Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 223 ад 26 кастрычніка 2006

Рэгіён:
27.10.2006



Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
Грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс
(0-152) 75-71-72,

e-mail:
trecisektar@yahoo.com

www:
sektar.cjb.net

                                                         
Выпуск 223                                                         

(26
 
кастрычніка 2006
г.)

Рэдактар
выпуску:
Кацярына
Крот. У працы над выпускам
бралі ўдзел Андрэй
Мялешка, Зьміцер Кузьміцкі, Вінцэнт Анімуцкі.

Чытайце
нас таксама на
www.adukatar.net

 

 



 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Бульвар імя гарадзенца Тадэвуша Ясінскага. 2

ШМЖ  10 сфармавана! 2

Польска Мацеж Школьна
адзначыла 10-годьдзе. 2

Канцэрт Віктара Шалкевіча ў Гародні 3

Клюб для аматараў сучаснай мастацкай
культуры.. 3

Семінар у Будапешце. 4

Стыпендыі выкладчыкам і
дасьледчыкам. 4

Спабор на атрыманьне калектыўных
грантаў. 5

Стыпендыі на навучаньне ў ЗША.. 5

Навучаньне для лякальных лідараў. 6

Пазнаёмся з
Польшчай! 6

Не прапусьці апошні
тэрмін! 7

Спабор Студэнцкага таварыства GFPS e.V. 7

Спабор праэктных
прапановаў у межах INTERREG III A.. 7

Спабор на
стыпендыі імя сэнатара
Фулбрайта. 7

 

 

 

 

 


žПадзеі:

 

        
 Бульвар імя гарадзенца
Тадэвуша Ясінскага

Дэпутаты
гарадзкой Рады Уроцлава надалі бульвару ў цэнтры горада імя Тадэвуша Ясінскага
13 гадовага гарадзенскага школьніка, які загінуў 21 верасьня 1939 году падчас абароны Гародні
ад чырвонаармейцаў.

           
Уганараваньне памяці хлопца здзьзейсьнена з ініцыятывы 
Дольнашлёнскага
ваяводы
Кшыштафа Гжэльчыка, які пачуў гісторыю Тадэвуша Ясінскага з вуснаў гарадзенскіх
палякаў. Хлопец зрабіў няўдалую спробу падпаліць савецкі танк кактэйлем
Молатава, загінуў, быў пахаваны на каталіцкіх могілках, але магіла не
захавалася.

 У верасьні 1939-га ў
Гародні практычна не было войскаў, і горад спрабавалі бараніць паліцыянты,
гімназісты і школьнікі. Паводле спадара Гжэльчыка, уганараваньне Тадэвуша
Ясінскага  жэст салідарнасьці дэпутатаў гарадзкой Рады
Уроцлава з беларускімі палякамі.

Падрыхтавала Кася КРОТ, паводле  www.svaboda.org

 

5уверх

 ШМЖ 
10 сфармавана!

           
Падведзены вынікі набору на ўдзел у праэкце Школа Маладога
Журналіста
10.

Больш за 20
юнакоў і дзяўчат зь лістапада месяца распачнуць знаёмства з асновамі
журналістыкі, а таксама радыё і інтэрнэт-аспэктамі гэтай прафэсыі.

     
Паводле Алеся Залеўскага, каардынатара праэкту ШМЖ
10, першая
сустрэча ўдзельнікаў курса плянуеца на 7 лістапада.

           
  Гэта
будзе хутчэй арганізацыйнае спатканьне. Мы распавядзем пра нашыя пляны на ШМЖ
10,
пазнаёмімся бліжэй з удзельнікамі праэкту, а яны з арганізатарамі школкі,
вядомымі журналістамі Гарадзеншчыны і некаторымі выкладнікамі курсу, кажа
Алесь.

           
Нагадаем, што праэкт Школа Маладога Журналіста гэта традыцыйны
штогадовы адукацыйны курс, які ладзіць ГА Цэнтар Трэці Сэктар.

 

   Зьміцер
КУЗЬМІЦКІ

5уверх

 

Польска Мацеж Школьна адзначыла
10-годьдзе

У
дзень юбілею, 19 кастрычніка, сябры і госьці гэтага грамадзкага
абяднаньня  ўзялі ўдзел у імшы ў гарадзенскім Фарным
касьцёле.

Падчас
набажэньства адбылося асьвячэньне каменя на будаўніцтва культурна-асьветніцкага
цэнтра імя Элізы Ажэшкі. Па імшы для ўдзельнікаў сьвяткаваньня сьпяваў хор
"Гарадзенскія салавейкі".

Падчас
падрыхтоўкі да юбілею высьветлілася, што ў Гародні па-ранейшаму няма
паразуменьня паміж чынавенствам і грамадзкімі абяднаньнямі, у якія ўваходзяць
прадстаўнікі польскай нацыянальнасьці. Два разы прадстаўнікі абяднаньня
зьвярталіся да мясцовых уладаў з прозьбай аб прадастаўленьні памяшканьня для
правядзеньня імпрэзы. І двойчы атрымалі адмовы.

Грамадзкае
абяднаньне Польска Мацеж школьна лучыць настаўнікаў польскай мовы, кіраўнікоў
гурткоў польскай культуры, дзіцячых дашкольных устаноў з усёй Беларусі.

 

Падрыхтавала
Кася КРОТ
паводле bel.ngo.info

5уверх

 

Канцэрт Віктара Шалкевіча ў
Гародні

19 кастрычніка ў гарадзкім палацы
тэкстыльшчыкаў адбыўся канцэрт знанага беларускага барда  Віктара
Шалкевіча.

Канцэрт
першы за 4 гады выступ гарадзенца Шалкевіча ў родным горадзе сабраў больш за
200 чалавек і доўжыўся каля 2 гадзін. Ён арганізаваны праз дапамогу
найстарэйшага на Гарадзеншчыне грамадзкага клюбу " Паходня".

Кася
КРОТ

5уверх

         Клюб для аматараў сучаснай мастацкай
культуры

15
кастрычніка пры падтрымцы аддзела культуры Гарадзненскага гарвыканкама распачаў
працу Клюб сучаснай мастацкай культуры  Геншікен.

У плянах
клюбу пераклады японскай літаратуры (мангу), вывучэньне японскай мовы,
японскага мастацтва маляваньня, дасьледваньні консальных гульняў, падрыхтоўка
беларускіх сьвятаў.

Сярод
іншага, арганізатары клюбу плянуюць правядзеньне 4-га Ўсебеларускага зьлёту
аматараў анімацыйнай мастацкай культуры.

У
памяшканьні клюбу, які знайшоў прытулак у гарадзкім доме культуры, яшчэ ня
сконьчаны рамонт, але 
ўжо 11-12 лістапада Геншікен запрашае на сваё першае мерапрыемства
Турнір японскіх кампутарных гульняў. Вэб-пляцоўка турніру --  www.cft2reload.narod.ru.

 

    Андрэй
МЯЛЕШКА

5уверх

 

 

 

 

 


  Абвесткі:

.

        
Семінар у Будапешце

23-25
лістапада ў Будапешце мае адбыцца дасьледніцкі семінар Моладзь і актыўная
грамадзянская пазіцыя ў Эўропе.

Семінар
арганізаваны ў межах праграмы Савета Эўропы і Эўракамісіі Партнэрства ў
дасьледваньнях па тэме Моладзь; мае на мэце глыбокае вывучэньне паняткаў
грамадзянства, грамадзянская пазіцыя, а таксама абмеркаваньне ўплыву
моладзевай працы на гэтую сфэру.

Удзельнікі
семінару дасьледчыкі, прадстаўнікі арганізацый-сябраў ЭМФ, а таксама
палітыкі.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі 1 лістапада.

Падрабязную
інфармацыю пра мерапрыемства, а таксама форму заяўкі можна атрымаць па
электроннай адрэсе info.rada@yahoo.com.

 

5уверх

              

Стыпендыі выкладчыкам і дасьледчыкам

Праграма
Сацыяльныя трансфармацыі ў памежжы (Беларусь, Украіна, Малдова) абвяшчае
спабор на атрыманьне індывідуальных стыпендый.

Спабор мае
на мэце прадастаўленьне навуковай, метадычнай, інфармацыйнай падтрымкі ў
вывучэньні сацыяльных трансфармацый у кантэксьце Памежжа дасьледчыкамі і
выкладчыкамі з Беларусі, Украіны, Малдовы. Сярод накірункаў досьледаў разгляд
палітычных, сацыяльных, культурных, эканамічных фенаменаў з кропкі позірку
супярэчлівых ўздзеяньняў, вызначаных спецыфікай Памежжа Цэнтральна-Усходняй
Эўропы.

Да ўдзелу
запрашаюцца дасьледчыкі і выкладчыкі ВНУ, суіскальнікі, аспіранты, а таксама
кандыдаты навук (дактары навук не маюць права на ўдзел у спаборы). Працоўная
мова руская.

Пераможцы
спабору:

-        
атрымліваюць
стыпендыі на правядзеньне навуковых досьледаў на працягу 10 месяцаў (на
працоўным месцы),

-        
 удзельнічаюць у
арыетацыйнай сэсіі,

-        
працуюць з
кансультантам,

-        
атрымліваюць
доступ да бібліятэчных электронных рэсурсаў праграмы,

-        
удзельнічаюць у метадалагічных дасьледніцкіх семінарах і
міжнародных канферэнцыях праграмы,

-        
бяруць удзел
ў спаборы на публікацыю манаграфіі па тэме досьледу.

Пачатак
цыклу стажыровак студзень 2007 года.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі 15 лістапада.

Падрабязную
інфармацыю пра спабор, тэмы досьледаў, а таксама форму заяўкі можна атрымаць па
электроннай адрэсе case@ehu-international.org

 

5уверх

 

Спабор на атрыманьне калектыўных
грантаў

Праграма
Сацыяльныя трансфармацыі ў памежжы (Беларусь, Україна, Малдова) абвяшчае
спабор на атрыманьне калектыўных грантаў на правядзеньне досьледаў у межах
праграмы.

               
Тэмы
спабору:

-Усходняя Эўропа ў кантэксьце глябалізацыі: сацыялізм,
капіталізм, альтэрнатыўныя мадэлі;

Фенаменалёгія палітычнага ў рэгіёне Памежжа: інстытуты,
лідары, палітычныя праекты (1991-2006).

           
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца дасьледніцкія калектывы (не
меньш за тры асобы) выкладчыкаў і дасьледчыкаў ВНУ (суіскальнікі, аспіранты,
кандыдаты і дактары навук). Працоўная мова руская.

           
Пераможцы спабору:

-        
Атрымаюць калектыўны грант на 18 месяцоў;

-        
Атрымаюць доступ да бібліятэчных электронных рэсурсаў
праграмы;

-        
Возьмуць удзел ў метадалагічных дасьледніцкіх семінарах і
міжнародных канферэнцыях праграмы ў тым ліку ў якасьці суарганізатараў.

Пачатак
цыклу стажыровак студзень 2007 года.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі 15 лістапада.

Падрабязную
інфармацыю пра спабор, тэмы досьледаў, а таксама форму заяўкі можна атрымаць па
электроннай адрэсе case@ehu-international.org

 

 уверх

 Навучаньне для лякальных лідараў

 Беларуская Школа
Лякальных Лідараў распачынае новы навучальны праект, прызначаны для асоб,
уключаных у грамадзкую дзейнасьць на Беларусі.

 Навучаньне
адбудзецца 2-8 сьнежня 2006 года ў Варшаве. Да ўдзелу  запрашаюцца жыхары
Беларусі, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкай дзейнасьці ў малой ці сярэдняй
мясцовасьці; зяўляюцца дзеячамі сярэдняга ўзроўню, але яшчэ ня ёсьць
самастойнымі лідарамі.

           
 Праект
мае за мэту ўзмацненьне патэнцыялу грамадзкіх арганізацый Беларусі праз
навучаньне. Удзельнікі праекту атрымаюць магчымасьць падрыхтавацца да
самастойнага кіраваньня калектывам, распачаць супрацоўніцтва з польскімі
недзяржаўнымі арганізацыямі.

 Апошні тэрмін падачы
заявак 18
лістапада
.

           
 Дадатковую інфармацыю, а таксама
анкеты для заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы www.szkola-liderow.pl.
Падрабязную інфармацыю даюць Магдалена Плевоўска mplewowska@szkola-liderow.pl і Магдалена
Пытлакоўска

mpytlakowska@szkola-liderow.pl.

 

 

5уверх

 Пазнаёмся з Польшчай!

Польска-амерыканскі фонд свабоды, фонд Адукацыя для
дэмакратыі і фонд Барусія запрашаюць студэнтаў з Беларусі, Украіны і
Калінінградскай вобласці Расейскай Федэрацыі ўзяць удзел у навучальным візіце ў
Польшчу.

У межах
інтэнсіўнага працяглага побыту ў Польшчы, арганізаванага польскімі няўрадавымі
арганізацыямі, удзельнікі візітаў атрымаюць магчымасьць:

·       
пазнаёміцца
з асяродьдзем польскіх вышэйшых навучальных устаноў і няўрадавых
арганізацый;

·       
сустрэцца з
лідарамі грамадзкага жыцьця ў Польшчы;

·       
узяць удзел
у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах і семінарах.

Удзел у
праграме бясплатны.

Валоданьне
польскай мовай не зяўляецца абавязковай умовай.

Бліжэйшы тэрмін падачы заяваў: 1 кастрычніка 1
снежня 2006 году

Дадатковую
інфармацыю, анкеты для заяўкі на ўдзел у праграме можна знайсьці на вэб-пляцоўцы
http://www.studytours.pl, а таксама па
электронным адрасе: stp@borussia.pl

 

5уверх

 

 


 

               
 

Не спазьніся!

Не прапусьці апошні
тэрмін!

Спабор Студэнцкага таварыства
GFPS
e.V.

Студэнцкае таварыства
GFPSe.V. абвяшчае спабор на атрыманьне стыпендый для студэнтаў з
Беларусі на шасцімесячную навуковую стажыроўку ў Нямеччыне.

Прымаюцца заяўкі ад студэнтаў усіх накірункаў, якія на
добрым узроўні валодаюць нямецкай мовай.

Дадатковую інфармацыю пра спабор можна знайсьці на  вэб-пляцоўцы:
www.gfps.org.

Тэрмін падачы заявак на летні семестр 2007 года да 31
кастрычніка
.

5уверх

        
Спабор праэктных
прапановаў у межах INTERREG III A

Мэта праекту выкарыстаньне
патэнцыялу памежнага супрацоўніцтва дзеля садзейнічаньня сацыяльна-эканамічнаму
разьвіцьцю памежных тэрыторый.

Конкурс падтрымлівае памежнае супрацоўніцтва паміж Латвіяй,
Літвой і Беларусьсю. Апошні тэрмін падачы заявак 4 сьнежня 2006 г.

Форма заяўкі ды іншыя неабходныя дакументы (Праграмны
дакумент, Дадатак да праграмы, Заканадаўства ЕС) разьмешчаны на вэб-пляцоўцы:
http://www.bsrinterreg3a.net

 

5уверх

 Спабор на
с
тыпендыі імя сэнатара Фулбрайта

Пераможцы спабору
атрымаюць магчымасьць на працягу вучэбнага семестра займацца
навукова-дасьледніцкай дзейнасьцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў.  Сродкі на праезд,
пражываньне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.

Да ўдзелу ў  адкрытым конкурсе
запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах
вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-дасьледчай дзейнасьцю, а таксама маюць
вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваньнем
конкурсу зьяўляецца валоданьне англійскай мовай.

Падрабязную інфармацыю
аб праграме і бланк анкеты можна атрымаць на сайце Амбасады ЗША ў Рэспубліцы
Беларусь: 
http://minsk.usembassy.gov, а таксама  ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры
Амбасады ЗША па адрасе:  вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030,  тэл: (017) 217 04
81, факс: (017) 211 03 84.

           
Апошні тэрмін падачы заявак 17 лістапада 2006 года.

5уверх

 

Nike