Tandem Evenings in Hrodna: пра кухню, літаратуру і тэхналогіі

Рэгіён:
26.05.2020
Tandem Evenings in Hrodna: пра кухню, літаратуру і тэхналогіі

Больш за 50 чалавек прынялі ўдзел у чарговых моўных онлайн-сустрэчах, якія адбыліся 20-22 траўня.

На сустрэчы аматараў польскай мовы мадэратарка Катажына Рэмбеза прапанавала ўдзельнікам стварыць “карту” польскіх кулінарных традыцый.

У кожнага ўдзельніка была таксама магчымасць стварыць рэцэпт новай стравы, які спалучае лепшыя традыцыі польскай і беларускай кухні.

На “нямецкай” сустрэчы (мадэратары Таццяна Грыц і Крысціян Біёндзі) размаўлялі пра жыццё за мяжой. Аказалася, што ў шматлікіх удзельнікаў ёсць багаты вопыт жыцця ў розных краінах, якім яны з задавальненнем дзяліліся.

Кулінарную тэматыку закранулі і ўдзельнікі італьянскага Тандэма. Мадэратарка Ганна Урбановіч разам з удзельнікамі  адправіліся ў гастранамічнае падарожжа па Італіі.

Дзякуючы гэтаму ўдзельнікі Тандэмаў зараз ведаюць, як прыгатаваць карбанару, канолі і тырамісу, а італьянскія ўдзельнікі сустрэчы даведаліся даведаліся рэцэпты плову, баршчу і ды  вінегрэту.

На англійскім віртуальным століку размаўлялі пра тэхналогіі ў нашым жыцці. Мадэратар Максім Храмчанкоў дапамог удзельнікам пашырыць запас ангельскіх словаў на гэтую тэму.

На беларускай моўнай сустрэчы (мадэратар Андрэй Несцяровіч) размаўлялі пра літаратуру.

Удзельнікі адкрылі для сябе тое, што беларуская літаратура – гэта не толькі Янка Купала, Якуб Колас і Уладзімір Караткевіч.

Многія сусветныя кнігі перакладаюцца на беларускую мову, самым яркім прыкладам з’яўляецца пераклад кнігі “Вядзьмак”. А яшчэ ўдзельнікі гэтай сустрэчы адгадвалі рэбусы, якія зашыфравалі ў сабе назву кніг з розных куткоў зямлі.

Вось што кажуць пра чарговыя Тандэмы іх удзельнікі і ўдзельніцы:

Ірына Дзядовіч:

– Гэта было так выдатна, што я з нецярпеннем чакаю новай “польскай” сустрэчы! Займальна, цікава, нязмушана, пры гэтым усе ўдзельнікі былі актыўныя. Час сустрэчы праляцеў незаўважна. Дзякуй!

Вольга Цястко:

– Я ўдзельнічаю ў Тандэмах ужо 3-ці год. Вывучаю нямецкую мову. Вялікі дзякуй арганізатарам за магчымасць не толькі падцягнуць свае веды, але і пазнаёміцца ​​з разумнымі, цікавымі і рознабаковымі людзьмі. У гэтым годзе сустракаемся ў онлайн-фармаце. І гэта крута!!!! З’явілася магчымасць зносін з вялікай колькасцю людзей з розных краін. Раней удзельнічалі толькі гарадзенцы, а цяпер палякі, немцы, беларусы!

Вікторыя Кавальчук:

– Дзякуй сардэчнае за арганізацыю гэтай сустрэчы з маёй назаўжды каханай Італіяй! За магчымасць у чарговы раз пагутарыць на ўжо амаль роднай мове з цудоўнымі людзьмі і даведацца нешта новае і цікавае! З нецярпеннем чакаю новай сустрэчы! Grazie di cuore! 

Уладзімір Сямёнаў:

“Tandem evenings in Hrodna – выдатнае мерапрыемства для ўсіх, хто хацеў бы паспрабаваць пагутарыць на цікавай яму мове. Няхай гэта будзе англійская, нямецкая, італьянская, польская альбо беларуская мовы.

Усё яшчэ саромеецеся ці баіцеся? Лічыце свой узровень ведаў недастаткова добрым? А вы проста вазьміце і паспрабуйце, і з часам заўважыце, што гэта не так ужо і складана, не так ужо і страшна.

Вас абавязкова зразумеюць і заўсёды дапамогуць, калі заблытаецеся альбо разгубіцеся!

Tandem Evenings in Hrodna з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Наступныя Моўныя вечарыны ў Гродна папярэдне запланаваныя на 24-26 чэрвеня.

http://3sektar.by/news/tandem-evenings-in-hrodna-pra-kuhnyu-litaraturu-i-tehnalogiyu.html

 

 

nike zoom kd easter images funny quotes birthday