“Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования”: глядзіце новае выданне ў бібліятэцы “Трэцяга сектару”

Рэгіён:
29.12.2019
“Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования”: глядзіце новае выданне ў бібліятэцы “Трэцяга сектару”

Дапаможнік быў падрыхтаваны камандай адукатараў, якія ўваходзяць у склад Усходне-Еўрапейскай сеткі грамадзянскай адукацыі (EENCE). У склад гэтай сеткі ўваходзіць і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Выданне складаецца з апісання методык правядзення заняткаў, якія могуць выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы трэнінгаў для трэнераў і менеджэраў, якія займаюцца грамадзянскай адукацыяй.

Чытачы дапаможніка знойдуць у ім падказкі, як спланаваць змест навучальнай праграмы і сфармуляваць рэалістычныя мэты навучання, як ацаніць досвед удзельнікаў і іх патрэбы, абраць адэкватныя метады навучання, дзейнічаць у складаных сітуацыях, якія могуць узнікнуць у час трэнінга, пралічыць каштарыс навучальнай праграмы і г.д.

Рэдактарам дапаможніка з’яўляецца старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік.

Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие для менеджеров и тренеров from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

 Усходне-Еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі (EENCE) была заснаваная ў 2015 г.

Сёння ў яе склад уваходзяць больш за 40 арганізацый і экспертаў з краін Усходняга Партнёрства, а таксама Расіі і Германіі.

У склад Рады сеткі ўваходзіць старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік.

http://3sektar.by/news/planirovanie-i-provedenie-programm-v-sfere-grazhdanskogo-obrazovaniya-glyadzitse-novae-vyidanne-u-bibliyatetsyi-tretsyaga-sektaru.html