На сувязі Цэнтр новых ідэй

Рэгіён:
28.04.2020
На сувязі Цэнтр новых ідэй
Мы працягваем ладзіць анлайн-дыскусіі, і ўжо ў гэты чацвер зноў выходзім у эфір, каб пагутарыць пра будучыню беларускай фінансавай сістэмы.  Будзем вельмі ўдзячныя, калі дапаможаце нам распаўсюдзіць гэтую абвестку.  
 
Таксама будзем рады пабачыць на мерапрыемстве вас ды вашых калег і каляжанак. Тэкст даступны ніжэй, а афіша прымацаваная да ліста. Вялікі дзякуй! 
 
Ці чакае нас дэфолт? Цэнтр новых ідэй запрашае абмеркаваць на анлайн-дыскусіі 30 красавіка
 
За мінулыя некалькі гадоў беларускія эканамічныя ўлады здолелі пабудаваць макраэканамічную стабільнасць, дасягнулі нізкай інфляцыі і раўнаважнага курсу рубля. Цяпер гэтыя дасягненні выпрабоўваюцца новым крызісам.
 
Цэнтр новых ідэй запрашае абмеркаваць будучыню беларускай фінансавай сістэмы ўжо ў чацвер 30 красавіка ў 15:30. Дыскусія будзе праходзіць на платформе Zoom. Зарэгістравацца на мерапрыемства трэба па спасылцы: https://bit.ly/2xxAtct
 
Спікеры:
Міхаіл Чэпікаў, эканаміст, старшы выкладчык БДУ;
Зміцер Крук, старшы даследчык аналітычнага цэнтра BEROC.
 
Спікеры раскажуць, што найбольш пагражае беларускай фінансавай сістэме, якія захады могуць дапамагчы і ці пагражае нам падзея на літару “Д”. Таксама мы пагутарым пра асноўныя шляхі да захавання макраэканамічная стабільнасці і акрэслім тыя нашы моцныя бакі, якія мы можам недаацэньваць.
 
Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілін: першыя 25 хвілін будуць прысвечаны выступам экспертаў, а яшчэ 20 хвілін застанецца на пытанні аўдыторыі.
 
З павагай,
Каманда Цэнтра новых ідэй