“Купальскае кола – 2018”

Рэгіён:
16.06.2018
“Купальскае кола – 2018”

22-23 чэрвеня ў парку “Дрымлэнд” адбудзецца 10-ы міжнародны open-air фестываль “КУПАЛЬСКАЕ КОЛА – 2018”

"Купальскае Кола" - адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, якія насамрэч ведае і чакае кожны прыхільнік роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу - Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі.

У 2018 годзе фестываль «Купальскае Кола» пройдзе дзясяты раз. За сваю дзесяцігадовую гісторыю фестываль ператварыўся з клубнага канцэрта ў маштабны open-air фэст, які штогод збірае тысячы наведвальнікаў. Новае, зручнае месца ў цэнтры Мінска, камфортная лагiстыка і насычаная музычная праграма ад беларускіх і замежных калектываў розных стылявых напрамкаў дазволяць гасцям мерапрыемства акунуцца ў незвычайную атмасферу музычнага купальскага свята.

Месцам правядзення фестываля «Купальскае Кола 2018» стане парк актыўнага сямейнага адпачынку - «Дрымлэнд», які знаходзіцца ў цэнтры Мінска, і куды дабрацца будзе зручна кожнаму! Для наведвальнікаў, якія пажадаюць застацца на фестывалі на 2 дні, прапануецца намётавы летнiк.

Квіткі на фэст «Купальскае Кола» можна будзе набыць у папярэднім продажы або па месцы. Звяртаем вашу ўвагу, што квіткі можна набыць, як на адзін дзень, так і на два дні.

Першыя 100 квіткоў (на два дні) - 30 бел. руб. (толькі праз сэрвіс bezkassira.by)

Дадатковую інфармацыю пра фестываль можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 1419497
+375 29 1117576
Спасылка на мерапрыемства: https://vk.com/kupalskaje_kola