Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны 12.09.2003 г

Рэгіён:
13.09.2003

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб'яднаньня Цэнтр Трэці сектар

 

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0152) 967478,

email:sektar@iname.com

www:
sektar.cjb.net


12.09.2003 г.

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны зьяўляецца дадаткам да часапісу Трэці сэктар.

Дадатак дасылаецца па сьпісах рассылкі інфармацыі для НГА Беларусі.

У Кроніцы выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў ТС, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі.

Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на Кроніку і яе карэспандэнтаў абавязковая.


***

Абвесткі


Спабор ад CAP

Прадстаўніцтва Каўнтэрпарт Інтэрнэшэнал у межах праграмы Альянс Партнэрства Каўнтэрпарт (САР) абвясьціў новы спабор грантаў для праектаў беларускіх інстытутаў грамадзянскае супольнасьці.

Спабор накіраваны на падтрымку праектаў, мэтай якіх зьяўляецца інфармацыйная падтрымка мясцовых ініцыятываў па разьвязаньні мясцовых праблем з шырокім удзелам грамадзянаў.

Праекты павінны быць рэалізаваныя на працягу кастрычніка'2003сакавіка '2004. Агульны бюджэт спрабору  50 тысяч даляраў.

Перавага будзе надавацца праектам, якія будуць:

  • рэалізоўвацца сумесна зь іншымі арганізацыямі
    і ініцыятывамі, а таксама прыцягваць іншыя рэсурсы;
  • прыцягваць як мага большую колькасьць
    грамадзянаў падчас рэалізацыі;
  • накіраваныя на прыцягненьне грамадзянаў да
    працэсу прыняцьця пастановаў, супрацоўніцтва зь дзяржаўнымі, камэрцыйнымі і
    некамэрцыйнымі арганізацыямі на мясцовым узроўні;
  • стымуляваць мясцовую дабрачыннасьць.

Пажадана, каб праекты рэалізоўваліся ў тых местах, дзе САР быў падтрымаў стварэньне грамадзкіх клюбаў або супрацоўніцтва паміж рознымі сэктарамі грамадзтва.

Заяўкі на спабор трэба даслаць не пазьней за 15 верасьня 2003 году.

Атрымаць дадатковую інфармацыю, а таксама форму заяўкі і патрабаваньні да заяўнікоў можна атрымаць у офісе САР:

вул. В. Харужай, 221703

220123 Менск

тэл.: (017) 2177773, 2177774.

Падрыхтаваў Валера Руселік


Праграма ЎсходУсход

Фонд СорасКазахстан абвяшчае адкрыты спабор заявак на правядзеньне міжнародных сэмінараў, круглых сталоў, візытаў абмену ў межах праграмы УсходУсход .

Мэтай праграмы зьяўляецца разьвіцьцё міжнароднага супрацоўніцтва і партнэрства ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі, якоемае спрыяць міжнароднаму дыялёгу, абмену досьведам і ўзаемадзеяньню ў разьвязаньні праблем, зьвязаных з сучасным станам транзытнага пэрыяду.

Найперш праграма падтрымлівае праекты, якія спрыяюць распаўсюду найноўшага досьведу і інавацыйных мадэляў разьвіцьця супольнасьці, удасканальваньню заканадаўчых і палітычных канцэпцыяў, стымулююць удзел шырокіх колаў грамадзтва па сацыяльных, эканамічных, палітычных і культурных пытаньнях.

У спаборы могуць браць удзел зарэгістраваныя ў адпаведнасьці з заканадаўствам грамадзкія арганізацыі.

Перавагай будуць карыстацца праекты, якія:

1) сканцэнтраваныя на разьвязаньні канкрэтных рэгіянальных альбо мясцовых праблем;

2) маюць дакладна акрэсьленую мэтавую аўдыторыю;

3) маюць дакумэнтальна пацьверджанае суфінансаваньне;

Для ўдзелу ў спаборы трэба падаць заяўку, форму якой можна атрымаць у Фондзе СорасКазахстан альбо па электроннай пошце ў каардынатара праграмы (east@soros.kz).

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго году за тры месяцы да пачатку мерапрыемства.

Падрыхтаваў Валера Руселік


***

Падзеі

Алё! Мы Вас слухаем!

15 верасьня рэдактар закрытай ўладамі гарадзенскай газэты Пагоня Мікола Маркевіч і рэдактарка мясцовай Биржи информации Алена Раўбецкая возьмуць удзел у жывой тэлефоннай лініі.

Агульная тэма тэлефоннай лініі  Беларуская прэса вашымі вачыма. Ініцыятарам акцыі, прымеркаванай да Дня закрытых газэт (19 верасьня) выступіла мясцовая філія Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Даведаемся, колькіх гарадзенцаў насамрэч цікавіць узьнятае пытаньне,  кажа намесьнік галоўнага рэдактара Биржи информации Міхаіл Карневіч.

За апошнія гады гарадзенская ўлада фактычна зьнішчыла незалежную прэсу ў месьце, адзначае старшыня Гарадзенскай філіі БАЖ Павал Мажэйка.  Забараніла Пагоню, неаднаразова судзіла журналістаў, не дазволіла зьявіцца ў Горадні ніводнаму грамадзкапалітычнаму выданьню. Мы, журналісты, ужо выказалі свой пратэст гэтаму беззаконьню.

Найбольш цікавыя меркаваньні будуць надрукаваныя ў газэце Биржа информации ад 18 верасня.

Гарачая лінія адбудзецца 15 верасьня з 18:00 да 20:00 гадзін. Тэлефон рэдакцыі: (0152) 721368.

Андрэй Мялешка


Школа маладога выдаўца пачне працу ў Слоніме

З 20 верасьня слонімскае маладзёвае грамадзкае аб'яднаньне Ветразь сумесна з Газетай Слонімскай распачне Школу маладога выдаўца.

Гэта ўжо другая па ліку Школа,  кажа старшыня аб'яднаньня Алесь Масюк.  Мінулая была ўвесну. За гэты час навучаньне прайшлі каля дзесяці чалавек. Творчыя працы нашых навучэнцаў можна было пабачыць на старонках газэт.

Арганізацыйны збор удзельнікаў і арганізатараў Школы маладога выдаўца адбудзецца 20 верасьня а 17й гадзіне ў памяшканьні рэдакцыі Газеты Слонімскай.

Андрэй Мялешка


Ад Я да Я выйдзе ў Слоніме

Слонімскі падлеткавы клюб Сьвятліца рыхтуе да выпуску літаратурны альманах Ад Я да Я. Выданьне пабачыць сьвет напрыканцы верасьня з дапамогай мясцовай друкарні.

Пра гэта Кроніцы паведаміў старшыня ГА Воля да разьвіцьця Міхась Варанец. Дарэчы, пры гэтым аб'яднаньні і дзейнічае ўжо больш за паўгады падлеткавы клюб. Першы нумар альманаху выйшаў напрыканцы вясны 2003 году.

Моладзь імкнецца да новага,  кажа Міхась Варанец.  Калі яны пачулі пра літаратурны гурток пры нашым клюбе, дык пачалі прыходзіць вялікім тлумам. Гэтак зьявіўся альманах Ад Я да Я. А вынікам працы журналіскага гуртку будзе газэта, якая пабачыць сьвет яшчэ сёлета.

Трэба дадаць, што падлеткавы клюб Сьвятліца працуе ў Слоніме з 2000 году ў межах праграмы Тасіs. Тут моладзь у веку ад 12 да 16 гадоў займаецца ў гуртках: літаратуразнаўчым, журналісцкім і інш.

Наш клюб створаны дзеля таго, каб падлеткі адчулі сапраўдны смак грамадзкай дзейнасьці ды каб не пагубіліся ў грамадзтве,  адзначыў Міхась Варанец.

Андрэй Мялешка

_________________________-

Над выпускам працавалі Андрэй Мялешка й Валера
Руселік.

Jordan Shoes Sale UK