Інфармацыйны агляд №19(86) 22/05/03

Рэгіён:
25.05.2003


Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю

інфармацыйны агляд №19(86)

1622/05/03


У рассылцы навіны з Магілёва, Бабруйска, Крычава, Горак, Бялынічаў, Асіповічаў, Круглага, Дрыбіна, Глуска, Шклова

агляд рэгіянальных медыяўі інтэрнэту


МАГIЛЁЎ


NGOs


     Магілёў зь візытам у адказ наведала дэлегацыя прадстаўнікоў польскіх НДА. Візыт адбыўся ў межах праекту Акадэмія ўсходняй Эўропы, распачатым у лютым у польскім Уроцлаве ў часе знаходжаньня там дэлегацыі прадстаўнікоў НДА Магілёўскага рэгіёну.

Цягам тыдня польскія грамадзкія актывісты мелі магчымасьць азнаёміцца зь дзейнасьцю паўсотні НДА рэгіёну, наведаць структуры мясцовай улады, навучальныя ўстановы. Праграма знаходжаньня польскае дэлегацыі ў Магілёве прадугледжвала ня толькі знаёмствы, але і навучаньне. Польскія трэнеры зладзілі чатыры сэмінары з тэмамі Праца з моладдзю, Сацыяльная дапамога, Грамадзянская адукацыя, у якіх узялі ўдзел болей за 60 актывістаў НДА вобласьці.

**************

     Як слова наша адзавецца Менавіта пра гэта ішла гаворка ў мінулую суботу ў Магілёве на круглым стале, які быў арганізаваны філіяй БАЖ з удзелам кандыдата філялягічных навук, навуковага супрацоўніка Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай Акадэміі навук Міхася Тычыны і юрыдычнага экспэрта Цэнтра прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Ірыны Карамышавай. У шчырай прафэсійнай гаворцы прынялі ўдзел 13 журналістаў, якія прэзэнтавалі магілёўскія СМІ, а таксама горацкія Региональные ведомости і крычаўскі Вольны горад. На жывых прыкладах найбольш гучных публікацыяў у нацыянальных і рэгіянальных недзяржаўных газэтах (Народная воля, Пагоня, Вечерний Столин і інш.) удзельнікі сустрэчы прааналізавалі стыль і творчую манэру крытычных артыкулаў, якія сталіся прычынай для нядаўніх судовых працэсаў супраць журналістаў і выданьняў. У часе гаворкі калегі былі вымушаныя прызнаць, што, на жаль, журналісты сапраўды нярэдка даюць рэальныя падставы для прэтэнзыяў. Іншая справа, што цяперашняя ўлада рэагуе на гэта з відавочнай неадэкватнасьцю  занадта жорстка і нецярпіма. Гэта пераканаўча прадэманстраваў Міхась Тычына, які пазнаёміў прысутных з тэкстамі сваіх філялягічных экспэртных заключэньняў па шэрагу газэтных публікацыяў. На асобныя выразы ў гэтых публікацыях сапраўды можна крыўдаваць, бо іх аўтары не заўсёды, як тое гаворыцца, адказна ставіліся да словаў, якімі карысталіся ў друку. Аднак жа далей прэтэнзыяў да іх нізкай культуры і стылёвай неахайнасьці справа не павінна была ісьці. Ва ўсім сьвеце гэтыя пытаньні не выходзяць за кола адказнасьці журналістаў перад сваёй рэдакцыяй і сваімі чытачамі. Беларуская рэальнасьць у тым, што гэтую адказнасьць усё часьцей рэгулюе ўлада, прыцягваючы да вырашэньня творчых праблемаў грамадзянскія, а апошнім часам і крымінальныя суды. Удзельнікі сустрэчы падчас цікавай і шчырай прафэсійнай гаворкі вучыліся засьцерагацца ад перасьледу праз больш адказнае стаўленьне да стылю публікацыяў, не здаючы пры гэтым іхняга канцэптуальнага і зьмястоўнага характару.

Генадзь Суднік

**************

В рамках проекта Віленскі тракт прошла встреча в «формате» творческой гостиной с известным белорусским историком Анатолием Грицкевичем.

     Віленскі тракт  попытка ряда общественных объединений города дать шанс на выживание тем могилевчанам, которые изнемогают в неравной борьбе с эстрадноразвлекательным «чёсом» прочно оккупировавшим весь город. В этом благородном деле объединили свои усилия общественное объединение «Круг друзей», региональные отделения Белорусской ассоциации журналистов, ПЕНцентра и клуба Чароўны ўспамін при ТБМ. Основная цель проекта заключается в том, чтобы путем непосредственного общения, в дружеской атмосфере и камерной обстановке каждый пришедший на встречу с гостем мог бы по достоинству оценить масштаб его личности, как в профессиональном, так и в человеческом измерении.

     Доктор исторических наук, профессор, действительный член Международной Академии наук Евразии, председатель объединения белорусов мира «Бацькаўшчына»  таков неполный перечень званий и должностей Анатолия Грицкевича. Автор 6 монографий и более 1000 научных статей, посвященных исследованиям Беларуси периода феодализма, истории шляхетского сословия, генеалогии шляхты, религиозных проблем ВКЛ и т.п.

     «Красной нитью» через всю его научную деятельность проходит все, что касается истории Слуцка  его родины и родины его предков, генеалогические корни которых он «откапал» аж до XYII века.

     Примечательно, что на вопрос: «Чем Вы больше всего гордитесь?», Анатоль Грицкевич ответил не задумываясь: «Тем, что всегда писал правду, хотя в нашей науке это было делать очень непросто. Зато потом, когда стало можно говорить правду, мне не пришлось, как некоторым коллегам, идти в национальную библиотеку и вырезаь бритвой в своих статьях те места, за которые пришлось бы краснеть».

Тимур Сажан

**************

     У красавіку 2004 году
ангельская тэлевізія BBC мае намер пачаць трансьляцыю дакументальнага сэрыялу
«Аўшвіц». Адна з сэрыяў будзе прысьвечаная Халакосту на Беларусізьнішчэньню ў газавай камеры 800 пацыентаў магілёўскай вар'ятні. Магілёў быў першым месцам, дзе было апрабавана масавае зьнішчэньне людзей газам.

     З мэтаю ўдакладненьня зьвестак Магілёў наведаў рэжысэрдакумэнталіст, дырэктар архіва Халакосту ў Вільні Бержыніс Саўлюс. Тутака яму пашанцавала сустрэцца з сьведкамі тых жудасных падзеяў. Яны ж паказалі майстру корпус, дзе месьціліся хворыя і скляпеньні, дзе ім давялося загінуць.

Алесь Асіпцоў


Рэгіянальныя структуры палітычных партыяў


     На прэсавай канфэрэнцыі ў Магілёве лідар БНФ Адраджэньне Вінцук Вячорка давёў журналістам інфармацыю аб сёньняшнім стане фронтаўскіх структураў і плянах бліжэйшае перспэктывы. Сп. Вячорка падкрэсьліў, што Фронт мае намер супрацоўнічаць зь мясцовымі саветамі ў якія абраныя дэпутаты ад БНФ. Фронт таксама будзе браць удзел у выбарах у палату прадстаўнікоў і гэтая праца ўжо вядзецца.

     Прэсавая канфэрэнцыя адбылася ў межах праграмы навучаньня актывістаў рэгіянальных структураў грамадзкага аб'яднаньня і партыіі БНФ Адраджэньне. Цягам аднаго дня ў актывістаў фронту была магчымасьць дастаць веды на правядзеньне выбарчых і іншых масавых мерапрыемстваў. Праграма была распрацаваная на падставе аналізу ўдзелу фронтаўскіх структураў у выбарчых кампаніях апошняга часу.

Алесь Асіпцоў

**************

     Советом Могилёвской городской организации Объединённой гражданской партии принято обращение к председателю горисполкома В.Шорикову, в котором предложено установить в центральной части Могилева памятник пострадавшим от катастрофы на Чернобыльской АЭС.

Вечерний Могилёв


Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

паводле газэт Магілёўская праўда, Вечерний Могилёв, Магілёўскія ведамасці, афіцыйнага сайту магілёўскага аблвыканкама.

падрыхтавала Катарына Іванова


     В Могилёвском Доме печати состоялась презентация книги члена Союза писателей России, главного федерального инспектора в Кемеровской области Валерия Казакова «Асфальт и тени», уроженца д.Горбовичи Чаусского района. Большинство персонажей В.Казакова носят белорусские фамилии, используется много белорусских слов, а серия миниатюр называется «Абибоки».

**************

     В Могилёвском государственном университете им.А.Кулешова прошёл областной слёт волонтёров. На слёт съехалось более 300 студентов. Лидером в волонтёрском движении признан МГУ им.А Кулешова, где волонтёрством постоянно занимаются 150 человек, в призёрах  БГСХА и финансовоэкономический институт им. Ковалёва.

**************

     В области насчитывается 2236 объектов незавершённого строительства. Почти половина из них изначально имела производственное назначение, более 300  социальнокультурное. Около 400 брошеных объектов являются республиканской собственностью. Теперь судьбой «долгостроев» будет заниматься специальная областная комиссия.

**************

     В деревне Веремейки Чаусского района открыт памятник воинам, погибшим в годы Великой Отечественной войны. Деньги, необходимые для возведения памятника заработали ученики Веремейковской средней школы трудясь на благоустройстве территории, сборе металлолома и макулатуры, реализации поделок, на работах в совхозе.

**************

      Подведены итоги областного конкурса научноисследовательских работ по гуманитарным, естественным и техническим дисциплинам среди школьников Могилёвщины.Жюри были представлены 177 работ по истории Беларуси, биологии, химии, русской литературе и др.

     Дипломами первой степени отмечены работы 11 участников конкурса. 18 ребят получили дипломы второй степени и 26  третьей. 18 участников конкурса удостоены поощрительных грамот управления образования облисполкома.


БАБРУЙСК

Віктар Качан

kopets@mail.ru

tutby@yandex.ru


NGOs


     У рамках праекта Акадэмія новай Европы 16 траўня Бабруйск наведалі прадстаўнікі шасці грамадскіх арганізацый з польскага горада Уроцлава. Рэалізацыя супольнага польскабеларускага праекта, мэта якога  развіццё партнёрскіх дачыненняў, пачалася яшчэ ў лютым. Тады беларускія ўдзельнікі праекту наведалі Уроцлаў.

     І  вось цяпер, адбыўся візіт у адказ. Шасцёра прадстаўнікоў чатырох НДА Уроцлава  Людзі  людзям, Калегіўм Усходняй Еўропы, Саюз Харцэраў(скаўты), Дом спаткання Ангеліўса Селезіўса цягам дня знаёміліся з дзейнасцю школьнай рады ў СШ № 8, сустрэліся ў рэдакцыях газет Бобруйский Курьер і Крынічка бабруйская з журналістамі гэтых выданняў.

     Дзве сустрэчы адбыліся з актывістамі грамадскіх аб'яднанняў. Польскія госці наведалі офіс ГА Беларускае таварыства інвалідаў. Пры канцы візіта, адбылася сустрэча з шэрагам недзяржаўных арганізацый горада. На сустрэчах адбывалася знаёмства з дзейнасцю бабруйскіх НДА, абменьваліся досведам, абмяркоўваліся перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва.

**************

     У рамках валанцёрскага фестываля «Дабрачыннасць» шэраг акцый правяла бабруйская суполка Надзея грамадскага аб'яднання Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецямінвалідам і маладым інвалідам. У гімназіі №1 Надзея правяла Спартландыю і арганізавала выступ майстроў аэробікі з Цэнтра выхаваўчай працы Першамайскага раёна Росквіт. Цэнтру карэкцыйнаразвіццёвага навучання і рэабілітацыі былі падораныя мяккія цацкі, і навядзены парадак у кватэрах ветэранаў вайны і рэпрэсаваных.

**************

     Дзень Перамогі сябры Бабруйскай гарадской і раённай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай адзначылі паездкай да  пахаванняў салдат і афіцэраў на вясковых могілках. Усклаўшы вянкі і кветкі, камуністы выказалі рашучы пратэст супраць рашэння аблвыканкама пабудаваць у вёсцы Шчаткава могілкі нямецкім салдатам. На мітынгу ля помніка воінамвызваліцелям удзельнікі прынялі зварот да жыхароў горада і раёна з заклікам не дапусціць будаўніцтва. На месцы запланаваных уладамі могілак камуністы ўбілі сімвалічны асінавы кол і прымацавалі плакат з надпісам Не  пахаванню фашысцкіх акупантаў на беларускай зямлі!. У дадатак гаркам партыі выпусціў улёткі з патрабаваннямі правесці рэферэндум па пытанні нямецкіх пахаванняў. Ва ўлётцы гаворыцца: Мы оставляем за собой право всеми конституционными методами противодействовать увековечиванию на нашей земле памяти гитлеровских палачей и их пособников.


Рэгіянальныя структуры палітычных партыяў


     На справаздачнавыбарчым сходзе бабруйскай філіі БСДП НГ абраны новы старшыня. Ім стаў 36ці гадовы прыватны прадпрымальнік Раман Кудрын. Раней кіраваўшы арганізацыяй Юрась Грынявецкі, абірацца на новы тэрмін не захацеў, задаволіўшыся, на гэты раз, пасадай намесніка. У праграмным выступе новага старшыні аб кардынальных змяненнях у далейшай дзейнасці не прагучала.

Партыйныя функцыянеры з Магілёва і Менска на сходзе не прысутнічалі.


Асяродзьдзе


      Токшоу Скажы наркотыкам: Не ! адбылося ў бабруйскай бібліятэцы №8. У ім узялі ўдзел падлеткі 13  14 год, а таксама ўрачнарколаг Алеўціна Кулявец, прадстаўнікі духоўнаасветніцкага цэнтра пры СвятаГеоргіеўскім Храме, супрацоўнікі аддзела па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў.

     На мерапрыемстве прагучалі лічбы аб колькасці падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў гарнаркадыспансеры  199. Прычым, мяркуецца, што гэта толькі дзесятая частка ад рэальнай колькасці. На бліжэйшы час бібліятэкары запланавалі яшчэ шэраг акцый пад агульнай назвай Мы абіраем здароўе.

**************

      На планавым паседжанні Бабруйскага гарвыканкама начальнік Упраўлення аховы здароўя, Чыстабаеў паведаміў аб рашэнні Мінабароны закрыць ваенны шпіталь. Дадзены факт сведчыць аб далейшай тэндэнцыі па скарачэнню Узброеных сіл па краіне і Бабруйскага гарнізона, у прыватнасці.

**************

     У Бабруйску запланавана правядзенне рэспубліканскага семінара па добраўпарадкаванню. З гэтай нагоды ў горад наведаецца прэмьерміністр Генадзь Навіцкі. Сярод тэм, што будуць абмяркоўвацца,  мясцовы досвед энергазабеспячэння і рацыянальнага выкарыстання жыллёвага фонда. Зараз у горадзе вядзецца ўзмоцненая падрыхтоўка да прыёма гасцей: рамантуюцца дарогі, тратуары, фасады дамоў.

**************

     У Выставачнай зале дэманструецца экспазіцыя Мастацтва малых форм у творчасці бабруйскіх мастакоў. У яе стварэнні прыняло ўдзел 65 аўтараў, прадстаўлена 500 прац  жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўнапрыкладное мастацтва.

**************

     У памяшканні паліклінікі №1 адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі з імёнамі 129 бабруйскіх медыкаў, якія загінулі ў часы апошняй вайны. Спіс прозвішчаў падзелены на тры часткі: рэгулярная армія (85 асобаў), падпольшчыкі і партызаны (7) і знішчаныя ў мясцовым гетта (37). Да ўдакладнення прозвішчаў спрычыніліся гарадская яўрэйская абшчына, супрацоўнікі краязнаўчага музея і занальнага архіва, кандыдат медыцынскіх навук рэдактар газеты Бобруйские медицинские известия Юрый Князеў.


КРЫЧАЎ

Андрэй Кузьмін

kontaktcentr@mogilev.unibel.by


NGOs


     Крычаўская Жаночая ініцыятыва пачала працу над бюлетэнем Крычаўлянка. Новае выданне будзе арыентавана на мясцовых жанчын і мае дапамагчы ім інтэгравацца ў сучаснае грамадства. Да ўдзелу ў справе плануецца прыцягнуць усіх зацікаўленых.

**************

     Магілёўскі абласны гаспадарчы суд пакінуў без зменаў рашэнне Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта аб адмове ва ўзгадненні размяшчэння рэдакцыі газеты Вольны горад у Крычаве. Суд кіраваўся тым, што Сяргей Няроўны, заснавальнік выдання, не з'яўляецца ўласнікам дома ў якім пражывае, а толькі прапісаны там. Уласнік  ААТ Крычаўрайаграпрамтэхсна б згоду на размяшчэнне рэдакцыі ў доме не падцвердзіў, хоць два месяцы таму дазвол у пісьмовай форме быў атрыманы.

Сп.Няроўны рыхтуе паперы для рэгістрацыі новай газеты Собственный комментарий.


Асяродзьдзе


     Стаў на рэйкі адрэстаўраваны ў Крычаўскім лакаматыўным дэпо паравоз П360064. Першы свой пасля рэанімацыі рэйс ветэран чыгункі зрабіў у Брэст па праграме Савета Міністраў Беларусі па развіцці нацыянальнага чыгуначнага турызму.

Пасажырамі цягніка сталі беларускія, расійскія і ўкраінскія ветэраны Другой Сусветнай вайны.

     Менавіта ў Крычаве рамантуюць даўно знятыя з эксплуатацыі паравозы з мэтай выкарыстання іх магутнасцяў для абагравання цэхаў прадпрыемстваў і арганізацый.


ГОРКІ

Ілья Заранок

snajper@tut.by

misgor@inbox.ru


NGOs


     16 траўня ў рамках рэалізацыі ГА "Кола сяброў" і "Калегіумам Усходняй Еўропы" (г.Вроцлаў) польскабеларускай праграмы "Акадэмія Новай Еўропы", Горкі наведала дэлегацыя прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый Вроцлава.

     Госці наведалі "Асацыяцыю дапамогі дзецямінвалідам ды маладым інвалідам", маладзёжны цэнтр "Імпульс", ГА "Надзея". На сядзібе Горацкага раённага інфармацыйнага цэнтра адбылася сустрэча з лідаркамі жаночай арганізацыі "Любава", рэдакцыяй незалежнага перыёдыка "Дзядзька Тарас", Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў, мясцовай суполкай ТБМ, выдаўцамі рэспубліканскай дзіцячай газеты "Несцерка". Падчас сустрэчы былі закранутыя аспекты супрацоўніцтва польскіх і беларускіх НДА.

     Польскія дэлегацыя наведала мемарыяльны комплекс у мястэчку Леніна (былое Раманава). Тут у час другой сусветнай вайны Першая польская дывізія імя Т.Касцюшкі ўпершыню ўзяла ўдзел ў вайсковых дзеяннях, і ў двухдзённай бітве згубіла больш за 500 тысяч сваіх жаўнераў.

**************

     Горацкая гарадская жаночая арганізацыя "Любава" вырашыла пакінуць Каардынацыйны савет, утвораны мясцовай уладай з парушэннямі працэдур.

    Рашэнне было аднагалосна прынята на справаздачным сходзе, на якім падводзіліся вынікі працы за апошнія паўгады. Дасягненні арганізацыі за гэты тэрмін відавочныя: дапамога дзецям з сіроцкага прытулку, удзел у кампаніі "Зробім лепш", выданне зборніка вершаў мясцовай паэткі Ніны Кавалёвай. Дарэчы, неабходныя фінансавыя сродкі на выданне дапамаглі знайсці райвыканкам і лясгас.

    22 траўня адбылася творчая вечарына спн.Кавалёвай, якую сумеснымі намаганнямі зладзілі Горацкі краязнаўчы музей, лідаркі жаночага руху і хлебазавод, што пачаставаў удзельнікаў вялізным тортам з найлепшымі зычыннямі.


Асяродзьдзе


21 траўня ў Горках праходзіў семінар лакальнай дзяржаўнай прэсы рэспублікі.

     Мерапрыемства праходзіла на базе рэдакцыі мясцовага выдання "Ленінскі шлях" пад эгідай Беларускага саюза журналістаў. Семінар прыцягнуў асаблівую ўвагу пасля адмаўлення выдаўцоў газет "Несцерка" і "Дзядзька Тарас" ад удзелу ў стварэнні стэнду мясцовай прэсы, які мусілі прэзентаваць на мерапрыемстве Горацкія дзяржаўныя ды недзяржаўныя масмедыя.

     Выдаўцы "Дзядзькі Тараса" тлумачаць сваё рашэнне нежаданнем удзельнічаць у мерапрыемстве, бо газеце больш за год адмаўляюць ва ўзгадненні юрыдычнага адрасу.

     Ірына Каралькова, рэдактарка "Несцеркі" абурылася зневажальнай формай запрашэння: Арганізатары нават не змаглі ўзгадаць, хто з'яўляецца рэдактарам адзінага ў Горках рэспубліканскага выдання.

**************

На бухгалтарскім факультэце БДСГА з'явілася ўласная сценгазета.

    Першы нумар прысвечаны вынікам зімовай сесіі і навінам навучальнага аддзялення, а таксама ўспамінам выкладчыкаў кафедры аб уласных студэнцкіх гадах.


БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч

karpechanka@tut.by

mismi@ukr.net


NGOs


    У рамках візіту прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў горада Вроцлава ў Магілёў, Бялынічы наведалі кіраўнік аб'яднання Людзі  людзям Эразм Гуменны і адзін з кіраўнікоў праекту Польска  беларуская Акадэмія новай ЕўропыАлег Сівец.

     Яны сустрэліся са старшыней раённага таварыства Чырвоны крыж Наталляй Герынг, пазнаёміліся з умовамі функцыянавання мясцовай дапаможнай школы  інтэрната для дзяцей сіротаў і Дома для састарэлых і інвалідаў, пагутарылі з дырэктарамі гэтых сацыяльных устаноў. Адбылася сустрэча польскіх гасцей з кіраўніком бялыніцкага аддзялення дабрачыннага фонду Дзецям Чарнобыля А. Дунчанкам, які займаецца праблемамі аздараўлення юных бялынічанаў і аказаннем гуманітарнай дапамогі сем'ям, што апынуліся за рысай беднасці.

     Падчас сустрэч абмяркоўваліся накірункі супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы і пераймання напрацаванага досведут як беларускім бокам, гэтак і польскім.

**************

    Супрацоўнікі Магілёўскага моладзевага цэнтра Рэспубліканскага дабрачыннага фонду Дзецям Чарнобыля (фонд Грушавога) перадалі сваім партнерам у Бялынічах 115 пасылак з гуманітарнай дапамогай. Іх адрасавалі вучням, настаўнікам і тэхперсаналу Кудзінскай базавай школы. Тыя ў сваю чаргу падзяліліся падарункамі з калегамі са Свяцілавіцкай СШ.

**************

     Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь узнагародзіла Ганаровай граматай Бялыніцкае аддзяленне дабрачыннага фонду Дзецям Чарнобыля, якое больш за дзесяць год  з першага дня заснавання  узначальвае настаўнік Анатоль Дунчанка.

     Спачатку сябры аддзялення ўстанавілі партнерскія сувязі з дабрачыннымі ініцыятывамі Германіі, а пяць год таму ў іх з'явіўся партнер і ў італьянскім горадзе Сан  Бенадэтта  дабрачынная ініцыятыва Разаны Пампеі.

     За гэты час каля трыццаці хлопчыкаў і дзяўчынак са шматдзетных маламаёмасных сем'яў змаглі правесці лета ў сем'ях жыхароў Сан  Бенадэтта.

**************

     Сябры гуртка Музейная справа, які працуе ў СШ № 2 райцэнтра пад кіраўніцтвам настаўніцы Святланы Віннікавай, грунтоўна вывучаюць мінуўшчыну Бялыніччыны. Сумесная праца гурткоўцаў Страчаныя помнікі архітэктуры  Бялыніцкі кармеліцкі кляштар прызнана адной з лепшых на абласным конкурсе.

У конкурсе ўдзельнічала 61 навуковая работа.

**************

     На чарговым пасяджэнні рады ГА Бялыніцкае краязнаўчае таварыства падведзены вынікі конкурса на лепшае даследванне гісторыі Бялыніцкага раёна. Сярод 15 даследванняў, лепшымі прызнаны даследванні М. Карпечанкі Гісторыя бялыніцкага габрэйства: ад пачатку да дня сённяшняга, А. Кунцэвіча Разбурэнне тапанімічнага ландшафту Бялыніччыны і А. Марозава Бялыніцкі раён у 20я  30я гг. ХХ стагоддзя.

    Апроч таго, рада вырашыла заахвоціць за ўдзел у конкурсе і шасцярых юных краязнаўцаў: вучняў СШ № 1 райцэнтра Андрэя Марозава, Эсьмонскай СШ  Вікторыю Ляпёша, Іну Ляпёша, навучэнцаў Бялыніцкага ПТВ  217 Яўгенію Хітрыкаву, Аляксандра Пляскевіча, Анатоля Мінутку. Ва ўрачыстай абстаноўцы кожнаму з іх уручаны Падзячныя лісты рады ГА БКТ і ў якасці прызу  аўдыёплееры.


Асяродзьдзе


     Падведзены вынікі абласнога агляда  конкурса на лепшую ў вобласці арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму. У ліку пераможцаў названы і дзве арганізацыі Бялыніцкага раена: цэнтральная раённая бальніца і калгас Радзіма.

    Ім нададзены званні Узорная арганізацыя Магілёўскай вобласці, уручаны Дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры 100 і 200 базавых велічынь адпаведна.

**************

     Па выніках удзелу ў інтэлектуальных конкурсах бялыніцкія школьнікі прызнаны самымі актыўнымі і выйшлі на першае месца сярод вучняў сельскіх раёнаў Магілёўшчыны, а па вобласці  на другое, саступіўшы школам абласнога цэнтра.

    У аснову механізму вызначэння лепшых былі пакладзены катэгорыі ўдзелу і дасягнутыя вынікі: творчыя сачыненні і навукова  даследчыя работы. Бялыніцкія школьнікі даслалі 15 навукова  даследчых работ і 13 сачыненняў. Адна з гэтых работ была адзначана Дыпломам, 8  заахвочвальнымі прызамі.

Відавочна, што перамога атрымана дзякуючы колькасным, а не якасным паказчыкам.

**************

     На працягу двух год з мэтай актывізацыі самадзейнай мастацкай творчасці вяскоўцаў, стварэння новых творчых калектываў, выяўлення здольных выканаўцаў і майстроў ужытковага мастацтва, папулярызацыя гісторыі роднага краю на Бялыніччыне аддзел культуры збіраецца праводзіць дні культуры сельскіх Саветаў.

     Адкрываць іх будуць справаздачы старшыняў сельсаветаў аб рабоце па арганізацыі культурна  асветных мерапрыемстваў. Затым адбудуцца выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, пройдуць выставы ўжытковага мастацтва і краязнаўчых матэрыялаў з гісторыі вёсак сельсавета.

На Бялыніччыне такая акцыя праводзіцца ўпершыню і ўжо выклікала зацікаўнасць.

**************

    Старэйшая на Бялыніччыне Эсьмонская школа ў лістападзе сустрэне свой 150гадовы юбілей. Яе адчынілі ў 1853 годзе для навучання сялянскіх дзяцей.

    Райвыканкам вызначыў мерапрыемствы да падрыхтоўкі і святкавання юбілею школы і зацвердзіў аргкамітэт пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела адукацыі.


АСІПОВІЧЫ

Рыгор Латышэвіч

ryhorlat@tut.by

karabel@narod.ru


Асяродзьдзе


     40 жыхароў горада праз раённую газету Асіповіцкі край звярнуліся да кіраўніцтва раёна і дэпутата ад Асіповічаў Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Вадзіма Папова з патрабаваннем растлумачыць сітуацыю вакол будаўніцтва мясцовай лякарні.

Будаўніцтва актыўна распачалося 10 год таму, аднак, пасля паступовага зніжэння тэмпаў, у апошнія два гады цалкам спынілася

**************

     Праз год пасля стварэння макета драўлянага ўмацавання Свіслацкага замка, самага знакамітага гістарычнага помніка Асіпоўшчыны, аўтар Аляксандр Дораш перадаў свой твор у фонд краязнаўчага музея Свіслацкай школы.


КРУГЛАЕ

Зінаіда Мілюшчанка

asiptsov@krug.unibel.by


Асяродзьдзе


     В колхозе «Путь коммунизма» во время водопоя утонули три коровы. Бурёнки изза слабости после зимнего голода не смогли выйти на берег, завязнув в иле. Пропажу заметили только через три дня, когда сотрудник экологической службы обнаружил трупы животных. Изза пьянства местных жителей и сокращения штатов пасти скот некому, и руководство хозяйства вынуждено обращаться к помощи «химиков».

**************

     Деньги, заработанные тружениками села Круглянского района, минуя получателей, перечисляются в магазины райпотребсоюза и выдаются товарами. Таким образом руководство района поддерживает государственную торговлю. В последнее время в магазины стали перечислять и детские пособия тем самым лишая семьи, имеющие детей, последнего денежного содержания. Изза отсутствия у населения средств, в упадок приходит служба быта на селе. Зарплата её работников колеблется от 3 до 30 тысяч рублей. На работе женщин удерживает лишь то, что исчисляется трудовой стаж и детское пособие выдаётся деньгами.


ДРЫБІН

Сяргей Станкевіч

s_dribinsky@tut.by

dribindemo@list.ru


NGO


     В помещении Дрибинского районного центра социального обслуживания населения состоялась встреча активистов районного информационного центра с представителями общественных организаций г.Вроцлава (Польша). Гости делились опытом решения социальных проблем, обсуждались возможности дальнейшего сотрудничества.

     На встрече присутствовал председатель районной организации БРСМ, который выказывал сожаление о вмешательстве исполнительной власти в деятельность организации, что сдерживает активность молодёжи. Особенно интересным участникам встречи показался польский опыт в организации скаутского движения, взаимодействие польской молодёжи с католической церковью и возможность проведения в Польше фестиваля «Вива Беларусь».

**************

     Только после обращения к руководству Дрибинской СШ члена БХК Шакуриной Надежды прекратилось массовое привлечение школьников к благоустройству Дрибина. Их снимали с учебы по распоряжению Райисполкома в течении нескольких дней, чтобы подготовить Дрибин к семинарусовещанию управляющих

делами горрайисполкомов Могилевской области.


Асяродзьдзе


Покончил с собой заместитель начальника отдела Дрибинского РОВД . Мотивы поступка 31летнего офицера неизвестны.


ГЛУСК

Ігар Кірын

glucl@mail.ru


Асяродзьдзе


     В соответствии с решением райисполкома ограничено время работы ряда частных магазинов в Глуске. Теперь «Престиж», магазины Габруся и Гуля, торгующие, в том числе, винноводочными изделиями и пивом, должны заканчивать свою работу не позднее десяти часов вечера. Власти мотивируют эти ограничения ухудшением криминогенной ситуации. В последнее время увеличилось количество нетрезвых водителей за рулем автотранспорта и пьяных пешеходов на улицах, участились случаи задержания несовершеннолетних в нетрезвом состоянии. Власти рассчитывают, что сокращение количества магазинов, торгующих спиртным в вечернее время, уменьшит потребление алкоголя не чувствующими меры глущанами. В то же время вышеназванные магазины зачастую были единственными источниками света на темных глуских улицах в вечернее время. А за столиками под навесом магазина Габруся вечерами любили сидеть компании любителей пива.


ШКЛОЎ


Асяродзьдзе


     Днямі ў Шклове пахавалі Новікава Ўладзімера Паўлавіча, які працяглы час працаваў у Маскве і трагічна загінуў падчас пажару ў гатэльным комплексе Алые паруса. Цела нябожчыка прывезла з Масквы жонка. Фірма ў якой працаваў сп.Новікаў абмежавала толькі паведамленьнем аб сьмерці, але адмовілася дапамагчы ў дастаўцы.

     Сп.Новікаў пачаў наведваць суседнюю краіну па збанкрутаваньні мясцовага ПМК283, дзе працаваў прарабам. Шмат хто з Шклову практыкуе падобную форму папаўненьня ўласных ды сямейных бюджэтаў. Беспрацоўе ў горадзе завялікае, перспэктывы знайсьці працу ніякай. Імкненьне падзарабіць усё часьцей прыводзіць да трагічных выпадкаў, якіх за паўгоду было дзесяць.

У памерлага засталося двое дзетак.

Алесь Асіпцоў

**************

     Неспадзявана неадэкватную рэакцыю выклікаў апошні нумар грамадзкапалітычнай газэты Шклоўскія навіны, якая ў Шклове ўважаецца за надзвычай скандальнае выданьне.

     Рэдактару газэты сп Шчарбаку забаранілі ўвайсьці ў памяшканьне мясцовага аддзелу пенсыйнага забясьпячэньня. Начальнік аддзелу пенсыянеру Шчарбаку прычынаў не тлумачыў, але даў зразумець, што пісаць трэба менш. Тое ж паўтарылася і ў памяшканьні мясцовай газэты Ударны фронт.

     Як мяркуе сп.Шчарбак гэткая рэакцыя выкліканая артыкуламі Я предоплаты не прошу, Стало модным и выгодным, По поводу одного выступления. Аўтары артыкулаў даводзяць уласнае меркаваньне, што да побыту мясцовага чынавенства і іхнага дабрабыту. Матэрыялы поўняцца канкрэтнымі фактамі. Сп.Шчарбак кажа, што дырэктар камунальнай гаспадаркі Шклову мае намер падаць у суд на яго.

Алесь Асіпцоў


Рэдактар рассылкіКатарына Іванова

asmoh@mail.ru

asiptsov@krug.unibel.by


Zoom Lebron Soldiers IX 9