Конкурс Грантаў Сацыяльна Арыентаваныя Мясцовыя Ініцыятывы
- Мiнск i Мiнская вобласць

Прадстаўніцтва Каўнтэрпарт Інтэрнэшнл у Рэспубліцы Беларусь абвяшчае новы
конкурс грантаў для беларускіх недзяржаўных некамерцыйных арганізацый (за
выключэннем палітычных партый, прафесійных саюзаў і рэлігійных арганізацый).
Мэта: падтрымка ініцыятыў, накіраваных на вырашэнне пытанняў,
выяўленых мясцовымі супольнасцямі ў сацыяльна значных сферах: прафесійная
падрыхтоўка/пераадоленне беспрацоўя, прафілактыка наркатычнай/алкагольнай
залежнасці, ВІЧ/СНІД, перадухіленне гандлю людзьмі, рэпрадукцыйнае
здароўе/планаванне сям'і і т.п.
Мэтавая група: дзейнасць па праекце павінна быць накіравана на
сацыяльныя групы насельніцтва, якія ўключаюць людзей з абмежаванымі
магчымасцямі, састарэлых, меншасці, беспрацоўных, непаўнагадовых
правапарушальнікаў, ВІЧ-інфіцыраваных і інш.
Тэрмін рэалізацыі і бюджэт: рэалізацыя праектаў разлічана на 6
месяцаў, з мая па кастрычнік 2004 года; максімальная сума гранта $8,000.
Умовы:
- Прыярытэтныя пытанні, якія вырашаюцца праектам, мусяць быць выяўлены
самой супольнасцю. Прапанова павінна ўтрымліваць інфармацыю пра тое, які
пазітыўны і вымяральны эфект будзе мець рэалізацыя праекта ў супольніцтве ў
частцы вырашэння выяўленай праблемы.
- Праект рэалізуецца з максімальным уцягненнем мясцовых жыхароў у якасці
валанцёраў і іншых актыўных удзельнікаў праекта. Заяўнік павінен
прадэманстраваць жаданне і здольнасць стварыць і ацаніць сацыяльны эфект праекта
не толькі на мэтавую групу, але і на яе атачэнне.
- Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з дзяржаўнымі, камерцыйнымі і
некамерцыйнымі арганізацыямі на мясцовым узроўні. Заяўнік павінен прадставіць
лісты падтрымкі/дамовы аб супрацоўніцтве з партнёрамі, якія ўдзельнічаюць у
рэалізацыі праекта.
Заяўнікамі могуць быць толькі зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь
недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі (за выключэннем палітычных партый,
прафесійных саюзаў і рэлігійных арганізацый), якія маюць досвед працы ў названай
сферы. Дзейнасць по праекце павінна адпавядаць статуту
арганізацыі-заяўніка.
Унёсак заяўніка складае не менш 5% запрошваемай сумы.
- Сродкі гранта залічваюцца на валютны банкаўскі рахунак
арганізацыі-заяўніка.
Перавага будзе аддавацца праектам, якія рэалізуюцца ў рэгіёнах, у тым ліку
ў невялікіх гарадах, мястэчках і вясковых населеных пунктах.
УВАГА: Дзейнасць па праекце павінна быць абсалютна
непалітычнай. Рэлігійныя і/альбо палітычныя праекты не падтрымліваюцца.
Працэдура падачы заяўкі:
Заяўнік прадстаўляе тры экземпляры заяўкі на беларускай альбо рускай мове,
а таксама адзін экземпляр на англійскай мове з дадаткамі копіі пасведчання аб
рэгістрацыі; копіі статута; рэзюме выканаўцаў праекта, лістоў падтрымкі/дамоў аб
супрацоўніцтве.
Заяўкі дасылаюцца па пошце альбо прадстаўляюцца асабіста ў офіс
прадстаўніцтва Каўнтэрпарт Інтэрнэшнл не пазней 18:00 30 красавіка 2004
года.
Заяўкі, якія не адпавядаюць форме, без неабходных дадаткаў, атрыманыя пасля
вызначанага тэрміну, атрыманыя па факсе альбо электроннай пошце, не рэгіструюцца
і да разгляду не прымаюцца. Дакументы, прадстаўленыя на конкурс, заяўніку не
вяртаюцца. Форму заяўкі можна скачаць May.doc, а
таксама можна атрымана ў офісе прадстаўніцтва Каўнтэпарт Інтэрнэшнл у
г.Мінске па вул. В.Харужай 22, офіс 1703, а таксама на сайце http://cap.iatp.by.