Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны № 289 ад 24 красавіка 2008

Рэгіён:
25.04.2008


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 289


 ( 24 красавіка 2008
г.)

Рэдактар
выпуск
а: Кася Крот.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

Стары Ольса"
зноў у Гародні.......................................................… 2

Грамадзкая
дабрачынная акцыя.....................................................… 2

Моладзевы
міжнародны праект на Гарадзеншчыне.......................… 3

Валянтэрства
ў Германіі..................................................................… 3

Моладзевая
сустрэча ў Азэрбайджане...........................................… 4

Навучаньне
ў Вышэйшай школе права ў Рызе...............................… 4

Спабор
для тых, каго пачулі...........................................................… 5

Праграма
навучальных гурткоў для дарослых...............................… 5

Гранты
Фонда Стэфана Баторыя....................................................… 5

Міжнародная
студэнцкая школа правоў чалавека..........................… 5

Міжнародны
спабор для журналістаў............................................… 5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

      
5уверх

 

Стары Ольса зноў у
Гародні

17 траўня ў
Абласным Тэатры лялек выступіць гурт сярэднявечнай музыкі
Стары Ольса.

Стары Ольса прадставіць
старадаўнія беларускія і эўрапейскія танцы, рыцарскія баляды, музыку
XV-XVI
стагодзьдзяў.

Пачатак
 — а 19:00-ай
гадзіне.

Больш
падрабязная інфармацыя — па тэлефонах:
0152-745930,

745927.

5уверх

 

Грамадзкая дабрачынная акцыя

 Гарадзенскія грамадзкія арганізацыі і
інтэрнэт-грамадзтва Гародні ладзяць акцыю дапамогі вучням Парэчанскай
школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей без бацькоўскай апекі "На Вялікдзень — сьвята дзецям!".

У школе жывуць і
навучаюцца 129 дзетак ва ўзросьце ад 3 да 18 гадоў з асаблівасьцямі разумовага
развіцьця. Ім найбольш патрэбныя:

-Памперсы дзіцячыя розных
памераў

-Пракладкі гігіенічныя

-Сродкі для мыцьця бялізны айчыннай
вытворчасьці

-Папера для прыбіральні

-Шампунь, мыла, зубная паста айчыннай
вытворчасьці

-Сшыткі звычайныя, альбомы для маляваньня, асадкі звычайныя

-Абутак розны ў добрым стане розных памераў па 44-ы ўключна, сланцы,
хатні  абутак.

-Курткі
розныя (цёплыя, вятроўкі, джуты) розных памераў для дзетак ад 10 год і
старэйшых

-Дыскі DVD з дзіцячымі фільмамі, настольныя
гульні, канструктары, мячы, фітболы.

-Клей ПВА ў
малой расфасоўцы

-Камплекты
аднаразовага
посуду
амплекты
пасьцельнай бялізны

Усе, хто пажадае далучыцца да акцыі, зьвяртайцеся па
тэл. 74-44-28, Таварыства Беларускай школы, альбо прыходзьце: Будзёнага 48а-44.

 

5уверх

 

 


               

  Абвесткі:

5уверх

 Моладзевы
міжнародны праект на
Гарадзеншчыне

Гарадзенскае
грамадзкае аб'яднаньне "Цэнтр "Трэці сектар" у партнэрстве з Эвангелічнай
акадэміяй федэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памяранія (г. Ростак) і
Эвангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнберг)
распачынаюць праект Беларусь адкрыцьцё штодзённасьці.

Да
ўдзелу з беларускага боку запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўзросьце ад 18 да 25
гадоў з дастатковым узроўнем валоданьня ангельскай альбо нямецкай мовай,
цікаўнасьцю да журналістыкі.

Праект
закліканы
спрыяць пашырэньню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі,
дапамагаць стварэньню абектыўнай карціны Беларусі ў Германіі і рэалістычнага
бачаньня Германіі ў Беларусі.
 

У
межах праекта адбудуцца сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій,
майстар-клясы па журналістыцы, фатаграфіі,
відэаздымцы.

Этапы
рэалізацыі
праекта:

— Гародня 20-28 ліпеня.

— Германія лета 2009
года.

Па
выніках праекта будзе створана перасоўная фотавыстава і фільм пра людзей
Беларусі і Германіі, якія будуць прэзентавацца грамадзкасьці абедзвюх
краінаў. 

Апошні
тэрмін падачы заявак
да
25
траўня.

  За больш падрабязнай інфармацыяй
зьвяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты: тэл. 029 587 43 90, эл. пошта
milovita@gmail.com
.

 

5уверх

 Валянтэрства ў
Германіі

Арганізацыя
«Friends
of
Waldorf
Education» запрашае да
ўдзелу ў гадавой валянтэрскай праграме, якая пачнецца ў
жніўні-верасьні.

 Валянтэры будуць працаваць у
некамэрцыйных арганізацыях Нямеччыны, якія аказваюць сацыяльную дапамогу, дагляд
за людзьмі сталага ўзросту. Большасьць арганізацыяў знаходзіцца ў сельскай
мясцовасьці.

Патрабаваньні
да
кандыдатаў:

— паўнагадовыя
асобы;

— базавыя веды нямецкай
мовы;

— гатоўнасьць працаваць і жыць побач зь людзьмі, якія маюць асаблівыя
патрэбы.

Пэрсанальная
стыпендыя — 150 эўра ў
месяц. Праграма прадугледжвае
безкашкоўнае
харчаваньне й
пражываньне,
неабходную
страхоўку. Таксама гарантуецца
бясплатны ўдзел у
сэмінарах.

              
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся: тэл.: +49 (0)721 35 48
06-17
(German,
English,
Polish),
факс: +49 (0)721 35 48 06-16.
Mrs.
Diana
Grözinger
+49 (0) 721 35 48 06 12
(German,
Russian).Эл.пошта:
c.jax@freunde-waldorf.de
, вэб-пляцоўка:
http://www.freunde-waldorf.de/.

Паводле рассылкі
belngo.info

5уверх

        
Моладзевая
сустрэча ў
Азэрбайджане

Моладзевы зьвяз Мост у будучыню
ладзіць сустрэчу ў Азэрбайджане Дасягаючы інтэграванай
мульцікультурнасьці:грамадзтва праз працу з
моладдзю.

Сустрэча адбудзецца з 15 па 21
траўня. Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя НГА з розных эўрапейскіх
краінаў.

Мэта сустрэчы абмеркаваньне
магчымасьцяў удзелу ў грамадзкім жыцьці прадстаўнікоў нацыянальных меньшасьцяў.
Удзельнікі наведаюць вёскі, у якіх жывуць нацыянальныя меньшасьці, абмяняюцца з
імі зьвесткамі пра сваю культуру і
традыцыі.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя
валанцёры і актывісты ад 18 да 30 год па 2 удзельнікі ад краіны якія
цікавяцца
тэмай сустрэчы, маюць падтрымку ад сваёй
арганізацыі для ўдзелу ў
сустрэчы.

           
Працоўная мова
ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак
25
красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя на
вэб-пляцоўцы
www.bf-az.org
.

З пытаньнямі зьвяртайцеся па
тэлефоне: +994 (22)
590715.

5уверх

 

@
Навучаньне

_____________________________________________________________________________________________

        
Навучаньне ў Вышэйшай школе права ў
Рызе

Рыжская Вышэйшая Школа Права абвяшчае
набор на 2008-2009гг. на спецыяльнасьць
Міжнароднае публічнае права.
Праграма прадугледжвае атрыманьне стыпендыі на навучаньне, вандроўкі й
непрадбачаныя выдаткі на адукацыю.

Заняткі
пачынаюцца з 15 верасьня.

Перавага
будзе аддавацца кандыдатам, якія па сканчэньні праграмы жадалі б працаваць у
галіне правоў чалавека і публічнага права.

Апошні тэрмін падачы
заявак
9 чэрвеня.

Дадатковая
інфармацыя
па-ангельску
разьмешчаная на вэб-пляцоўцы:

 http://www.rgsl.edu.lv/index.php?part=masters&page=solarship

Паводле рассылкі
belngo.info

5уверх

 

 

     


™ 

Не
спазьніся!

5уверх


 

 

Спабор для тых, каго пачулі

British Telecom супольна з Брытанскім Моладзевым
Парламентам ладзяць міжнародны спабор «Быць убачаным і пачутым» як частку
«Лепшай сусьветнай кампаніі», якая ставіць за мэту забязьпечыць моладзь навыкамі
і магчымасьцямі для зьмены сацыяльнай рэчаіснасьці.

Апошні тэрмін рэгістрацыі
да 9 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю можна
атрымаць на вэб-пляцоўцы http://www.btbetterworld.com/ альбо праз эл. пошту seenandheard@bt.com .

5уверх

 

Праграма навучальных гурткоў для
дарослых

Рэсурсная
праграма навучальных гурткоў прымае заяўкі на рэалізацыю
міні-праектаў.

Форму
заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.hurtki.info

           
За падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэл. 029 288 28 22
(Ігар), эл.пошта  prysak2000@mail.ru

5уверх

Гранты
Фонда Стэфана Баторыя

           
Праграма Фонда С.Баторыя
падтрымлівае беларускія й ўкраінскія няўрадавыя арганізацыі. Больш падрабязная
інфармацыя:
(http://www.batory.org.pl/bialoukr/ogl2.utf8.htm),
(http://www.batory.org.pl/bialoukr/ogl1.utf8.htm).

     
Паводле рассылкі
belngo.info

5уверх

Міжнародная
студэнцкая школа правоў чалавека

Беларускі Хэльсінскі Камітэт сумесна зь
Міжнародным моладзевым

праваабарончым рухам запрашае
да ўдзелу
ў Міжнароднай Студэнцкай
Школе Правоў Чалавека/ Правы Студэнтаў.

              
Больш
падрабязная інфармацыя па эл.адрасе:
studentHRschool@HRworld.ru

              
Паводле рассылкі
belngo.info

 

5уверх

 

Міжнародны спабор для журналістаў

Журналісты з Беларусі
запрашаюцца да ўдзелу ў спаборы Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі да
60-годдзя абвяшчэньня Усеагульнай Дэклярацыі правоў
чалавека.

           
Матэрыял мусіць быць напісаны на мове краіны і падавацца ў тэксце
арыгінала.

Апошні
тэрмін падачы матэрыялаў 31 ліпеня.

Больш
падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.stiftung-evz.de . З
пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. пошту sellner@stiftung-evz.de
.

 

Air Jordan XVII 17