Спабор для маладых журналістаў Гарадзеншчыны
- Мiнск i Мiнская вобласць

Грамадзкія абяднаньні Цэнтр Трэці Сэктар і Беларуская
Асацыяцыя Журналістаў абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў Твой
стыль.
Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з
Гарадзеншчыны са стажам працы ня болей за 1 год.
Пераможцы будуць вызначаныя
па наступных жанравых намінацыях:
- Твой стыль найлепшае інтэрвію зь
цікавай асобай;
- Пакаленьне NEXT найлепшы рэпартаж (прымаюцца
таксама відэарэпартажы), артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыцьцё
моладзі;
- Сьвет вачыма маладых найлепшае фота (будуць разглядацца
ня больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);
Матэрыялы мусяць быць новымі,
цікавымі і актуальнымі.
Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ (
цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.
Чакаем вашых
матэрыялаў да 20 красавіка.
Матэрыялы прымаюцца па адрасе:
г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230000 альбо на e-mail: trecisektar@yahoo.com з пазнакай
Спабор.
Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя
беларускія журналісты.
Пра вынікі спабору стане вядома да 2 траўня.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў Гародні ў межах Фэсту
Моладзевай Журналістыкі Твой Стыль, які пройдзе сёлета ў
траўні.