з трох частак:

першы раздзел утрымлівае спіс перыядычных выданняў з тэматычным паказальнікам;

другі змяшчае падрабязную інфармацыю пра кожнае выданне;

у трэцім раздзеле прыведзены алфавітны паказальнік пералічаных выданняў.

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ БЮЛЕТЭНЬ “АБ’ЯДНАНЫ ШЛЯХ”

Бюлетэнь “Аб’яднаны шлях” выдаецца з 1995 года. Ён змяшчае інфармацыю, якая тычыцца беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, уключае навіны, анонсы падзей, конкурсаў, праграм, якія падтрымліваюць некамерцыйныя ініцыятывы ў Беларусі, аналітычныя матэрыялы і каментарыі пра дзейнасць беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, інфармацыя пра змены ў сучасным заканадаўстве, якія тычацца дзейнасці грамадскіх арганізацый, прэзентацыя новых публікацый нашай арганізацыі і новых паступленняў у нашу бібліятэку. Бюлетэнь накіраваны на інфармаванне ў першую чаргу рэгіянальных грамадскіх аб’яднанняў і тых, хто не мае доступу да Інтэрнет.

 

“ПРАВАВОЕ СТАНОВІШЧА ГРАМАДСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ”

(чатыры выданні: 1996, 1998, 2000, 2001

Чацвёртае юрыдычнае выданне для беларускіх грамадскіх аб’яднанняў уяўляе сабой 2-томны зборнік артыкулаў. 

Першы том змяшчае тэксты асноўных законаў і нарматыўна-прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь. Чытачы знойдуць тут вытрымкі з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскага кодэкса; законы Рэспублікі Беларусь”Аб грамадскіх арганізацыях”, “Аб палітычных партыях”, “Аб прафесійных саюзах” і інш., а таксама некаторыя дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Другі том змяшчае артыкулы, якія напісалі юрысты грамадскага, камерцыйнага і дзяржаўнага сектароў, у якіх разглядаюцца такія пытанні, як: стварэнне і рэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў і іх сімволікі у Рэспубліцы Беларусь; прававы статус прадстаўніцтваў замежных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь; унутраны і знешні кантроль за дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў; бухгалтарскі ўлік у грамадскіх аб’яднаннях; справаводства, падаткаабкладанне грамадскіх аб’яднанняў і інш.

Практыка работы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і аналіз дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў паказваюць, што значная частка парушэнняў здараецца з-за няведання законаў і іншых нарматыўных прававых актаў, якіх больш за 130. Дадзеныя акты не сістэматызаваны, і таму грамадзянам складана арыентавацца ў заканадаўстве, якое рэгулюе дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў. Укладальнікі зборніка вырашылі гэту праблему.

Дадзенае выданне – добрая падмога ў рэалізацыі правоў грамадзян на свабоду аб’яднання, у стварэнні аднастайнай правапрымяняльнай практыкі ў сферы грамадзянскай супольнасці.

Зборнік “Прававое становішча грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь” карысны для тых, хто ўжо стварыў грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі і прафесійныя саюзы, і стане добрай базай у арганізацыі статутнай дзейнасці.

ДАПАМОЖНІК “ВАШ КАМПУТАР. КРОК ПЕРШЫ”

Брашура змяшчае асноўныя факты гісторыі стварэння ПЭВМ, а таксама агульныя прынцыпы будовы сучасных кампутараў. Дапаможнік адрасаваны чытачам, якія толькі пачынаюць сваё знаёмства з кампутарам.

ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ ТЭРМІНАЎ ДЛЯ ГРАМАДСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ

Гэта выданне з'яўляецца першай спробай абагульнення ў адной кнізе тэрмінаў, якія датычацца розных бакоў дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў. Энцыклапедыя ўтрымлівае як агульныя паняцці, так і тэрміны, што маюць дачыненне да прававых аспектаў дзейнасці грамадскіх арганізацый, пошуку фінансавання, арганізацыйнага развіцця, стратэгічнага планавання дзейнасці, грамадскіх сувязяў, сучасных тэхналогій, а таксама ў ёй прыведзены звесткі пра некаторыя міжнародныя арганізацыі






УСЯ ЛІТАРАТУРА, ПАДРЫХТАВАНАЯ ДА ВЫДАННЯ БРГА “АБ'ЯДНАНЫ ШЛЯХ”, РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА БЯСПЛАТНА

.



Наверх

УВАХОД У СIСТЭМУ
Iмя
Пароль

 


Праект Праграмы развiцця ААН на Беларусi
  Праграма "Партнёрства для культуры" Шведскага iнстытута
  Рэалізацыя праекта БРГА "Аб'яднаны шлях".
e-mail:
  - стварэнне партала
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003-2005
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на крыніцу абавязкова.
Інфармацыя на сайце не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА "Аб'яднаны шлях".
Адміністрацыя сайта можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.