Сустрэча-кансультацыя “(Не)даступны анлайн: бар’еры”

Рэгіён:
13.05.2020
Сустрэча-кансультацыя “(Не)даступны анлайн: бар’еры”
Запрашаем вас на сустрэчу-кансультацыю “(Не)даступны анлайн: бар’еры”, якая адбудзецца 15.05 з 15:00 да 16:30 на платформе Zoom.
У сувязі з пандэміяй шматлікія мерапрыемствы грамадскіх арганізацый у Беларусі цяпер праходзяць анлайн. Здавалася б, зараз не трэба кудысьці ехаць, можна спакойна ўдзельнічаць з дому. Аднак для некаторых людзей такі фармат можа быць недаступны ці нават небяспечны. 
 
Мы хацелі б абмеркаваць разам з вамі якія бар'еры зараз ёсць для анлайн-удзелу і што мы можам з гэтым рабіць.
 
Рэгістрацыя адкрыта да 20:00 14 траўня https://forms.gle/JWR8ci9pm4Wm14Gx5.

Больш інфармацыі на нашым сайце https://humanlibrary.by/event/onlain-systrecha-konsultatia/.

Дадаткова можна прыняць удзел у анлайн-кансультацыі, адкаментаваўшы гугл-дакумент з бар'ерамі для анлайн удзелу для розных сацыяльных груп да 15:00 15.05 https://bit.ly/online-consultation-11-05