У Гродна пачала працаваць Школа Senior Sapience

Рэгіён:
30.03.2021
У Гродна пачала працаваць Школа Senior Sapience

Гэта курс для сталых гарадзенцаў і гарадзенак, скіраваны на павышэнне іх медыяпісьменнасці.

Удзельнікі курса вучацца шукаць неабходную інфармацыю ў інтэрнэце, правяраць праўдзівасць інфармацыі, знаёмяцца з тым, як уладкаваны свет медыя, вучацца ствараць уласныя медыяпаведамленні.

Заняткі курса вядуць Аляксей Шота (галоўны рэдактар ​​вэб-партала Hrodna.Life), Іна Максімчык (каардынатарка “Школы Сучаснай Журналістыкі” ў Гродна) і Вольга Ганчарук, асістэнтка дырэктаркі праграмы “Універсітэт Залатога Веку

У час першых заняткаў, якія адбыліся 19 сакавіка, удзельнікі Школы знаёміліся з тым, што такое медыяпісьменнасць, а таксама з тым, якія кампетэнцыі патрэбныя медыяпісьменным сталым людзям.

Далучыцца да заняткаў могуць усе ахвотныя сталыя гарадзенцы і гарадзенкі.

Запісацца да ўдзелу ў Школе можна па тэлефоне +375 29 292 01 81 (Вольга альбо Ганна).

Заняткі адбываюцца па панядзелках і пятніцах (пачатак у 17.30).

Праграма ініцыяваная грамадскім аб’яданнем “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) і ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна).

Заняткі Школы адбываюцца таксама ў Бабруйску, Кобрыне і Мінску.

http://3sektar.by/news/u-grodna-pachala-pracavac-shkola-senior-sapience.html