Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны 13.06.2003 г

Рэгіён:
14.06.2003

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад Грамадзкага аб'яднаньня Цэнтр Трэці сектар

 

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0152) 967478,

email:sektar@iname.com

www: sektar.cjb.net


13.06.2003 г.

У Кроніцы выкарыстоўваецца інфармацыя ўласных карэспандэнтаў ТС, а таксама інфармацыя з гарадзенскіх СМІ і іншых даступных нам крыніц інфармацыі.

Пры выкарыстаньні нашай інфармацыі спасылка на Кроніку і яе карэспандэнтаў абавязковая.

 

Абвесткі


Міжнародны летнік ПоЛіБелКа: тэрмін падачы заявак падоўжаны!

Летнік ПоЛіБелКа (Польшча, Літва, Беларусь, Калінінградзкая вобласьць зьяўляецца складовай часткай праекту Эўрарэгіён Нёман  ; тое, што нас яднае, які сумесна будуць зьдзяйсьняць грамадзкія аб'яднаньні Цэнтр Трэці сектар (Гародня, Беларусь), ЦУНАМІ (г. Піянэрскі Калінінградзкай вобл. Расеі), Рада маладзёвых арганізацыяў Віленшчыны (Летува).

Ідэя, закладзеная ў грунт дадзенага праекту, нарадзілася на Форуме эўрарэгіёну Нёман, які адбываўся 1819 лістапада 2002 году ў Гародні (Беларусь).

У працы Форуму бралі ўдзел прадстаўнікі 30 грамадзкіх арганізацыяў зь Беларусі, Летувы, Польшчы і Калінінградзкай вобласьці Расеі. Мэтай Форуму зьяўлялася абмеркаваньне стратэгіі разьвіцьця супрацоўніцтва паміж грамадзкімі арганізацыямі, мясцовымі ўладамі і структурамі эўрарэгіёну.

Эўрарэгіён Нёман быў створаны ў 1997 г. з мэтай разьвіцьця супрацоўніцтва між памежнымі тэрыторыямі Беларусі (Гарадзенская вобласьць), Летувы (Алітускі, Віленскі і Марыямпальскі паветы), Польшчы (Падляскае ваяводзтва) і Калінінградзкай вобласьці Расеі (Красназнамёнскі, Гусеўскі, Несьцераўскі, Азёрскі і Чарняхоўскі раёны).

Складовымі часткамі праекту зьяўляюцца летнік ПоЛіБелКа й выданьне Каталёгу праектаў НГА эўрарэгіёну Нёман.

Месцам правядзеньня летніка будзе кэмпінг у хвойніку ў ваколіцах гораду Піянэрскі Калінінградзкай вобласьці на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.

Удзельнікамі летніка з 15 да 23 жніўня будуць прадстаўнікі маладзёвых грамадзкіх некамэрцыйных арганізацыяў з эўрарэгіёну Нёман (па 7 чалавек ад кожнай краіны), якія актыўна рэалізуюць праграмы па працы з моладзьдзю.

У час ПоЛіБелКі ўдзельнікі змогуць прэзэтаваць у час майстарклясаў праграмы сваіх арганізацый НГА для НГА (кожны ўдзельнік прэзэнтуе дзейсную працоўную праграму сваёй арганізацыі), абмяняцца мэтадычнымі матэрыяламі і уласным досьведам дзейнасьці, распрацаваць будучыя сумесныя праекты.

Важнай часткай летніку будзе таксама культурная праграма, якая будзе складацца з нацыянальных вечарын і іншых цікавых мерапрыемстваў.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у летніку  30 чэрвеня. Формы заявак для ўдзелу ў летніку прыкладзеныя ў дадатку да гэтага ліста.

Выдаткі, зьвязаныя з удзелам у летніку (праезд, пражываньне, харчаваньне) будуць кампенсаваныя арганізатарамі.

Па пытаньнях, зьвязаных з удзелам у летніку, кантактуйце з прадстаўнікамі ГА Цэнтр Трэці сектар (01529674 50;78, email: sektar@iname.com).


Каунтэрпарт прапануе

Праграма Партнёрства Альянса Каунтэрпарт, ЗША (Counterpart Alliance for Partnership: САР) абвясціла пра працяг сваёй працу ў Беларусі.

На працягу найбліжэйшых трох гадоў яе дзейнасць паранейшаму будзе накіравана на прадстаўленне дапамогі грамадскім аб'яднанням у стварэнні і развіцці грамадскіх клубаў як формы супрацоўніцтва камерцыйных і некамерцыйных арганізацый у працэсе вырашэння мясцовых праблем ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі кіравання і самакіравання.

Дадатковым элементам развіцця такога супрацоўніцтва будзе таксама дапамога грамадскім клубам у стварэнні Фонда развіцця мясцовай супольнасці  некамерцыйнай арганізацыі, якая займаецца падтрымкай сацыяльных, культурных і іншых грамадскакарысных ініцыятыў мясцовай супольнасці шляхам прадстаўлення грантаў на конкурснай аснове.

САР мае намер працаваць з населенымі пунктамі, дзе ёсць не менш як дзве зарэгістраваныя грамадскія аб'яднанні і дзве грамадскія ініцыятывы, сродкі масавай інфармацыі і структуры, створаныя бізнэсам (бізнэсцэнтры, аб'яднанні прадпрымальнікаў і г.п.).

Для ўдзелу у праграме неабходна запоўніць анкетузаяўку, якую можна атрымаць, звязаўшыся з офісам САР у Менску, альбо з прадстаўнікамі САР у рэгіёнах.

Пасля атрымання запоўненых анкет супрацоўнікі САР наведаюць горад і на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, камерцыйных арганізацый распавядуць пра праграму і яе кампаненты, формы падтрымкі мясцовых ініцыятыў і умовы ўдзелу ў будучым конкурсе грантаў.

Запоўненыя анкеты неабходна выслаць да 20 чэрвеня 2003 года па адрасе: 220123 Мінск, вул. В.Харужай 22, офіс 1703, а/с 17, па факсе (017) 2177782 альбо па электроннай пошце на адрас: elena@cap.gin.by.

Тэлефон для даведак: (017) 2177773.


Верас чакае заявак

15 чэрвеня сканчаецца тэрмін прыёма заявак на арганізацыю гарадзенскага этапу праекта Equality. Tolerance. Respect. Праект ладзіцца віцебскім маладзёвым грамадзкім аб'яднаньнем Верас пры падтрымцы Рады Эўропы (Confidencebuilding Measures Programme).

Праект прадугледжвае ўключэньне рост грамадзянскага ўдзелу сярод прадстаўнікоў этнічных меншасьцяў, спрыяньне разьвіцьцю стасункаў паміж этнічнымі групамі, якія існуюць у Беларусі, вызначэньне сучасных праблем, датычных этнічных меншасьцяў і спрыяньне іх разьвязаньню.

У кожным з абласных цэнтраў адбудзецца двохдзённая сустрэча моладзі, якая прэзэнтуе нацыянальныя меншасьці свайго рэгіёну, а таксама круглы стол для прадстаўнікоў улады, журналістаў і іншых зацікаўленых асобаў.

Зарэгістраваныя НГА з Гарадзеншчыны, ахвотныя паспрабаваць сябе ў ролі мясцовага каардынатара праекта, павінны скантактавацца з сябрамі ГА Верас па тэл. (029) 6539841 альбо па электронай пошце:veras@vitebsk.org.


Хто жадае падтрымаць?

Праект Рух у падтрымку дзіцячых і моладзевых ініцыятыў ладзяць Беларускі саюз маладзёвых і дзіцячых грамадзкіх аб'яднаньняў РАДА сумесна з Прадстаўніцтвам дзіцячага фонду ЮНІСЕФ.

Галоўнай мэтай праекту з'яўляецца актывізацыя дзейнасьці дзіцячых і моладзевых ініцыятыў, а таксама разьвіцьцё ўзаемадзеяньня паміж імі.

У межах праекту будзе створана сетка моладзевых інфармацыйных цэнтраў, якія будуць прадастаўляць ініцыятывам інфармацыйныя, адукацыйныя і тэхнічныя паслугі.

Арганізацыі, якія будуць з'яўляцца Цэнтрамі, будуць абраны на спаборнай аснове. Заявы на ўдзел у спаборы прымаюцца да 17 чэрвеня ў офісе БСМДГА РАДА па адрасу вул. Варвашэні 77, офіс №231, 220002, г. Менск.

Электронную версію заявы на стварэньне лякальных моладзевых інфармацыйных цэнтраў можна атрымаць даслаўшы запыт па адрасе:rada@user.unibel.by.

Дадатковую інфармацыю аб праекце можна атрымаць у каардынатара Віталя Нікановіча па тэлефонах: (029)6858456 , 7758456.

Падрыхтавала Ірына Чэрняўская


Чакаем матэрыялаў у ТС!

Напісаць пра цікавыя справы сваёй арганізацыі, падзяліцца сваімі думкамі наконт важных падзей у жыцьці свайго горада і сваёй краіне, прапанаваць супрацоўніцтва, даць абвестку могуць атрымальнікі Кронікі на старонках часопіса Трэці сэктар, які ўбачыць сьвет да канца чэрвеня.

Чакаем вашых допісаў да 20 чэрвеня!

Рэдакцыя


***



Падзеі


Ліквідацыя Ратушы: раунд другі

Справа аб ліквідацыі ў судовым парадку грамадзкага аб'яднаньня Ратуша можа аднавіцца ўжо ў найбліжэйшы час. Гэта стала магчымым пасьля таго, як суд Ленінскага раёна пакінуў у сіле рашэньне Адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёна Гародні аб накладаньні спагнаньня на кіраўніка арганізацыі А. Мілінкевіча.

Аляксандар Мілінкевіч спрабаваў аспрэчыць у судзе пастанову Адміністрацыйнай камісіі ад 9 красавіка бягучага года аб накладаньні на яго штрафа за парушэньне правілаў захоўваньня і ўліку паліграфічнага абсталяваньня. Нагадаем, што рашэньне Адміністрацыйнай камісіі стала адной з падставаў спазыскавай заявы аб ліквідацыі Ратушы, накіраванай 21 красавіка Упраўленьнем юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама ў абласны суд. Разгляд гэтай справы ў абласным судзе быў прыпынены 22 траўня да моманту вынясеньня рашэньня па зыску сп. Мілінкевіча да Адміністрацыйнай камісіі.

На паседжаньні суда Ленінскага раёна Гародні, якое адбывалася 11 чэрвеня, Аляксандар Мілінкевіч даводзіў, што Адміністрацыйная камісія не дала яму магчымасьці прысутнічаць пры разглядзе яго справы і ён не змог бараніць свае правы, што істотна паўплывала на вынесенае рашэньне. Кіраўнік Ратушы даказваў таксама, што па віне Адміністрацыйнай камісіі не змог таксама абскардзіць яе рашэньне (папера з рашэньнем камісіі патрапіла сп. Мілінкевічу ў рукі пазьней, чым праз 10 дзён ад моманту прыняцьця рашэньня  менавіта на працягу такога тэрміну рашэньне можна было б абскардзіць).

Суд, аднак, палічыў, што Адміністрацыйная камісія закона не парушала, а таму падставаў адмяняць яе рашэньня няма.

Віктар Людвіковіч


***



НёманІнфарм";

навіны з эўрарэгіёну Нёман


ПоЛіБелКа  ў Інтэрнэце

Пляцоўка няўрадавых грамадзкіх арганізацый эўрарэгіёну Нёман зьявілася днямі ў Інтэрнэце.

Па адрасе www.polibelka.org можна знайсьці інфармацыю пра эўрарэгіён, пра леташні Форум НГА эўрарэгіёна Нёман, які ладзіўся ў Гародні, а таксама пра міжнародны моладзевы летнік ПоЛіБелКа (ПОльшча, ЛІтва, БЕЛарусь, КАлінінград), які і даў назву пляцоўцы.

Нагадаем, што удзел у летніку, які будзе працаваць з 8 да 15 жніўня на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, возьмуць прадстаўнікі маладзёвых арганізацый з чатырох краін. Умовы ўдзелу ў летніку і ўся іншая дадатковая інфармацыя на беларускай, літоўскай, польскай і расейскай мовах  на www.polibelka.org.

Віктар Людвіковіч

Над выпускам працавалі Віктар Людвіковіч й Ірына Чэрняўская.

air max 1