Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 220 ад 30 верасня 2006

Рэгіён:
09.10.2006


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
Грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс
(0-152) 75-71-72,

e-mail:
trecisektar@yahoo.com

www:
sektar.cjb.net

Выпуск 220

(30 верасьня 2006
г.)

Рэдактар
выпуску:
Вітаўт Руднік

У
працы над выпускам

бралі ўдзел Алеся
Бяленік, Лана Руднік, Андрэй Мялешка, Воля
Палуйчык

Чытайце
нас таксама на
www.adukatar.net

 

 

 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Запішыся ў «Школу» да 1 кастрычніка...................................… 1

ШМЖ: набор працягваецца.....................................................… 2

Упасьці ў неба.........................................................................… 2

Дакрануцца да паэта................................................................… 3

Сыбіракі сабраліся ў Гародні...............................................… 3

Weekend у Польшчы................................................................… 4

Не прапусьці апошні тэрмін!...................................................… 5

 

 

žПадзеі:

 

Запішыся ў «Школу»:
апошні шанс

Да 2
кастрычніка працягнуты прыём заявак на ўдзел у чарговым этапе праекта Адкрытая
школа мясцовай супольнасьці.

Падчас
чатырохдзённага трэнінга Школа сацыяльных аніматараў

(г. Белхатаў, Польшча) у канцы
кастрычніка пачатку лістапада ўдзельнікі праекта пазнаёмяцца з тым, што такое
сацыяльная анімацыя, з ролямі сацыяльнага аніматара, авалодаюць метадамі
выяўленьня і аналізу патрэбаў мясцовай супольнасьці, а таксама плянаваньне
дзейнасьці на карысьць паляпшэньня якасьці жыцьця ў мясцовых
супольнасьцях.

У час
навучальнага візыта ў Польшчу (пачатак сьнежня) удзельнікі наведаюць Гмінны
інфармацыйны цэнтр ў Белхатаве і Фонд разьвіцьця гміны Жэлюв, пазнаёмяцца з
працай Інтэграцыйнага «Клуба адкрытых сэрцаў» і Цэнтра сацыяльнай дапамогі ў
Верушове, зь дзейнасьцю школы як цэнтра грамадзкага жыцьця і роляй бацькоўскіх
Радаў у жыцьці школы. Вырашэньне праблемаў сям'і будзе ў цэнтры ўвагі ў час
візыту ў Таварыста каталіцкіх сем'яў. З прыкладамі мясцовага і рэгіянальнага
партнэрства можна будзе пазнаёміцца ў час наведваньня Цэнтра «Опус» і Цэнтра
Дабраахвотніцтва ў Лодзі.

Да
ўдзелу ў праекце запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў і дзяржаўных
установаў Беларусі, зацікаўленыя ў павышэньні якасьці працы на карысьць сваіх
мясцовых супольнасьцяў.

На
гэты момант заяўкі на ўдзел у праекце падалі каля 30 асобаў з усіх рэгіёнаў
краіны.

Дадатковую
інфармацыю, а таксама форму заяўкі на ўдзел у трэнінгу можна замовіць па
электроннай пошце trecisektar@yahoo.com
альбо па тэл.

8(0-29)
284-77-99 (Лана Руднік).

В. Дрэма

 

5уверх

 ШМЖ: набор працягваецца

У
Гародні працягваецца набор удзельнікаў праекта Школа маладога
журналіста-10.

Удзельнікі
юбілейнага, дзесятага па ліку набору на працягу 6 месяцаў будуць знаёміцца з
асновамі журналістыкі, выдаваць свае вучэбныя газэты, публікавацца ў
гарадзенскіх і ня толькі сродках масавай інфармацыі.

Адметнасьцю
праекта сёлета стане інтэрнэт— і радыёжурналістыка.

Да
ўдзелу ў праекце запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ў веку 16-25 гадоў. Да 20
кастрычніка ім трэба завітаць у офіс ГА Цэнтр Трэці сектар, запоўніць
анкету-заяўку, а таксама запісацца на суразмову.

Дадатковую
інфармацыю можна атрымаць па электроннай пошце trecisektar@yahoo.com
альбо па тэл. 75-71-72 і (0-29) 566-18-42 (Алесь
Залеўскі).

В.
Дрэма

5уверх

 

Упасьці ў
неба

Прэзентацыя зборніка вершаў
Падаю ў неба гарадзенскага паэта Анатоля Брусэвіча, нашчадка Элаізы Пашкевіч,
адбылася ў чацьвер, 21 верасьня, у памяшканьні адзьдзяленьня Таварыства
Беларускай Школы.

Свой першы зборнік спадар Брусэвіч выдаў яшчэ ў дзевятай клясе. І толькі
ажно праз чатырнаццаць год з творчай майстэрні кандыдата філялагічных навук і
выкладчыка унівэрсытэту свет пабачыў другі зборнік.

Павіншаваць
аўтара найперш прыйшлі сябры і калегі па выкладніцкай і творчай дзейнасьці.
Распачала прэзентацыю паэтка Данута Загнетава, якая прачытала некалькі сваіх
вершаў з новай нізкі, а таксама паэты Юрась Пацюпа і Юры Гумянюк. Некаторыя зь
вершаў Анатоля Брусэвіча вядомы гарадзенскі гітарыст Уладзімір Захараў паклаў на
музыку, і яны прагучалі падчас прэзентацыі ў выкананьні студэнкі гарадзенскага
унівэрсытэту Тацьцяны Сікорскай.

Прэзентацыя
зборніка супадае з пачаткам працы літаратурнай гасьцёўні, якая плануе яднаць
тых, хто мае цікавасьць да мастацкага слова.

Павал МАХІНАЎ

 

5уверх

 Дакрануцца да паэта

Такую
магчымасьць прадстаўляе новая літаратурная гасьцёўня, якая пачала працаваць пры
ГА Таварыства Беларускай школы у Гародні.

Гасьцёўня
была адчыненая 21 верасьня прэзентацыяй зборніка вершаў Падаю ў неба
гарадзенскага паэта і выкладчыка ГрДУ імя Я. Купалы Анатоля  Брусэвіча.

Літаратурныя
паседжаньні плянуецца праводзіць кожны трэці чацьвер месяца а 18 гадзіне ў
гарадзенскім адзьдзяленьні ТБШ .

У
плянах сустрэчы  зь пісьменьнікамі,
празаікамі і творчымі людзьмі Гарадзеншчыні. Сярод іх Эдуард Масько, Ігар Жук
доктар філалагічных навук, сябра Саюза пісьменьнікаў Беларусі. Гэтаксама зь
Віктарам Шалкевічам сусьветнавядомым гарадзенскім бардам -  плянуецца правесьці круглы стол па
бардаўскай песьне.

Акрамя
гарадзенцаў у гасьцёўню, магчыма, завітаюць Вольга Іпатава, Генадзь
Бураўкін,  Ірына Мікалаеўна
Быкава  — жонка Васіля Быкава.  

Акрамя
пісьменьнікаў і паэтаў, на паседжаньне літаратурнай гасьцёўні будуць запрашацца
творчыя людзі: журналісты, краязнаўцы, гісторыкі, драматургі, а таксама тыя, у
каго ёсьць творы, але няма ўласных выдадзенных зборнікаў.

Дадатковую
інфармацыю і зьвесткі можна знайсьці па адрасе: Горадня, вул.Будзёнага, 48-а,
п.44 гродзенскае аддзяленьне ТБШ

Павал МАХІНАЎ

 

5уверх

 

Сыбіракі сабраліся ў
Гародні

Больш за сто
сябраў Таварыства сыбіракоў з усяе Беларусі зьехаліся ў нядзелю, 24 верасьня, ў
Гародню.

Дзень сыбірака традыцыйна
ладзіць Саюз палякаў Беларусі, аднак сёлета
гэтым занялася арганізацыя на чале з Анжэлікай Борыс. Утворанае пры Саюзе
палякаў таварыства абядноўвае больш за тысячу людзей ня толькі польскага
паходжаньня, але і беларусаў, якія былі рэпрэсаваныя пасьля 17 верасьня 1939
года і змагаліся ў Арміі Андэрса падчас Другой сусьветнай
вайны.

Пасьля імшы ў Фарным
касьцёле адбыўся ўрачысты прыём у Генэральным консульстве Польшчы ў Гародні. На
ім  прысутнічалі польскія сэнатары
Дарюш Гурэцкі, які прадстаўляе партыю Права і справядлівасьць, і Людвік Залескі
зь Лігі польскіх семяў.

На сустрэчы з польскімі
сэнатарамі сябры Таварыства выказвалі
сваё
абурэньне тым, як змяняюць значэньне даты 17 верасьня 1939 года, зь якой зьвязана самае страшнае ў іх жыцьці.

Вольга
ПАЛУЙЧЫК

 

5уверх

 

               
 

 


  Абвесткі:

.

Weekend у
Польшчы

Праграма Weekend у Польшчы
гэта

навучальны
праект,
прызначаны для маладых
людзей ва ўзрос
ьце
ад
18 да
28 год, якія раней не былі ў
Польшчы, альбо
знаходзіліся
там
нядоўгі час.

Праект
складае дзесяць візітаў у Польшчу па 3 дні і працягваецца да канца бягучага
года.

Ахвотныя
прыняць удзел у
праграме маюць на выбар 4 тэмы weekendu:

— Дэмакратыя ў
Польшчы шансы і небяспекі.

— Мэдыя ў дэмакратызацыі вольнага рынку навошта
чацьвёртая
ўлада?

— Што
грамадзянін можа рабіць сам, а што і як для яго робіць улада: ABC НГО і
публічнай адміністрацыі.

— Спраўныя групы
грамадзян самы эфектыўны матор дзяржавы.

Праграмма
забясьпечвае выдаткі за праезд, начлег і харчаваньне ў Варшаве, матэрыялы да
заняткаў, а таксама  кішэнныя грошы
каля 30 злотых.

Больш
падрабязную інфармацыю, а таксама ўзор аплікацыі глядзіце на вэб-пляцоўцы
weekendwpolsce.pl

Казіміра
Мацкевіч

паводле
http://www.adukacyja.info

 

 

 

5уверх

              
 

 


 

               
™ 

Не
спазьніся!

 

Не
прапусьці апошні
тэрмін!

 

 

Эўрапейскі
фонд рэгіянальнага разьвіцьця. Спабор праектаў у межах Праграмы Суседзтва
Польшча-Беларусь-Украіна

Удзел
у спаборы могуць браць арганізацыі і ўстановы з Берасьцейскай, Гарадзенскай і
Менскай вабласьцей Беларусі.

Дадатковую
інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўках:
www.pbu.wwpwp.gov.pl
ды www.interreg.gov.pl.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі — 13
кастрычніка.

 

Спабор
«Перамены ў рэгіёне RITA

 (Region
in
Transition)»

           
Апошні тэрмін падачы заявак
на ўдзел у падпраграме «Найлепшы польскі досьвед» 15 кастрычніка.

Дадатковую
інфармацыю
шукайце на
вэб-пляцоўцы http://www.rita.edudemo.org.pl

           

Праграма
Суседзтва
INTERREG III B
рэгіёна Балтыйскага мора. 9-ты спабор праектных
прапановаў

Дадатковую
інфармацыю пра спабор, а таксама форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы:
www.bsinterreg3a.net

Апошні
тэрмін падачы заяўкі — 16
кастрычніка.

 

5уверх

 

Adidas Shoes