Рэакцыя польскіх няўрадавых арганізацый на ліквідацыю аб'яднання Ратуша

Рэгіён:
12.05.2003

Адкрыты ліст польскіх няўрадавых арганізацый у знак пратэсту супраць ліквідацыі аб'яднання Ратуша беларускімі ўладамі


     Напрыканцы красавіка бягучага года мы былі сведкамі чарговай акцыі, накіраванай беларускай адміністрацыяй супраць няўрадавай арганізацыі, якая легальна дзейнічае на тэрыторыі гэтай дзяржавы. Гродзенскі абласны суд распачынае справу з мэтай забараніць далейшую дзенасць аб'яднання Ратуша. Падставай названы факт захоўвання гэтай арганізацыяй паліграфічнага абсталявання без ліцэнзіі на паліграфічную дзейнасць. Аднак, паводле беларускага заканадаўства, згаданую ліцэнзію абавязаны атрымоўваць толькі суб'екты гаспадарання. Таму ўжыванне гэтага артыкула ў дачыненні да некамерцыйных арганізацый  гэта не толькі яўнае цкаванне, але і парушэнне судовымі органамі беларускага закандаўства.


     Падобныя захады былі накіраваны таксама супраць іншых арганізацый: Агенцтва Рэгіянальнага Развіцця Варута (Баранавічы) і Моладзевага Хрысціянскага Сацыяльнага Саюза. Падчас збірання подпісаў пад гэтым лістом справа аб ліквідацыі была распачата таксама супраць арганізацыі Грамадзянскія ініцыятывы (Гомель). Усе згаданыя вышэй арганізацыі добра вядомыя ў Польшчы. Для многіх польскіх арганізацый гэта шматгадовыя надзейныя партнёры, дзейнасць якіх заслугоўвае прызнання і падтрымкі.


     Акцыя дэлегалізацыі няўрадавых арганізацый, ініцыяваная беларускімі ўладамі, суправаджаецца стрымліваннем працэсу рэгістрацыі любых новых грамадскіх аб'яднанняў. З пачатку года ў Беларусі не зарэгістравана аніводнай няўрадавай арганізацыі.


    Такія дзеянні і шматлікія рэпрэсіі супраць Ратушы і многіх іншых арганізацый, якія ім папярэднічалі, з'яўляюцца жорсткім парушэннем міжнародных канвенцый і элементарных прынцыпаў прававой дзяржавы. Пераследванне няўрадавых арганізацый беларускай адміністрацыяй з'яўляецца дзеяннем дзяржавы супраць уласных грамадзянаў. Уражвае таксама факт, што гэткія аўтарытарныя метады выкарыстоўваюць улады, якія няспынна спасылаюцца на легітымнасць сваіх дзеянняў.


     Мы пратэстуем супраць ліквідацыі па фармальных прычынах такіх патрэбных беларускаму грамадству няўрадавых арганізацый. Мы пратэстуем супраць пазбаўлення грамадзянаў права на аб'яднанне. Мы выказваем падтрымку ініцыяванай беларускімі няўрадавымі арганізацыямі акцыі Наша салідарнасць, якая з'яўляецца пратэстам супраць дзеянняў уладаў.


    Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць захады па ліквідацыі аб'яднання Ратуша і іншых няўрадавых арганізацый, а таксама забяспечыць грамадзянам неабмежаванае права на свабоднае аб'яднанне, прадугледжанае арт.22 ратыфікаванага Рэспублікай Беларусь Міжнароднага Пакта Палітычных і Грамадзянскіх Правоў.



Дом Паяднання і Спатканняў Св. Максімільяна Кольбэ

Форум Дыялогу Паміж Народамі

Фонд Адукацыі на Карысць Дэмакратыі

Фонд імя Стэфана Баторыя

Фонд Грамадскай Камунікацыі

Фонд Наша Зямля

Фонд Новы Стаў

Фонд Развіцця Лакальнай Дэмакратыі

Фонд Развіцця Грамадзянскай Супольнасці

Фонд Дапамогі Сельскай Мясцовасці

Хельсінскі Фонд Правоў Чалавека

Інстытут Грамадскіх Спраў

Калегіюм Усходняй Еўропы

Малапольскае Таварыства Асветы

Польская Гуманітарная Акцыя

Польская Медычная Місія

Таварыства АТТАС Польшча

Таварыства Адзін Свет

Таварыства КЛОН/Явар

Таварыства на Карысць Форума Няўрадавых Ініцыятываў

Таварыства Супраць Насілля

Таварыства Школа Лідэраў

Дэмакратычнае Таварыства Усход

Усходнееўрапейскі Дэмакратычны Цэнтр

Air Jordan XIV 14 Shoes