САР абвяшчае новы конкурс грантаў

Рэгіён:
22.03.2004

САР абвяшчае новы конкурс грантаў на рэалізацыю адукацыйных/ асветніцкіх
праектаў, накіраваных на ўцягненне грамадзян у адукацыйныя і эканамічныя
ініцыятывы.

Тэматыка конкурсаў: лідэрства, уцягненне грамадзян у вырашэнне сацыяльных
праблем мясцовага значэння, эканамічная пісьменнасць.

Мэта: дадзены конкурс падтрымлівае праграмы, скіраваныя на стымуляванне
ўдзелу грамадзян у ініцыятывах мясцовай супольнасці праз асвету/ адукацыю і
развіццё навыкаў і ўменняў.

Тэрмін рэалiзацыi: шэсць месяцаў.

Памер гранта: максiмальная сума гранта  5 000
даляраў ЗША. САР не разглядае праекты, скіраваныя на падтрымку палiтычных
партый, прафесійных саюзаў i рэлiгiйных арганiзацый, незарэгістраваных арганізацый.

Заяўкi дасылаюцца па пошце цi прыносяцца асабіста ў офiс САР не пазней 18:00
26 сакавіка 2004 г. Заяўкi, накіраваныя па факсе цi электроннай
пошце, да разгляду не прымаюцца.

Форма заяўкi можа быць атрымана ў офісе САР: 220123 Мiнск, вул.В.Харужай 22,
офiс 1703 цi на сайце САР http://cap.iatp.by/

 Даведкі i кансультацыi можна атрымаць у Аляксея Галанцова цi Аляксея
Мельнiкава па тэлефонах:

(017) 217-77-73, 217-77-74.

Крыніца: GOMEL
HART
NEWS

http://www33.brinkster.com/hartby


Premium Footwear & Clothing Store