Senior Sapience: запрашаем сталых людзей на бясплатны курс па медыяпісьменнасці!
- Гродна

Хутка шукаць неабходную інфармацыю ў інтэрнэце, правяраць праўдзівасць інфармацыі, навучыцца самім ствараць старонкі ў сацсетках, дзяліцца цікавымі гісторыямі, фатаграфіямі з сябрамі і знаёмымі, разумець, як уладкованы свет медыя, засвоіць асновы крытычнага мыслення – і гэта далёка не поўны пералік ведаў і ўменняў, якія вы засвоіце ў межах курсу!
Калі? Заняткі ў рамках курса пачнуцца 19 сакавіка 2021 г. i будуць праходзіць кожны панядзелак і пятніцу да 3 траўня 2021 г. з 17.30 да 19.00
Дзе?
г. Гродна, вул. Будзённага, 48а, аўдыторыя 63.
Арыентыр – будынак Польскага консульства. Праезд грамадскім транспартам да прыпынку “вул. Будзёнага “,” Сабор “,” Чыгуначны вакзал “,” Заапарк “.
Хто праводзіць заняткі?
Аляксей Шота, галоўны рэдактар вэб-партала Hrodna.Life,
Іна Максімчык, каардынатарка “Школы Сучаснай Журналістыкі” ў Гродна,
Вольга Ганчарук, асістэнтка дырэктаркі праграмы “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ) і выкладчык камп’ютэрных і іншых курсаў ва УЗВ.
Як запісацца?
Па тэлефоне +375 29 292 01 81 (Вольга альбо Ганна).
Што трэба мець з сабой?
Пажадана прыходзіць на заняткі са сваімі ноўтбукамі, планшэтамі або смартфонамі. Калі гэта праблематычна – не бяда! Захапіце нататнік, ручку і фіксуйце карысную інфармацыю, якую будзеце атрымліваць у час заняткаў, каб затым патрэніравацца дома.
Выкладчыкі курсу будуць рыхтаваць таксама для вас раздаткавыя матэрыялы з рознага кшталту парадамі, падказкамі, спасылкамі на дадатковую інфармацыю.
Азнаёміцца з прыкладнай праграмай курса можна на старонцы Віртуальнага Універсітэта Залатога Веку.