Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя "Аб'яднаны шлях"

зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 18.04.1995, мае дабрачынны характар дзейнасці.

БРГА “Аб’яднаны шлях” з’яўляеццца Першым рэспубліканскім цэнтрам развіцця і падтрымкі грамадскіх арганізацый з мноствам паслуг: кансультацыі, трэнінгі, публікацыі, валанцерская дапамога.

Нашыя намаганні накіраваны на паглыбленне ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі трох сектароў беларускага грамадства праз прадастаўленне ім шырокага кола інфармацыйных, кансультацыйных і адукацыйных паслуг.

З 2002 для нашых для нашых навевальнікаў працуеІнфармацыйны партал WWW.NGO.BY.

Наша місія

· садзейнічаць развіццю некамерцыйнага сектара Беларусі, дапамагаючы грамадскім арганізацыям эфектыўна працаваць і заваёўваць грамадскае прызнанне;

· падтрымліваць развіцце грамадзянскай супольнасці ў Беларусі праз умацаванне і мабілізацыю грамадскіх рэсурсаў для фарміравання партнёрства паміж грамадскімі абяднаннямі, дзяржаўнымі ўстановамі і бізнес структурамі для паляпшэння якасці жыцця ў грамадстве.

Мэты

· бясплатны доступ да інфармацыйных рэсурсаў шырокага кола беларускіх грамадскіх абяднанняў;

· развіццё лідэрскіх навыкаў кіравання ў актывістаў грамадскіх арганізацый праз арганізацыю трэнінгаў, семінраў, канферэнцый і круглых сталоў;

· абмен інфармацыяй і супрацоўніцтва паміж беларускімі грамадскімі абяднаннямі і замежнымі арганізацыямі;

· супрацоўніцтва з дзяржаўным і бізнес сектарамі.
Мэтавая група

· нацыянальныя, міжнародныя і рэгіянальныя грамадскія абяднанні, прадстаўнікі уладаў, журналісты, студэнты, прадпрымальнікі і іншыя зацікаўленыя асобы.

Дасягненні

· створаны першы Цэнтар развіцця грамадскіх абяднанняў, які бясплатна аказвае інфармацыйныя і кансультацыйныя паслугі;

· створаны першы Нацыянальны інфармацыйны інтэрнет-партал WWW.NGO.BY для беларускіх грамадскіх абяднанняў

· аднаўляюцца базы дадзеных беларускіх грамадскіх абяднанняў, грантадаўцаў, маніторынгу беларускай прэсы;

· апублікаваны чатыры выданні Даведнікаў беларускіх грамадскіх абяднанняў і Даведнікаў грантадаўцаў;

· выдадзены чатыры выданні юрыдычнага зборніка “Прававое палажэнне беларускіх грамадскіх абяднанняў”

· падрыхтавана група трэнераў для грамадскіх аб’яднанняў;

· унікальная спецыялізаваная бібліятэка, у якой сабраны даведнікі, метадычныя матэрыялы, выданні беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, перыядычныя і даведачныя выданні аб дзейнасці трэцяга сектара Беларусі, краін былога Савецкага Саюза, краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама выданні па пытаннях менеджменту ў ГА. 

“Абяднаны шлях” аказвае паслугі грамадскім абяднанням у наступных галінах: інфармацыя, кансультацыі, трэнінгі, развіццё партнёрства.