Нікога не пакінуць у адзіноце: распачынаем новую праграму для сталых людзей

Рэгіён:
02.03.2021
Нікога не пакінуць у адзіноце: распачынаем новую праграму для сталых людзей

Пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання актуальнай інфармацыі, звязанай з COVID-19, а таксама да атрымання важных для жыцця ў “новай рэальнасці” ведаў і ўменняў – на гэта накіраваная новая праграма “Цэнтру дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

У межах праграмы будзе падтрыманая арганізацыя курсаў і клубаў для сталых людзей (у тым ліку ў анлайн-фармаце) у межах “Універсітэту Залатога Веку“, праведзеная Школа здаровага даўгалецця.

Адным з галоўных накірункаў праграмы стане праца валанцёрскай групы, якая будзе дапамагаць сталым людзям, якія ў час пандэміі апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Першая сустрэча валанцёрскай групы ў межах новай праграмы адбылася 25 лютага.

Аснову валанцёрскай групы складуць студэнты “Універсітэту Залатога Веку”, якія ўжо шмат гадоў займаюцца гэтай дабрачыннай справай

Удзельнікі сустрэчы спланавалі свае дзеянні на найбліжэйшы час і зараз будуць актыўна займацца пашырэннем складу групы і пошукам новых падапечных.

Далучыцца да валанцёрскай групы можа кожны ахвотны, звярнуўшыся да каардынатаркі групы Кацярыны Паўлоўскай (+ 375 33 634 10 41).

http://edustudio.by/naviny/nikoga-ne-pakinuc-u-adzinoce-raspachyinaem-novuyu-pragramu-dlya-stalyih-lyudzey/