Адкрыты набор у “Акадэмію Першых 2020”

Рэгіён:
20.03.2020
Адкрыты набор у “Акадэмію Першых 2020”

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц некамерцыйных моладзевых арганізацый і ініцыятыў да ўдзелу ў доўгатэрміновай адукацыйнай праграме “Акадэмія Першых 2020”, скіраванай на развiццё i павышэнне патэнцыялу моладзевых арганізацый і ініцыятыў.

Гэта праграма для вас, калі: 

  • вы (ваша арганізацыя/ініцыятыва) маеце сфармаваную ідэю праекту ці кампаніі і гатовыя працаваць з ёй на працягу праграмы;
  • вы хочаце падвысіць патэнцыял сваёй арганізацыі/ініцыятывы ў розных накірунках: праектны менеджмент, піяр, унутраная камунікацыя, арганізацыйнае развіццё, пошук рэсурсаў;
  • вам цікава рухацца наперад i пашырыць інфармаванасць пра сваю дзейнасць, прыцягваць новых актывістаў і актывістак, валанцёраў і валанцёрак;
  • вы зацікаўленыя ў наладжванні новых кантактаў і кааперацыі з арганізацыямі і ініцыятывамі моладзевага (і не толькі) сектара;
  • вам хочацца развіць персанальныя і прафесійныя здольнасці;
  • вы гатовыя паставіць у прыярытэт удзел у праграме і прысвячаць ёй неабходную колькасць часу.

Фармат праграмы: ад кожнай арганізацыі/ініцыятывы ў праграме прымае ўдзел 1 прадстаўнік ці прадстаўніца, які ці якая наведвае групавыя навучальныя трэнінгі, сустракаецца і атрымлівае анлайн-кансультацыі ад экспертаў i экспертак, Сакратарыята РАДА.
Удзельнiкi і ўдзельніцы выконваюць хатнія заданні, транслююць атрыманыя веды і абмяркоўваюць далейшыя дзеянні ў сваёй арганізацыі/ініцыятыве і напрыканцы маюць магчымасць атрымаць падтрымку на рэалізацыю сваёй праектнай ідэі!

Ментарская праграма ў гэтым годзе будзе арыентавана на індывідуальны запыт.

Да ўдзельніка ці ўдзельніцы праграмы будзе падбірацца ментар ці ментарка ў залежнасці ад патрэб і праектных задач арганізацыі/ініцыятывы. Ментар ці ментарка на працягу года будзе суправаджаць вас і вашу ідэю да моманту яе рэалізацыі, даваць парады і маральна падтрымліваць.

Экспертамi i эксперткамi Акадэмii стануць лепшыя практыкi грамадскага сектара Беларусi.

Калі: травень 2020 – верасень 2021

Дзе: Мінск, абласныя цэнтры.

Для каго: прадстаўнікі і прадстаўніцы некамерцыйных моладзевых арганізацый/ініцыятыў ( 1 прадстаўнік ці прадстаўніца ад арганізацыі/ініцыятывы). 

Удзел бясплатны. Магчыма кампенсацыя дарожных выдаткаў для іншагародніх удзельнікаў і ўдзельніц.

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна да 25 сакавiка ўключна запоўніць анлайн-анкету: http://bit.ly/2Q5QL1Z 

Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 20 красавiка 2020.

З пытаннямі наконт удзелу ў праграме можна звяртацца на электронную пошту info@rada.fm

Автор Василий Ядченко

http://socnews.by/opportunites/2020/03/17/article_53526