Партнёрства для Будучых Праграм аб'яўляе конкурс праектаў

Рэгіён:
11.06.2003

Партнёрства для Будучых Праграм (The Partnerships for Tomorrow Program)
аб'яўляе конкурс праектных прапаноў.

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што заяўкі, прадастаўленыя пасля 31
ліпеня 2003 года
разглядацца не будут. Дзейнасць, заяўленая ў межах
бягучага этапу Партнёрства для Будучых Праграм, павінна быць завершана да 31
верасня 2003 года.

У сувязі з абмежаваным фінансаваннем не ўсе заяўкі будуць падтрыманы.

Канадскае Міжнароднае Агентства Развіцця пачне новы этап ў
верасні-кастрычніку 2003 года. Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра
наступны этап, звяртайцеся ў Цэнтральны і Усходне-Еўрапейскі Філіял
Агентства.

Апісанне праграмы

Партнёрства для Будучых Праграм, якую падтрымлівае Канадскае Міжнароднае
Агентства Развіцця, фінансуе паездкі, якія паспрыяюць дэмакратычным і
эканамічным рэформам у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Адмініструе
праграму Асацыяцыя Канадскіх Каледжаў мясцовай супольнасці.

Праграма падтрымлівае малыя праекты, мэта якіх умацаванне партнёрства і сувязяў, а
таксама прафесійнага патэнцыялу і патэнцыялу ўстаноў у кантэксце рэформ.

Партнёрства для Будучых Праграм пакрывае выдаткі на міжнародныя паездкі для
грамадзян Канады, а таксама краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Прадстаўнікі
НДА і моладзь (19-30 гадоў) атрымаюць кампенсацыю за
пражыванне, сутачныя, мясцовыя паездкі, паслугі сувязі і выраб маркетынгавых
матэрыялаў. Прыватныя асобы, установы, прадстаўнікі бізнесу, прадстаўнікі
дзяржаўных структур Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Гарадскія і рэгіянальныя служачыя
Канады атрымаюць кампенсацыю за міжнародныя пералёты эканамічным класам,
сутачныя, пражыванне  і мясцовыя паездкі.

Фінансаванне будзе прадастаўлена на аснове вызначаных крытэрыяў, якія
дапамогуць бенефіцыярыям актыўна ўдзельнічаць у наступных відах дзейнасці:

Канферэнцыі і семінары;

Спецыяльныя трэнінгі;

Прафесійныя абмены;

Навучанне;

Сувязі паміж установамі;

Кароткатэрміновае кансультаванне;

Наладжванне кантактаў.

Форму заяўкі можна запоўніць на сайце: http://ptp.accc.ca/application/index.htm;

Таксама форму можна скачаць: http://ptp.accc.ca/program/download.htm

Запоўніце форму і адпраўце па факсу або па электроннай пошце.

Кантактная інфармацыя:

Branka Gudelj

Project Officer

Partnerships for Tomorrow
Program

Association of Canadian Community Colleges (ACCC)

1223 Michael
Street North, Suite 200

Ottawa, Ontario, Canada K1J 7T2

Tel.:
613-746-2222 ext. 6251

Fax: 613-746-6721

E-mail: ptp@accc.ca

nike