Трэнінг на напісаньні праектнай заяўкі ў Віцебску

10 студзеня 2017 г. у Віцебску пройдзе трэнінг “Тэорыя і практыка напісаньня праектных заявак”.
Экспэртка Вольга Лукіна, праектная мэнэджэрка YMCA Беларусі і рэгіянальная экспэртка па прасоўваньні рухаў і праектным мэнэджмэнце YMCA Эўропы (асацыяцыі хрысьціянскай моладзі Эўропы), распавядзе, як выбудаваць лёгіку праектнай заяўкі, пазьбегнуць тыповых памылак і як правільна скласьці бюджэт.

Трэнінг будзе карысным тым людзям, хто мае ідэі праектаў, але ня мае досьведу іх напісаньня.
Трэнінг адбудзецца 10 студзеня 2017 г. з 10.00 да 16.00 у Віцебску па адрасе: вул. Кастрычніцкая 12, офіс 16.

Арганізатары ня маюць магчымасьці аплаціць праезд і харчаваньне ўдзельнікаў і ўдзельніц. Сумесны абед магчыма арганізаваць у карчме “Губернскі” – кошт абеда – 3-4 рублі.

Каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна зарэгістравацца.

belngo.info

8 студзеня 2017