Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 267 ад 15 лістапада 2007 г.

Рэгіён:
17.11.2007


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

                                                         
Выпуск 267                                                        


                                                    ( 15 лістапада 2007
г.)                                              

Рэдактар
выпуску:
Кася Крот. У працы над выпускам браў удзел
Андрэй Мялешка

 

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Урачыстасьці
на радзіме К.Тызенгаўза ў нядзелю........................… 2

На
Каляды!......................................................................................… 2

Падпішыся
на ARCHE
!...............................................................… 2

Моладзевы
спабор інавацыйных ідэяў...........................................… 3

Міжнародны
жаночы фотапраект...................................................… 4

Праграмы
для беларускіх НГА.......................................................… 4

Дактарат
у Кембрыджы..................................................................… 4

Спабор
па мадэляваньні гісторыка-культурнай спадчыны............… 5

Спабор
для жаночых НГА..............................................................… 5

Спабор ад
Гісторыкі для маладых аматараў гісторыі.................… 5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

5уверх

Урачыстасьці
на радзіме К.Тызенгаўза ў нядзелю

Урачыстае адкрыцьцё памятнай
шыльды Канстанціну Тызенгаўзу ладзіць ГА Ахова птушак Бацькаўшчыны 18
лістапада на радзіме арнітоляга ў мястэчку Жалудок, што на
Шчучыншчыне.

Сакратарыят АПБ арганізуе
бясплатны даезд з Менску і Гародні да м.Жалудок. Па ўрачыстасьцях, а 14-ай
гадзіне будзе замоўлены абед у рэстаране Шчучына, які каштуе 5000 руб. і
аплочваецца кожным самастойна.

Усіх ахвотных да ўдзелу ў
імпрэзе просім зьвярнуцца да Дзьмітрыя Вінчэўскага
(тэлефон у Гародні (0152) 730-118, e-mail: apb_Hrodna@tut.by ) да суботы, 17
лістапада.

Больш падрабязная
інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы Грамадзкага абяднаньня Ахова птушак
Бацькаўшчыны: www.ptushki.org .

 

5уверх

 

На Каляды!

Ствараецца ініцыятыўная група па
падрыхтоўцы супольнага сьвяткаваньня Калядаў!

           
Калі Вам цікавыя беларускія калядныя звычаі, калі Вы хочаце жыць актыўна,
а не марнаваць час перад тэлевізарам далучайцеся!

Усіх зацікаўленых просім
зьвяртацца да Ігара Кузьмініча па
тэлефонах: 629 92 13 альбо 868 98 82.

 

5уверх

 

        
Падпішыся на ARCHE
!

Адкрытая падпіска на адзіны ў
Беларусі незалежны штомесячны часопіс
ARCHE забаронены для распаўсюду праз
дзяржаўныя крамы й шапікі.

Падпісацца на
ARCHE па-ранейшаму можна ў любым
аддзяленьні Белпошты на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Падпісны індэкс для
індывідуальных падпісчыкаў 00 345.

ARCHE — часопіс кніжных аглядаў,
інтэлектуальнай аналітыкі й добрай

 Літаратуры, ягоны апошні нумар быў
прысьвечаны кампаніі па абароне Гародні ад разбурэньня.

              

5уверх

 

           

 

 

 

 


               

  Абвесткі:

Моладзевы спабор інавацыйных ідэяў

Сусьветны банк
запрашае беларускія моладзевыя арганізацыі і арганізацыі, якія працуюць з
моладдзю, да ўдзелу ў Спаборы інавацыйных ідэяў Абяры сваю будучыню сёньня:
Пашыраючы магчымасьці для працаўладкаваньня і здаровага ладу
жыцьця.

Спабор ладзіцца ў межах
Кірмашу інавацыйных ідэй моладзі Беларусі, Украіны і Малдовы. Да разгляду
прымаюцца праекты, якія адпавядаюць тэмам:

-        
Пашырэньне магчымасьцяў для
працаўладкаваньня

-        
Пашырэньне магчымасьцяў для
здаровага ладу жыцьця моладзі.

Кожны з 15-ці
праектаў-пераможцаў атрымае фінансаваньне ў памеры 20 000 даляраў ЗША на
рэалізацыю задумаў.

Для ўдзелу ў спаборы
неабходна даслаць у офіс Прадстаўніцтва Сусьветнага банку форму
заяўкі.

Апошні тэрмін падачы
заяўкі да
18 студзеня.

Больш падрабязную
інфармацыю пра ўмовы спабору і форму заяўкі шукайце на вэб-пляцоўцы: http://www.worldbank.org.by.

       
Паводле рассылкі
БРГА Абяднаны шлях

5уверх

 

Міжнародны жаночы фотапраект

Міжнародны фотапраект Жаночы
погляд на штодзённасьць  пачынае
адбор матэрыялаў творцаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі для правядзеньня
фотавыставы.

Акрамя традыцыйных
фотаздымкаў, прымаюцца дызайнерскія распрацоўкі, фотакалажы, іншыя  візуальныя работы з выкарыстаньнем
фотаграфіі.

Праект ладзіцца ў 2
этапы:

-      
папярэдні адбор — да 1 лютага 2008
год
а

-      
канчатковы адбор твораў для  выставы і публікацыі каталога люты-сакавік

2008 года.

Да ўдзелу ў спаборы  запрашаюцца жанчыны з досьведам
фотапрацы альбо аматаркі. Работы ня мусяць мець рэлігійнага ці палітычнага
зьместу, не дапускаецца наяўнасьць лягатыпаў і надпісаў на выяве, аўтар мусіць
мець усе правы на дасланыя фотаздымкі, фармат jpg ня больш за 1000 px па большым
баку.

Удзельнікі спабору мусяць
запоўніць анкету.

Больш падрабязную
інфармацыю па ўдзеле ў праекце можна атрымаць па эл. адрасе:

fvr2008@gmail.com.

5уверх

 

Праграмы для беларускіх НГА

Фонд Стэфана
Баторыя паведамляе пра праграмы падтрымкі беларускіх недзяржаўных грамадзкіх
арганізацыяў.

— Праграма
"Грамадзкія Ініцыятывы ва Ўсходняй Эўропе" — падтрымлівае баларускія й
украінскія няўрадавыя арганізацыі (фінансуецца за кошт сродкаў Фонду Форда).
 Інфармацыю аб праграме глядзіце на
вэб-пляцоўцы: http://www.batory.org.pl/bialoukr/ogl.utf8.htm
.

— Праграма "Партнэрства Грамадзкіх
Ініцыятываў" — праграма трохбаковага

супрацоўніцтва, скіраваная да няўрадавах
арганізацыяў Беларусі, Украіны, Польшчы й

Калінінградзкай вобласьці Расеі. Праграма
рэалізуецца й фінансуецца ў супрацоўніцтве з

Фондам Робэрта Боша.

Інфармацыю аб праграме глядзіце на
вэб-пляцоўцы:
http://www.batory.org.pl/pis/indexr.utf8.htm

Паводле
рассылкі
www.belngo.info

      
5уверх

 

Дактарат у Кембрыджы

Кампанія ТNК-BP і Замежны Фонд
Кембрыджу абвяшчаюць пра пачатак стыпендыяльнай праграмы на правядзеньне
дасьледаваньняў з магчымасьцю атрыманьня ступені доктара ва ўнівэрсытэце
Кембрыджу.

           
Прыярытэтныя накірункі:

 -экономіка

 -кіраваньне

 -права.

Стыпендыя пакрывае штогадовую
аплату навучаньня, пражываньне, авіяквіток.

Патрабаваньні да
кандыдата:

-ступень магістра з
адзнакай

-валоданьне ангельскай мовай на
ўзроўні, прымальным для ўнівэрсытэту.

Апошні тэрмін падачы дакументаў
1 студзеня.

Апошні тэрмін падачы
дакументаў на атрыманьне стыпендыі (Scholarship Application Form-SAF) да 28 лютага.

Больш падрабязная
інфармацыя на вэб-пляцоўцы:
www.admin.cam.ac.uk

5уверх

 

                                                                        


™ 

Не
спазьніся!

5уверх

 Спабор па мадэляваньні гісторыка-культурнай
спадчыны

Распачаты
міжнародны спабор
па
мадэляваньн
і
культурна-гістарычнай спадчыны.

Спабор дае магчымасьць студэнтам і маладым спецыялістам
ня толькі праявіць свой талент, але і спрычыніцца да захаваньня
гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 20 лістапада.

Эскізы прымаюцца да 25 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя на
вэб-пляцоўцы: http://forum.cgtalk.by/showthread.php?t=3676 .

5уверх

 

Спабор для жаночых НГА

Украінскі жаночы фонд абвяшчае
спабор грантаў для жаночых арганізацый Украіны, Беларусі і
Малдовы.

Мэта спабору: спрыяньне
дзейнасьці жаночых арганізацый, накіраванай на абарону правоў жанчын і
прасоўваньне іх інтарэсаў.

Апошні тэрмін падачы праектаў
30 лістапада.

Больш падрабязную
інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы:
http://www.uwf.kiev.ua у разьдзеле «Конкурсы», а таксама па
тэл.: +38 (044) 568 53 89

альбо
эл. пошце: anna@uwf.kiev.ua (Ганна Кананенка).

                                                                                                                     
           
     
5уверх

 

 

Спабор ад Гісторыкі для маладых аматараў
гісторыі

Моладзевае Грамадзкае абяднаньне
Гісторыка абвяшчае спабор праектаў Легенда для
помніка.

Да ўдзелу запрашаюцца
навучэнцы сярэдніх навучальных установаў (школ, пачынаючы з 6 класа, ліцэяў,
гімназій, а таксама каледжаў, ПТВ, тэхнікумаў) і студэнты малодшых курсаў
вышэйшых навучальных установаў, не старэйшыя за 21 год.

           
 Апошні тэрмін адсылкі прац
15 сьнежня.

Больш падрабязную
інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў спакборы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы
http://historyka.org  .

5уверх

 

 

 

 

Womens Footwear Online