Стыпендыяльная праграма ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук (Італія)

Рэгіён:
09.07.2018
Стыпендыяльная праграма ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук (Італія)

Стыпендыяльная праграма імя Макса Вэбера - гэта самая доўгатэрміновая постдоктарская праграма ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук, якая існуе для падтрымкі навукоўцаў у развіцці іх акадэмічнай кар'еры. Праграма праходзіць ва ўніверсітэце European University Institute ў Фьезоле, непадалёк Фларэнцыі, Італія. Праграма можа быць працягласцю 12 і 24 месяца. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 18 кастрычніка 2018.

Сярод асноўных пераваг праграмы - адукацыйны аспект, у рамках якога ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць браць удзел у семінарах, практычных занятках універсітэта European University Institute. У рамках праграмы мерапрыемства для стыпендыятаў праводзяцца ў плыні ўсяго года, асноўная мэта якіх зрабіць удзельнікаў і ўдзельніц праграмы канкурэнтаздольнымі ва ўсім свеце.

Праграма накіравана на развіццё акадэмічных навыкаў навуковых супрацоўнікаў, і таксама надае дастатковую колькасць часу на даследаванні.

Стыпендыя складаецца з:

  • Штомесячных выплат памерам у 2,000€. Калі кандыдат ці кандыдатка атрымлівае дадатковы заробак, ці іншую стыпендыю, ён ці яна абавязаны паведаміць пра гэта арганізатарам праграмы і тады памер стыпендыі можа быць зніжаны да 1,250€, у залежнасці ад даходу кандыдата.
  • Штомесячных выплат памерам у 300€ для аплаты расходаў на пражыванне. Калі ўдзельнік і ўдзельніца праграмы пражывае разам з мужам (жонкай) у Фларэнцыі і даход мужа (жонкі) не перавышае 2,000€ у месяц.
  • Штомесячных выплат памерам у 200€ на кожнага непаўналетняга дзіцяці.
  • Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы (не ўключаючы членаў іх сем'яў) атрымліваюць таксама аплату транспартных выдаткаў з месца іх пражывання ў Фларэнцыю і пасля заканчэння праграмы да месца іх прызначэння.

У праграме могуць удзельнічаць кандыдаты і кандыдаткі, якія:

  • атрымалі ступень кандыдата навук у плыні апошніх 5 гадоў, або якія атрымаюць ступень кандыдата навук да пачатку праграмы (1 верасня);
  • атрымалі ступень кандыдата навук больш за 5 гадоў таму, але не маглі займацца акадэмічнай кар'ерай па прычыне дэкрэтнага адпачынку, праблем са здароўем, або праходжання абавязковай ваеннай службы;
  • кандыдаты любой нацыянальнасці;
  • выдатна валодаюць англійскай мовай (узровень С1);
  • заяўка падаецца анлайн.

Крыніца: eui.eu

https://by.odb-office.eu/anonsy_/stypendyyalnaya-pragrama-u-galine-sacyyalnyh-i-gumanitarnyh-navuk-italiya