1718 кастрычніка ў г.Мазыры прайшоў семінар

Рэгіён:
20.10.2003

1718 кастрычніка ў г.Мазыры прайшоў семінар
Інфармацыйныя тэхналогіі ў межах Партала беларускіх грамадскіх аб'яднанняў.
Пошук фінансавання і асноўныя прынцыпы напісання праектнай прапановы. Юрыдычныя
аспекты дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў. Асаблівасці бухгалтарскага ўліку ў
грамадскіх аб'яднанняў.

Арганізатарамі семінара выступілі БРГА Аб'яднаны шлях і Мазырскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі мазырскіх грамадскіх аргаінізацый, дзяржаўных устаноў і бізнесструктур. Прадстаўнікі БРГА Аб'яднаны шлях пазнаёмілі мазыран з праектам Умацаванне супрацоўніцтва паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама з магчымасцямі, якія прадастаўляе сваім карыстальнікам парталwww.ngo.by.

Удзельнікі семінара атрымалі індывідуальныя
кансультацыі па розным аспектам дзейнасці грамадскіх арганізацый (юрыдычныя,
бухгалтарскія, кампутарныя, кансультацыі па пошуку фінансавання і напісання
праектнай прапановы).

На сустрэчы таксама адбылася прэзентацыя дапаможнікаў: Где взять деньги?» і «Партнерства: успешные истории», якія былі выдадзены ў межах праекта «Найдзі свой шлях!», падтрыманага праграмай ТАСІС Еўрапейскага Саюза.

Nike Sneakers