Праграма Партнёрства Альянса Каунтэрпарт запрашае да супрацоўніцтва

Рэгіён:
10.06.2003

ПРАГРАМА ПАРТНЁРСТВА АЛЬЯНСА КАУНТЭРПАРТ  ЗАПРАШАЕ
ДА СУПРАЦОЎНІЦТВА

 Праграма Партнёрства Альянса Каунтэрпарт (Counterpart Alliance for
Partnership: САР) працягвае сваю працу ў Рэспубліцы Беларусь. На працягу
найбліжэйшых трох гадоў яе дзейнасць па-ранейшаму будзе накіравана на
прадстаўленне дапамогі грамадскім абяднанням у стварэнні і развіцці грамадскіх
клубаў як формы супрацоўніцтва камерцыйных і некамерцыйных арганізацый у працэсе
вырашэння мясцовых праблем ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі кіравання і
самакіравання.

 Дадатковым элементам развіцця такога супрацоўніцтва
будзе таксама дапамога грамадскім клубам у стварэнні Фонда развіцця мясцовай
супольнасці некамерцыйнай арганізацыі, якая займаецца падтрымкай сацыяльных,
культурных і іншых грамадска-карысных ініцыятыў мясцовай супольнасці шляхам
прадстаўлення грантаў на конкурснай аснове.

 У цяперашні час САР вывучае зацікаўленасць грамадскіх абяднанняў ва
ўдзеле ў праграме з дапамогай папярэдняй анкеты - CAP
announcement-peraklad.doc
.

 Мы плануем працаваць з населенымі
пунктамі, дзе ёсць не менш як два зарэгістраваныя грамадскія абяднанні
і  дзве грамадскія ініцыятывы, сродкі масавай інфармацыі і структуры,
створаныя бізнэсам (бізнэс-цэнтры, абяднанні прадпрымальнікаў і г.п.).
Пасля атрымання запоўненых анкет супрацоўнікі САР наведаюць горад і на
сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, органаў мясцовага кіравання і
самакіравання, камерцыйных арганізацый распавядуць пра праграму і яе кампаненты,
формы падтрымкі мясцовых ініцыятыў і умовы ўдзелу ў будучым конкурсе грантаў.

 Запоўненыя анкеты неабходна выслаць да 20 чэрвеня 2003
года
па адрасе: 220123 Мінск, вул. В.Харужай 22, офіс 1703, па факсе
(0-17) 217-77-82 альбо па электроннай пошце на адрас: elena@cap.gin.by.

 Тэлефон для даведак: (0-17) 217-77-73.

Air Jordan IV 4 Running Shoes