Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны №275 ад 24 студзеня 2008 г

Рэгіён:
24.01.2008


Кроніка
грамадзкага
жыцьця
Гарадзеншчыны

ад
грамадзкага
абяднаньня

Цэнтр Трэці
сектар

а/с 54, Гародня,
230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

                                                          
Выпуск
275                                                        


                                                    
( 24 студзеня
2008
г.)                                             

Рэдактар
выпуску:
Кася Крот.

Пры
выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу
абавязковая

 


 

Сёньня
ў выпуску
:

 

 

Зьявіцца рэкляма беларускамоўных груп.......................................… 2

Гарадзенскія
прадпрымальнікі супраць загаду №760.....................… 2

У
гарадзенскіх
тэатралаў
зявіўся блог..........................................… 3

Стажыроўкі
ў Польшчы для студэнтаў..........................................… 3

Спабор
для маладых літаратараў....................................................… 4

Спабор
польска-беларускіх праектаў.............................................… 5

Вакансыя
ў Брусэлі.........................................................................… 5

Спабор
эсэ для вучняў старэйшых клясаў.....................................… 6

Навучаньне
для маладых лідэраў....................................................… 6

Стыпендыі
імя Лэйна Кірклянда.....................................................… 6

Спабор
ад тыднёвіка Ніва............................................................… 6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


žПадзеі:

                                                                                       

5уверх

 

 Дарагія сябры і
калегі!

 Чакаем ад вас гарачых навінаў, цікавай
інфармацыі пра падзеі ў Гародні і рэгіёне для стужкі навінаў на вэб-пляцоўцы
Твайго стылю
www.t-styl.info.

 Тэлефон рэдакцыі +375 29 925 08 35.
Чакаем ад 12 да 18 гадзін акрамя выходных дзён.

 

5уверх

 Зьявіцца рэкляма
беларускамоўных груп

 Гарадзенскі гарвыканкам
зьвярнуўся 24 студзеня ў тралейбуснае ўпраўленьне з просьбай зьмясьціць
інфармацыю і арганізаваць гукавую рэкляму пра набор ў беларускамоўныя групы ў
дзіцячых садках.

У тэксце абвесткі,
зацьверджанай гарвыканкамам, гаворыцца, што аддзелы адукацыі Ленінскага і
Кастрычніцкага раёнаў такім чынам вывучаюць запыт бацькоў на адкрыцьцё
беларускамоўных груп у дашкольных установах адукацыі
горада.

Насуперак першапачатковым
дамоўленасьцям, з тэксту абвесткі выдаленыя кантакты прадстаўнікоў бацькоўскага
камітэту. Начальнік аддзела адукацыі
гарвыканкама Сяргей Блажэй паабяцаў сам інфармаваць іх пра рэакцыю гарадзенцаў.

Як паведаміў Твайму стылю ініцыятар кампаніі за
стварэньне беларускамоўных груп Ігар Кузьмініч, абвесткі павінны
таксама зявіцца бліжэйшым часам у гарадзенскіх ЖЭСах, паліклініках, падавацца
бягучым радком на мясцовым тэлеканале.

Між тым, бацькоўскі
камітэт шукае валянтэраў для дапамогі ў вырашэньні тэхнічных і арганізацыйных
пытаньняў па распаўсюду інфармацыі пра стварэньне беларускамоўных груп. Усіх
зацікаўленых просім зьвяртацца па тэлефонах : 629 92 13, 86
89 882 (Ігар).

Паводле www.t-styl.info        

 

      
5уверх

 

        
Гарадзенскія прадпрымальнікі супраць загаду
№760

21 студзеня ў Гародні адбыўся
несанкцыянаваны мітынг прадпрымальнікаў. Больш за 200 чалавек спрабавалі
прайсьці на плошчу Леніна, але, заблякаваныя супрацоўнікамі міліцыі і АМАПу,
сабраліся ў гарадзкім парку імя Жылібера.

 Начальнік Ленінскага РАУС падпалкоўнік
Аляксандар Зіновік прапанаваў людзям разыйсьціся, але яны заявілі пра тое, што
хочуць размаўляць са старшынём гарвыканкама Аляксандрам Антоненкам. Міліцыя
сагнала пратэстоўцаў на бок парка Жылібера, а супрацоўнікі КДБ
здымалі ўсё на відэа.

Старшыня гарвыканкаму
патлумачыў абураным гарадзенцам, сярод якіх былі прадпрымальнікі і пенсіянеры,
што зьменаў у заканадаўстве ня будзе. Той,
хто не хоча працаваць на ўмовах, прапанаваных дзяржавай, можа шукаць працу на
прадпрыемствах горада, дзе ёсьць 2.300 вакансій. Прадпрымальнікі такія прапановы
палічылі ганебнымі.

Прапанова сабрацца ў гарвыканкаме не знайшла
паразуменьня з боку чынавенства, а сп.Антоненка патлумачыў прысутным, што захады
ўлады
накіраваныя на  прыпыненьне дзейнасьці тых прадпрымальнікаў, якія ўхіляюцца ад
выплаты падаткаў.

Праз 2 гадзіны стыхійны мітынг скончыўся, але многія
прадпрымальнікі не вырашылі для сябе, што рабіць далей. Тыя, якія працуюць на рынку Паўднёвы, паведамілі,
што, хутчэй за ўсё, з 1 лютага абвесьцяць безтэрміновы страйк.

На сёньняшні дзень з 10.000 індывідуальных прадпрымальнікаў
Гарадзенскай вобласьці ў ПУПы перарэгістравалася крыху больш за 1.000.

Паводле http://blog.grodno.net 

5уверх

У
гарадзенскіх
тэатралаў
зявіўся блог

Гарадзенскія
аматары тэатру стварылі свой блог.

На пляцоўцы http://web-teatr-info.na.by ужо зараз абмяркоўваюцца прэмеры ў гарадзенскім драматычным тэатры і тэатры лялек. Мяркуецца, што праз
гэтую
вэб-пляцоўку будзе магчыма прыцягнуць
гарадзенцаў да наведваньня гэтых установаў.

Аўтары кажуць, што хутка
зявяцца фотаздымкі з прэмераў, павядзецца гаворка пра кіно (праца кінатэатраў,
абмеркаваньне фільмаў) і шмат іншага.  

Паводле www.t-styl.info

 

5уверх

 

 


               

  Абвесткі:

@
Навучаньне

5уверх

Стажыроўкі
ў Польшчы для студэнтаў

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды,
Фонд Баруссія, Калегія Усходняй Эўропы, Фонд Адукацыі для  Дэмакратыі запрашае актыўных студэнтаў з
Беларусі, Украіны на стажыроўку ў Польшчу.

           
У межах двухтыднёвага побыту ў
Польшчы ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з дзейнасьцю польскіх
акадэмічных цэнтраў, даведацца пра дзейнасьць грамадзкіх арганізацый, сустрэцца
з грамадзкімі дзеячамі Польшчы, наведаць лекцыі, майстар-клясы, культурныя
мерапрыемствы.

У праграме "Study Tours to Poland"
могуць узяць удзел студэнты:

ва
ўзросьце ад 18 да 21 года з высокiмi
паказчыкамi пасьпяховасцi, якiя актыўна
ўдзельнiчаюць у грамадзкiм жыцьцi;

Заяўка кандыдата складаецца з трох
частак:

I. запоўненага фармуляра заяўкi
(Excel),

II. эсэ на тэму "Чаму я хачу
прыехаць у Польшчу?" у вордаўскiм файле ( ня больш за 1 старонку),

III. адсканаваных цi
зьнятых пры дапамозе фотаапарату
далучаных файлаў фармату PDF, Word
цi JPG:

a. рэкамендацыйнага лiста,
напiсанага кiраўнiком, лiдэрам няўрадавай арганiзацыi, начальнiкам, выкладчыкам
i да т. п.,

б. ксэракопii замежнага пашпарта
(старонка з дадзенымi кандыдата),

в. ксэракопii залiковай кнiжкi — старонка
з адзнакамi за апошнi навучальны год, у выпадку першакурснiкаў — кс
эракопii атэстата.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі да 15
лютага.

Заяўкі прымаюцца
толькі ў электронным выглядзе па адрасе:
nabor@studytours.pl. Фармуляр заяўкi знаходзiцца на
вэб-пляцоўцы па адрасе: "http://www.studytours.pl"

У назве лiста абавязкова неабходна
акрэслiць
назву горада,
прозьвiшча кандыдата i нумар
пашпарту.

 

5уверх

 

G
Спаборы

Спабор для маладых
літаратараў

Грамадзкая арганізацыя
"Future in common" абвяшчае спабор для маладых
літаратараў "Маё пакаленьне".

Удзельнікамі спабору могуць быць
нямецка-, ангельска— і расейскамоўныя аўтары ва ўзросьце ад 20 да 35
год. На спабор
прадстаўляюцца тэксты на тэму "Маё
пакаленьне",
напісаныя ў любой літаратурнай
форме. Абём
тэксту да
1 старонкі А4.

Тэрмін
падачы працы да 1 лютага.

Творы
прымаюцца на эл. адрас: text@futureincommon.org.

Адабраныя
тэксты будуць надрукаваныя ў каталогу праекту "Generation
To
Go", пераможцы
атрымаюць прызы.

Паводле
р
ассылкі
ЗБС

5уверх

 

Спабор польска-беларускіх
праектаў

Беларускія недзяржаўныя
грамадзкія арганізацыі, якія маюць польскіх партнэраў, запрашаюцца да ўдзелу ў
Праграме Усход-Усход Партнэрства па-над межамі, абвешчанай Фундацыяй імя Стэфана
Баторыя.

           
У межах праграмы  фінансуюцца
праекты польскіх недзяржаўных арганізацый, якія рэалізуюцца на тэрыторыі
Польшчы  супольна з партнэрамі з
Цэнтральна-Усходняга рэгіёну, у тым ліку з Беларусі. Праекты мусяць быць
накіраваныя на абмен досьведам, ідэямі, ведамі, наватарскае вырашэньне супольных
праблем, стварэньне міжнарожных кансультацыйных
кааліцый.

           
Заяўкі прымаюцца выключна ад імя польскіх
арганізацый.

           
Апошні тэрмін падачы заявак 22
лютага (рэалізацыя
ад 22 траўня); 22
жніўня (рэалізацыя
ад 22 лістапада).

           
Больш падрабязная інфармацыя пра гэтую і іншыя праграмы Фундацыі,
фармуляры на ангельскай мове разьмешчаныя на вэб-пляцоўцы:
www.batory.org.pl/wschod/polska.htm
 . 

 

5уверх

Вакансыя ў Брусэлі

"Офіс за Дэмакратычную Беларусь у Брусэлі пры падтрымцы
нямецкага Фонду Робэрта Боша (the Robert Bosch Stiftung) прапануе стажыроўку на 10
месяцаў для мэнэджэра па папулярызацыі беларускай культуры ў краінах Заходняй
Эўропы.

Патрабаваньні
да кандыдатаў: беларускае грамадзянства, узрост 25-35 год, вельмі добрае
валоданьне беларускай і расейскай мовамі, добрае валоданьне ангельскай і
французскай мовамі, досьвед працы.

Апошні тэрмін падачы CV
да 
10 лютага.

За больш падрабязнай інфармацыяй
зьвяртайцеся на
адрас:

 Office for a Democratic
Belarus

rue Wiertz
50/28

1050
Brussels

T: + 32 2 401 61 41
(42)

F: +32 2 401 68
68

info@democraticbelarus.eu

www.democraticbelarus.eu

Паводле рассылкі www.belngo.info 

5уверх

 


™ 

Не
спазьніся!

Спабор эсэ для вучняў старэйшых
клясаў

Вышэйшая школа камэрцыі і права
імя Лазарскага ў Варшаве, ВШЛ (Wyższа Szkołа Handlu i Prawa im. Ryszarda Łazarskiego, WSHiP; Lazarski School of Commerce and Law, LSC) ладзіць спабор эсэ для вучняў
старэйшых клясаў Абяры сваю будучыню на тэму фармаваньня грамадзкай думкі (на
беларускай, ангельскай ці польскай мовах).

Апошні
тэрмін прыёму
працаў
да 10
сакавіка.

Больш
падрабязная інфармацыя і прыклад эсэ мінулага году разьмешчаныя на вэб-пляцоўцы:
http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
 

Паводле
www.setlahorsk.belarda.org  

 

5уверх

Навучаньне
для маладых лідэраў

Грамадзкае абяднаньне
Адукацыйны цэнтр ПОСТ запрашае моладзь 18-25 год да ўдзелу ў праграме
«Primus inter pares» («Першы сярод роўных)
накіраванай на падрыхтоўку грамадзкіх лідэраў.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі да 10 лютага.

Больш
падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна атрымаць у Цэнтры ПОСТ: Тэл./факс:
+375 17 298 16 59
, 269-90-34;
эл. адрас
center_post@tut.by.
Каардынатарка праграмы: Вольга Саявец 
(029) 850-98-99.

5уверх

 

Стыпендыі імя Лэйна Кірклянда

Стыпендыяльная праграма імя Лэйна
Кірклянда  абвяшчае адкрыты спабор
на атрыманьне стыпендый на 2008-2009 гады
навучаньня.

Патрабаваньні:
узрост да 35 год, ступень магістра, веданьне польскай альбо ангельскай
мовы.

Апошні
тэрмін падачы заяваў да 10 сакавіка.

Больш
падрабязная інфармацыя, аплікацыйныя формы разьмешчаныя на вэб-пляцоўках:
www.ProgramKirklanda.engo.pl ,
www.civicportal.org

5уверх

Спабор
ад тыднёвіка Ніва

Праграмная рада тыднёвіка Ніва ладзіць спабор Памятаем і чытаем, прысьвечаны 90-ым угодкам абвяшчэньня БНР і 50-й гадавіне заснаваньня ў Беластоку Беларускага літаратурнага абяднаньня Белавежа.Пытаньні да спабору глядзіце ў Кроніцы ад 10 студзеня.

5уверх 

 

nike air maxes shoes for men 2015 full episodes