CSO Meter – цяпер на беларускай і на рускай мовах

Рэгіён:
18.02.2020
CSO Meter – цяпер на беларускай і на рускай мовах

Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend падрыхтавалі беларускамоўную і рускамоўную вэрсіі агляду CSO Meter, які прысьвечаны ўсебаковаму вывучэньню умоваў для грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Нагадаем, што гэты агляд з’яўляецца часткай вялікага дасьледваньня, якое рэалізуецца кансорцыюмам даследчыкаў на чале з Эўрапейскім цэнтрам некамерцыйнага права (ECNL). Агляд ахоплівае больш за 160 індыкатараў, што адлюстроўваюць ступень адпаведнасьці сытуацыі ў краіне міжнародным стандартам у тых сфэрах, якія ўплываюць на умовы для дзейнасьці НДА.

Дасьледчыкі падсумавалі стан асноўных паказчыкаў заканадаўства і праваўжывальнай практыкі, якія вызначаюць асяродзьдзе для грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, у тым ліку: свабоду асацыяцыяў, раўнапраўе, доступ да фінансаваньня, свабоду мірных сходаў, удзел у прыняцьці рашэньняў, свабоду выказваньня меркаваньняў, права на недатыкальнасьць прыватнага жыцьця, дзяржаўную абарону і падтрымку, супрацоўніцтва паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасьцю. Па кожнай з азначаных сфэраў дасьледчыкі выпрацавалі пералік індыкатараў адпаведнасьці сытуацыі ў Беларусі міжнародным стандартам прававога рэгуляваньня і праваўжывальнай практыкі.

Download (PDF, 4.53MB)

Спампаваць даклад CSO Meter – Belarus на беларускай мове

Спампаваць даклад CSO Meter – Belarus на рускай мове

Спампаваць даклад CSO Meter – Belarus на ангельскай мове

Агульныя зьвесткі пра мэатадалёгію дасьледваньня можна прачытаць тут. З больш падрабязным выкладаньнем зьместу і крыніцаў міжнародных стандартаў і індыкатараў, якія браліся пад увагу падчас падрыхтоўкі агляду, можна азнаёміцца ў разгорнутым мэтадалягічным тлумачэньні.

Паводле матэрыялаў дасьледваньня, праведзенага ў шасьці краінах, быў складзены яшчэ і рэгіянальны агляд, які адлюстроўвае становішча НДА ў рэгіёне Усходняга партнэрства.

Асноўныя рэкамендацыі на адрас Эўрапэйскага зьвязу ўключаюць, сярод іншага, рэкамэндацыі садзейнічаць дыялогу паміж АГС і дзяржаўнымі органамі, а таксама пільнае адсочваньне выкананьня правілаў пра далучанасьць грамадзянскай супольнасьці да перамоваў паміж Эўразьвязам і ўрадамі.

З новымі выпускамі агляду CSO Meter ды з навінамі пра асноўныя падзеі ў сфэры прававога рэгуляваньня арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў краінах Усходняга партнэрства можна азнаёміцца на сайце https://csometer.info

http://belngo.info/2020.cso-meter-tsyaper-na-belaruskaj-i-na-ruskaj-movah.html

 

Air Jordan 1 Retro High OG 'Chicago' White and Black-Varsity Red For Sale